Циклон «Улли», принесший в регион обильные снегопады и метели, не парализовал жизнь в агрогородке Грозово.
Не только дорожная служба, но и техника ОАО «Прогресс 2010» помогает расчищать основные подъездные пути и самые заснеженные участки.
Бібліятэкар Грозаўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Нераненя правяла для навучэнцаў Грозаўскай СШ майстар-клас, дзе вучні вучыліся рамантаваць кнігі. А для выхаванцаў дзіцячага сада яна арганізавала казачнае падарожжа «Па кніжных радках за чароўным клубочкам», пагрузіўшы дзяцей у свет літаратурных герояў.
У Песачанскай БШ прайшла дыялогавая пляцоўка (на здымку), прысвечаная Году добраўпарадкавання. Старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская расказала аб тым, якая работа праводзілася ў населеных пунктах, колькі вы-дзелена грошай і як яны асвоены, азнаёміла з планамі на наступны год. Дзеці і педагогі маглі задаць пытанні, якія іх цікавілі, і атрымалі змястоўныя адказы.
На працягу снежня ў раённым цэнтры традыцыйнай культуры аг. Мажа працуе ўнікальная выстава навагодніх сувеніраў пад назвай «Навагоднія сюрпрызы ўласнымі рукамі» (на здымку).
Прадстаўленая экспазіцыя дэманструе феерверк фантазіі і майстэрства, дзе сабраны лепшыя творы мясцовых умельцаў.
Школьнікі ўсіх узростаў пагрузіліся ў тэму здаровага ладу жыцця. Так, «Планета здароўя» для вучняў малодшага ўзросту стала займальнай віктарынай аб гігіене і правільным харчаванні. Падлеткі ў гульні «Беражыце здароўе замалада» вучыліся працаваць у камандзе, вырашаючы практычныя задачы (на здымку). Старшакласнікі ўступілі ў ажыўленую дыскусію аб галоўным жыццёвым багацці, разбіраючы актуальныя пытанні і асабістую адказнасць.