З дабром у «Дом надзеі»
У доме сумеснага самастойнага пражывання «Дом надзеі» прайшла акцыя «У імя дабра і міласэрнасці», накіраваная на падтрымку яго жыхароў (на здымку).

Абмеркавалі пытанні электраацяплення
У вёсцы Яўсеевічы прайшоў сельскі сход з удзелам спецыялістаў Слуцкага РЭС. Галоўнай тэмай сустрэчы стала магчымасць падключэння домаўладанняў да электраацяплення. Жыхары атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.
Свята мастацтваў
Пражываючыя Грозаўскага сацыяльнага пансіяната «Ліпавы рай» наведалі канцэрт артыстаў беларускай эстрады, арганізаваны фондам «СПІРАС». Мерапрыемства падарыла гледачам шмат станоўчых эмоцый і стала яркай падзеяй.
Спартландыя для бадзёрасці духу
У тым жа пансіянаце прайшла спартыўная эстафета «Рух – жыццё». Мэтай мерапрыемства было выхаванне ўзаемадапамогі і падтрымкі. За перамогу змагаліся дзве каманды, а ўдзел змаглі прыняць усе, хто пражывае ў «Ліпавым раі» незалежна ад фізічных магчымасцей.
Клопат пра пажылых
У рамках прафі-лактычнай работы сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян работнікамі сельвыканкама сумесна з супрацоўнікамі ПАВП в. Камсамольская былі ўстаноўлены пажарныя апавяшчальнікі.
Напрамак на прафілактыку
Адбылося пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку. На ім былі разгледжаны пытанні, якія датычацца асоб, схільных да ўжывання спіртных напояў і дапускаюць прагулы на рабоце, а таксама сем’яў. Менавіта яны ўдзяляюць недастаткова ўвагі выхаванню дзяцей. Праведзена адпаведная прафілактычная работа.

Комментарии