У душэўнай цеплыні
У Капыльскім сацыяльным пансіянаце «Ачаг надзеі» ў гонар Міжнароднага дня інвалідаў панавала па-сапраўднаму хатняя атмасфера. Пастаяльцы і супрацоўнікі сабраліся на канцэрт, дзе гучалі песні і вершы. Гэты вечар зноў даказаў, наколькі важныя простая чалавечая ўвага і падтрымка.
Працоўныя будні
Прадстаўнікі Капыльскай ЖКГ працавалі на тэрыторыі сельсавета: прыбраны спілаваны хмызняк у в. Блеўчыцы, вывезена смецце з грамадзянскіх могілак. Акрамя гэтага ідзе важная прафілактычная работа – устаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у дамах сельскіх жыхароў.
Дзеці вучаць правілы
Навучэнцы 1–4 класаў Быстрыцкай СШ у гульнёвай форме асвоілі асновы «Азбукі дарожнага руху» ў рамках «Тыдня нулявога траўматызму».

Комментарии