Каб не парушаць закон
Важным этапам работы па падтрыманні правапарадку стала чарговае пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку. У цэнтры ўвагі – прафілактычная работа з асобамі, схільнымі да здзяйснення правапарушэнняў, і абмеркаванне мер па ўмацаванні грамадскай бяспекі. Члены савета правялі індывідуальныя гутаркі, падкрэсліўшы важнасць захавання законнасці і сацыяльнай адказнасці кожнага жыхара сельсавета.
Апавяшчальнікі – у кожны дом
Сумесна з інспектарам па ахове працы ААТ «Семежава» Сяргеем Лук’яновічам быў праведзены маштабны абход домаўладанняў. Асноўная мэта – папярэджанне пажараў у жылым сектары. Асаблівая ўвага надавалася стану пячнога ацяплення і электраправодкі. У дамах сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян былі ўсталяваны аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. З жыхарамі праведзены гутаркі пра правілы пажарнай бяспекі, бо наяўнасць апавяшчальніка – гэта рэальны шанс выратаваць жыццё пры задымленні.
У чаканні «Цароў»
Семежава сустракала знакавую культурную падзею – абрад «Калядныя цары». Каб свята прайшло на высокім узроўні, на тэрыторыі сельсавета правялі работы па навядзенні парадку і стварэнні камфортных умоў для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства.
Навядзенне парадку
Значныя намаганні накіраваны на паляпшэнне эстэтычнага выгляду населеных пунктаў і бяспеку жыхароў. На вул. Маёва ў Чырвонай Дубраве задзейнічаны будаўнічыя брыгады, якія займаюцца расчысткай тэрыторый, што робіць вуліцу больш дагледжанай і камфортнай для руху.
Паралельна праводзіцца важная работа па зносе старога жылля. Так, па вул. Падмажжа ў аг. Семежава завершана разборка пустога дома. Пасля дэмантажу будынка праведзена рэкультывацыя і поўнае добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі – на месцы былога будынка будзе чысты і ўпарадкаваны ўчастак.

Комментарии