Прафілактыка пажараў
Сход грамадзян адбыўся ў аг. Мажа, в. Вялешына і в. Дусаеўшчына. Гэта сумесная ініцыятыва сельвыканкама і Капыльскага РАНС, накіраваная на прафілактыку пажараў. Па словах старшыні Капыльскага сельвыканкама Ірыны Кісляк, такая неабходнасць узнікла ў сувязі з несуцяшальнай статыстыкай: з пачатку года на тэрыторыі сельсавета адбылося сем пажараў, у выніку якіх адзін чалавек загінуў і адзін быў траўмаваны. Акрамя таго, падчас такіх прафілактычных мерапрыемстваў у вяскоўцаў была магчымасць паслухаць песні ў выкананні Вячаслава Курчыка.
Сходы грамадзян будуць праводзіцца ва ўсіх населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыі Капыльскага сельсавета.
Трэнажорная пляцоўка
У аг. Скабін на дзіцячай гульнёвай пляцоўцы ўсталявалі трэнажоры. Цяпер жыхары аграгарадка змогуць разбавіць свой побыт прыемнай фізічнай актыўнасцю.
Вясёлае лета
Разнастайныя па форме і змесце забаўляльныя мерапрыемствы праводзяцца ў Лясноўскім цэнтры культуры і вольнага часу (на здымку). Падчас акцыі «Навядзём парадак разам» дзеці з вялікім задавальненнем дапамаглі ва ўборцы тэрыторыі, убаку не засталіся нават самыя маленькія. Для вяскоўцаў прайшла «Гадзіна настольных гульняў», а таксама праграма «Добра, калі з раніцы пачынаецца гульня». На свежым паветры час прайшоў хутка і весела. У канцы праграмы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкія прызы.
Наводзіцца парадак
На тэрыторыі сельсавета спілавана два аварыйныя дрэвы ў в. Выня. Праводзяцца работы па абкошванні населеных пунктаў Пясочнае, Лугавая, Леткаўшчына, Лясное, Бабоўня і Лоцвіны. Працягваецца навядзенне парадку на могілках у Пясочным і Лугавой.
Добры настрой
Добрым настроем у Лоцвінскім цэнтры аматарскай творчасці зарадзіліся юныя жыхары і госці в. Лоцвіны, якія ўдзельнічалі ў вясёлай размінцы «Каб не хварэла спінка». Шукалі адказы ў кнігах на пытанні інтэлектуальнай віктарыны па розных галінах ведаў. Азнаёміліся з выставай «Генацыд. Без тэрміна даўнасці».
Фестываль радасці і весялосці
Для пастаяльцаў Грозаўскага сацыяльнага пансіяната «Ліпавы рай» быў арганізаваны фестываль майстэрняў. Сярод якіх: тэатральная, музычная, кулінарная, ізатэрапія, дэкупаж, размалёўка кепак і пляценне пацерак. Удзельнікі свята з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у майстар-класах, паколькі апошняй часткай мерапрыемства стала прэзентацыя вырабаў, зробленых сваімі рукамі. Фестываль быў поўны радасці і вясялосці. Усе прысутныя атрымалі шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.
Запамінальны адпачынак
Аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем «Сонейка» днямі закончыў сваю работу на базе Каменскай сярэдняй школы. Ён аб’яднаў 15 хлопчыкаў і дзяўчынак. Займальная і цікавая праграма была арганізавана падчас адпачынку, але самым яркім для дзяцей стала наведванне экспазіцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня стварэння капыльскай міліцыі, якая была размешчана на гарадской плошчы. Дзякуючы спонсарскай дапамозе ААТ «Праснакі», школьнікі наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (на здымку).
Вас выклікае... пункт аховы
На пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку было выклікана восем чалавек, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Узроставага «цэнзу» няма – у катэгорыю нядобранадзейных трапляюць як маладыя хлопцы і дзяўчаты, так і людзі сталага ўзросту. З кожным з парушальнікаў праведзена прафілактычная гутарка.
Без панікі!
На тэрыторыі сельсавета праводзіцца работа па ліквідацыі парушэнняў пры карыстанні зямлёй. Згодна з данымі аэрафотаздымкаў, выяўлены ўчасткі зямлі, якімі грамадзяне карыстаюцца незаконна. Вяскоўцы запрашаюцца ў сельвыканкам, дзе прадстаўнік аддзела землеўпарадкавання на геапартале зямельна-інфармацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь паказвае месцы незаконнага землекарыстання і прапануе ліквідаваць парушэнне: адмовіцца ад занятага ўчастка або напісаць заяву на яго далейшае выкарыстанне.
Час актыўнага адпачынку
Кожны тыдзень у Жыліхаўскім СДК збіраецца вясёлая кампанія вяскоўцаў, для якіх праводзяцца розныя мерапрыемствы (на здымку). Так, прайшла дзіцячая дыскатэка «Калі ўсім весела», гульнёвы атракцыён «Трапны стралок», а таксама гадзіна настольных гульняў «Прыйсці першым да фінішу», падчас якой падлеткі выбралі для сябе гульню ў шашкі. А ў рамках праграмы «Міншчына маладзёжная» жыхары аграгарадка прыйшлі на танцавальнае рандэву «Уключы свой рытм», каб патанчыць, пагутарыць і адпачыць пасля цяжкага працоўнага тыдня.
Каб пазбегнуць бяды
На жаль, не ўсе грамадзяне клапоцяцца пра сваю бяспеку і бяспеку блізкіх людзей, многія дапускаюць парушэнні элементарных правіл, што часта прыводзіць да трагічных наступстваў. З мэтай выявіць факты, якія ўяўляюць пагрозу для жыццядзейнасці чалавека, і садзейнічаць іх ліквідацыі, на тэрыторыі сельсавета праводзіцца абследаванне домаўладанняў. У цэнтры ўвагі – адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, вяскоўцы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і злоўжываюць спіртнымі напоямі.
Як адзначыла старшыня Бучацінскага сельвыканкама Святлана Сташаніна, за ліпень абследавана каля трыццаці такіх сем’яў: з імі праведзены прафілактычныя размовы аб недапушчэнні дзеянняў, якія могуць стварыць прычыны і ўмовы для гібелі і траўматызму людзей.
Надвор’е ўнесла карэктывы
Моцныя вятры, што прайшліся па Беларусі, не патрывожылі дамы аднавяскоўцаў. Але зламаныя галіны (на здымку) парушаюць прэзентабельны выгляд раёна. Таму пасля разгулу стыхіі былі праведзены работы па ўборцы вуліц аг. Семежава.
Прыбралі - цяпер косім!
Як жа без абкошвання вясковых вуліц! На гэты раз з падтрымкай ААТ «Семежава» скасілі непатрэбную траву ў аг. Семежава.
Неабходную ўвагу надаюць і гісторыка-культурнай спадчыне раёна. У Чырвонай Дубраве прывялі да ладу тэрыторыю вакол фрагментаў сядзібы «Макраны»: руін малаказавода, царквы і пахавальні.
Навялі парадак у будынку
Жыхары навакольных вёсак часта звяртаюцца ў Семежаўскі сельвыканкам для вырашэння асабістых праблем. Але з цягам часу фае адміністрацыйнага будынка страціла «прэзентабельны» выгляд. Таму тут быў праведзены касметычны рамонт.
Падтрымка чысціні
Старшыня сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна сочыць за парадкам на тэрыторыі сельсавета. Не ігнаруюць і праблемы са смеццем. Так, апошнім часам былі прыбраны два несанкцыянаваныя сметнікі.
Ганна МАТУСЕВІЧ, студэнтка факультэта журналістыкі БДУ
Приглашаем на праздник "Гуляй, село родное!"
Напрыканцы апошняга ліпеньскага тыдня Дзень вёскі шумна і весела святкуе аг. Мажа. Мы заехалі да іх паглядзець, як свае “іменіны” сёлета адзначыў гэты куточак Капыльшчыны.
Тяжелые темные тучи за считанные минуты нависли над городом. Раскаты грома, шум дождя и порывистый ветер не остались незамеченными. По всей стране от урагана пострадало 2654 населенных пункта.