Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Что нового в Блевчицком сельсовете? Рассказываем

26.07.2025

Пытанні дэмаграфіі

Некаторыя маладыя пары аддаюць перавагу рэгістрацыі шлюбаў у сельвыканкамах, адзначаючы, што тут больш спакойная і адасобленая атмасфера. Так, з пачатку чэрвеня ў Блеўчыцкім сельсавеце заключаны адзін шлюб. Акрамя таго, на тэрыторыі сельсавета нядаўна нарадзіліся дзве дзяўчынкі.

Культурнае жыццё

У Быстрыцкай сельскай бібліятэцы адбылася выстава «Творчыя працы землякоў» (на здымку). Кожны выраб выклікаў жывую цікавасць у наведвальнікаў выставы.

Атрутны і асабліва небяспечны

Баршчэўнік Сасноўскага – шкодная расліна для чалавека, асабліва пры сутыканні з ім. Сок інвазіўнай расліны выклікае наймацнейшыя апёкі і прыводзіць да слепаты. Таму на тэрыторыі сельсавета рэгулярна вядзецца барацьба са шкоднікам (механічным метадам).

Чысціня і парадак

Тэрыторыя сельвыканкама становіцца чысцейшай і прыгажэйшай. Так, зусім нядаўна праведзена абкошванне пустуючага ўчастка ў в. Сухоўчыцы.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей