Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем новости Грозовского сельсовета

27.07.2025

Уборачную адкрылі «Зажынкі»

Філіял «Лакнея» пачаў уборачную з «Зажынак» (на здымку). Акрамя гасцей з раёна на свяце прысутнічалі прадстаўнікі вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ПрыортрансАгра», духавенства. Па старадаўнім звычаі першыя зажыначныя падарункі атрымалі паважаныя госці, механізатары, камбайнеры, вадзіцелі і ўсе прысутныя на свяце. Не абышлося без традыцыйнага асвячэння збажыны і тэхнікі. А пасля ўсіх гасцей чакаў святочны канцэрт. Музычныя нумары прагучалі ад артыстаў Капыльскага раённага цэнтра культуры.

Каб не дапусціць аварыі

На тэрыторыі сельсавета не спыняецца спілоўванне дрэў, прызнаных аварыйнымі. Гэтым займаюцца перш за ўсё ў в. Труханавічы.

Рэстаўрацыя дома

Сіламі філіяла «Лакнея» зараз праводзіцца рамонт жылога дома ў в. Пятрылава, які праз некаторы час прыме новых гаспадароў.

Экскурсія ў Нясвіж

Для пастаяльцаў Грозаўскага сацыяльнага пансіяната «Ліпавы рай» была арганізавана аглядная экскурсія па г. Нясвіжы. Падчас яе былі наведаны Слуцкая брама, гарадская ратуша, фарны касцёл Божага Цела. Пазнаёміліся з Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Паўлюка Пранузы. Таксама ўбачылі прыгажосць парка вакол замка Радзівілаў.

Сябруем з кнігай

У галіне культуры на працягу ліпеня ў Грозаўскай сельскай бібліятэцы бібліятэкарам Таццянай Нераненя была падрыхтавана паэтычная хвілінка з прэзентацыяй «Пятро Глебка: красы зачараванай россып». Бібліятэкар Камсамольскай бібліятэкі-клуба Сняжана Цішчанка правяла для дзяцей экалагічную гадзіну «Прырода – мой сябр».


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей