Работы вядуцца комплексна як у саміх будынках мясцовай улады, так і ў размешчаных там жа сацыяльна значных аб’ектах. На дадзены момант будаўнікі прыступілі да замены старых рам у памяшканнях фельчарска-акушэрскага пункта і грамадскага пункта аховы правапарадку. Паралельна ідзе рамонт залы пасяджэнняў сельвыканкама – памяшкання для правядзення сходаў дэпутатаў, сустрэч з насельніцтвам і прыёму грамадзян.
Маштабныя работы па абкошванні абочын дарог, тэрыторый уздоўж платоў і месц агульнага карыстання разгарнуліся ў аграгарадку Старыца, а таксама ў вёсках Андросаўшчына, Русакі, Бадзяжы, Калінаўка і Слабада-Кучынка. Да навядзення парадку падключыліся супрацоўнікі адміністрацыі сельвыканкама, прад-стаўнікі арганізацый, размешчаных на тэрыторыі, жыхары прыватнага сектара. Сумесныя намаганні дазваляюць ўтрымліваць населеныя пункты ў чысціні, забяспечваць пажарную бяспеку ў гарачы перыяд і падтрымліваць эстэтычны выгляд вуліц.
Да 3 ліпеня на тэрыторыі сельсавета вядуцца работы па добраўпарадкаванні каля ўсіх 22 помнікаў.
На тэрыторыі сельсавета ў рамках рэалізацыі Указа №116 у маі знесены тры пустуючыя дамы ў вёсках Сл.-Кучынка, Карзуны і Бор.