На карысць людзям
Работы па навядзенні парадку на зямлі вядуцца круглы год і знаходзяцца на пастаянным кантролі. Але ўлетку яны набываюць яшчэ большы размах. Так, у аг. Семежава па вул. Маставой была ўбрана стыхійная звалка. Акрамя таго, у аграгарадку праведзена абкошванне парку. Работы па добраўпарадкаванні працягваюцца.
Далі старт уборачнай
У ААТ «Семежава» ва ўрачыстай абстаўноўцы прайшлі «Зажынкі». Кіраўнік гаспадаркі Юрый Тарасевіч падзякаваў працаўнікам за настойлівую добрасумленную працу падчас пасяўной і пажадаў хлебаробам выдатнага ўраджаю. Музычнымі кампазіцыямі павіншавалі аграрыяў самадзейныя артысты Капыльшчыны.
Комментарии