Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Какие новости в Слобода-Кучинском сельсовете? Рассказываем

24.01.2026

Правапарадак пачынаецца з супрацоўніцтва

На першым у новым годзе пасяджэнні Слабада-Кучынскага сельвыканкама разгледжана пытанне па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў на тэрыторыі сельсавета.

Найважнейшым этапам стаў падрабязны разбор стану крымінальнай абстаноўкі за мінулы год. Разглядаліся канкрэтныя меры па ўзаемадзеянні асноўных структур і органаў, якія забяспечваюць падтрыманне насель-ніцтвам законнасці і парадку. Сярод іх вылучаліся роля ўчастковых інспектараў РАУС, членаў савета грамадскага пункта аховы правапарадку, камісіі па барацьбе з п’янствам ААТ «Старыца-Агра» і іншых суб’ектаў прафілактыкі.

Удзельнікі пасяджэння прыйшлі да высновы аб важнасці каардынацыі намаганняў усіх зацікаўленых бакоў, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных дзеянняў і стварэнне ўмоў для камфортнага пражывання грамадзян на тэрыторыі Слабада-Кучынскага сельсавета.

Дапамога ва ўмовах зімовых маразоў

Марознае надвор’е запатрабавала актывізаваць работу актыву сельвыканкама па абследаванні домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, шматдзетных сем’яў, а таксама сем’яў і грамадзян, у якіх ёсць прыкметы недабрабыту.

За перыяд з 1 па 20 студзеня абследавана 39 домаўладанняў. Па выніках маніторынгу, а таксама па звароце грамадзян была аказана дапамога. Адзін грамадзянін з абмежаванымі магчымасцямі змешчаны ва ўстанову аховы здароўя.

Аб’ядналі намаганні

Члены валанцёрскага атрада «Доб-рае сэрца» са Старыцкай і Слабадакучынскай школ аказалі дапамогу пажылым людзям у расчыстцы снегу на прыдамавой тэрыторыі (на здымку). Акрамя гэтага, маладыя валанцёры ўзяліся за прыбіранне снегу ля помніка землякам у Слабада-Кучынцы.

Вялікая дапамога па расчыстцы снегу ў населеных пунктах аказана і тэхнікай ААТ «Старыца-Агра», якая з першага дня снегападу была задзейнічана на ачыстцы вуліц. Далей расчышчалі месцы прыпынку і развароту для аўтамагазінаў, пад’езды да крам і грамадзянскіх могілак.

– Сумесныя намаганні школьнікаў і работнікаў сельгаспрадпрыемства прадэманстравалі прыклад эфектыўнай сацыяльнай адказнасці і ўзаемадапамогі, якія садзейнічаюць пераадоленню наступстваў зімовай непагадзі, – падкрэсліла старшыня сельвыканкама Нэла Гусева.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей