Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Кипит жизнь в Бобовнянском сельсовете

27.07.2025

Сустрэча з насельніцтвам

Адбылася сустрэча з насельніцтвам у в. Рымашы (на здымку). Старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская расказала пра тое, што запланавана ў мерапрыемствах па добраўпарадкаванні, пра змяненні ў заканадаўстве. Увага была звернута і на захаванне супрацьпажарнай бяспекі, на крымінагенную абстаноўку, на кіберзлачынствы. Канцэрт, які потым перарос у танцы пад адкрытым небам, вяскоўцам падарыў калектыў «Свае хлопцы».

За месяц восем дрэў

За гэты час спілавана восем аварыйных дрэў. У полі зроку – вёскі Бабоўня, Цялядавічы і Лавы.

Малако – дзяржаве

У сямі населеных пунктах сельсавета з 13 падвор’яў збіраюцца лішкі малака дзяржаве. У дзень атрымліваецца каля 320 літраў. Найбольш здаюць сем’і Сянькевіч з в. Лугавая і Медзіньш з в. Цялядавічы, дзе ўтрымліваюцца па чатыры каровы.

Прайшліся косы

Працягваецца абкошванне населеных пунктаў. У гэтым месяцы косы прайшліся па плошчах аграгарадкоў Лясное і Пясочнае, таксама не засталіся ўбаку вёскі Язвіны і Засцеб’е.

Культура для дзяцей

Установы культуры падчас летніх канікул сваю дзейнасць накіроўваюць на дзяцей. Так, у Лоцвінскім цэнтры аматарскай творчасці адбыўся вечар адпачынку з яскравымі нумарамі, таленавітымі артыстамі, гульнямі, конкурсамі, танцамі ў цёплай святочнай атмасферы (на здымку).

На базе Лясноўскага цэнтра культуры і вольнага часу прайшла акцыя па навядзенні парадку ў бібліятэцы, а нядаўна прыхільнікаў танцаў сабрала тэматычная вечарынка «Дыскатэка 90-х».


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей