Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Фантазия без границ: вспоминаем, чем удивили мастера на выставке в Маже

21.12.2025

На працягу снежня ў раённым цэнтры традыцыйнай культуры аг. Мажа працуе ўнікальная выстава навагодніх сувеніраў пад назвай «Навагоднія сюрпрызы ўласнымі рукамі» (на здымку).

Прадстаўленая экспазіцыя дэманструе феерверк фантазіі і майстэрства, дзе сабраны лепшыя творы мясцовых умельцаў.

Адказнасць і ўзаемадапамога

На тэрыторыі сельсавета працягваюць праводзіць мерапрыемствы па бяспецы асобных катэгорый грамадзян. Так, паводле распараджэння Капыльскага райвыканкама асаблівую ўвагу звярнулі на людзей, якія пражываюць з асобамі асацыяльных паводзін.

Каб абараніць іх жыццё і здароўе, была праведзена бясплатная ўстаноўка сучасных аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (дзевяць прыбораў), якія ў выпадку задымлення пададуць сігнал, што дасць каштоўныя хвіліны для рэагавання і выратавання. Цікава, што да практычнай рэалізацыі гэтай важнай ініцыятывы далучыўся Капыльскі дзяржаўны каледж. І гэта не толькі дапамога, але і выдатны прыклад грамадзянскай адказнасці і сацыяльнай падтрымкі.

«Я жыву ў здаровым аграгарадку»

Конкурс малюнкаў пад такой назвай правялі ў Мажскай пачатковай школе. Школьнікі з задавальненнем прынялі ўдзел у творчым спаборніцтве, якое стала сапраўдным святам здаровага ладу жыцця і аб’яднала вучняў у іх імкненні паказаць сваё бачанне ідэальнага месца для жыцця.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей