Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Грозовского сельсовета

24.01.2026

Дыялог з дэлегатам

У сацыяльным пансіянаце «Ліпавы рай» адбылася сустрэча калектыву з дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу, намеснікам дырэктара ААТ «Праснакі» Ігарам Маркевічам (на здымку). У ходзе адкрытага дыялогу былі абмеркаваны пытанні сацыяльнай падтрымкі, добраўпарадкавання і перспектывы развіцця сельскай тэрыторыі.

Накіраванасць на прадухіленне

Адбылося чарговае пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў. Разгле-джаны сітуацыі, звязаныя з асобамі, схільнымі да злоўжывання спіртнымі напіткамі, якія не ўдзяляюць належнай увагі выхаванню дзяцей, а таксама ствараюць канфліктныя сітуацыі ў сямейным жыцці.

Вясёлы вольны час

Бібліятэкар Камсамольскай сельскай бібліятэкі-клуба арганізавала для вучняў мясцовай сярэдняй школы актыўны і вясёлы вольны час. Мерапрыемства пад назвай «Мы зарадку рабілі, скакалі і бегалі» было напоўнена рухомымі гульнямі, конкурсамі і гумарам.

Акцыя дабрыні

Дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» зазірнула і ў дом сумеснага самастойнага пражывання «Дом надзеі» ў аг. Грозава. Тут бібліятэкар Грозаўскай сельскай бібліятэкі разам з вучнямі Грозаўскай СШ паразмаўлялі з пражываючымі, падарылі ім невялікія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, стварыўшы атмасферу цяпла і радасці.

Свята для душы і сэрца

У рамках акцыі «Ад усёй душы» сацыяльны пансіянат «Ліпавы рай» прымаў гасцей. З канцэртнай праграмай, вершамі і падарункамі да жыхароў прыехалі прыхаджане царквы «Выратаванне» г. Слуцка, а таксама валанцёры дзіцячага сада аг. Заполле Слуцкага раёна і дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Залаты ключык» г. Слуцка.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей