Беспрацоўе пад кантролем
Cельвыканкам актыўна ўдзельнічае ў забеспячэнні занятасці мясцовага насельніцтва і спрыяе вяртанню жыхароў раёна ў актыўнае эканамічнае жыццё.
На чарговае пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку было запрошана 11 грамадзян з ліку незанятых у эканоміцы рэгіёна. Чатыром удзельнікам мерапрыемства вы-дадзены накіраванні ад прадпрыемстваў для праходжання медыцынскай камісіі з далейшым працаўладкаваннем. Альтэрнатыўныя варыянты занятасці і аказання садзейнічання ў пошуку працы, якая больш падабаецца, агучаны і для астатніх грамадзян.
Комплексная прафілактыка
На тэрыторыі сельсавета ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў і бяспецы насельніцтва. Сумесна з рознымі структурамі праводзяцца прафілактычныя акцыі і праверкі жылых памяшканняў.
Так, старшы ўчастковы інспектар міліцыі Капыльскага РАУС Дзмітрый Кукушкін падчас тлумачальных гутарак распавядаў грамадзянам пра спосабы абароны ад кіберзлачынстваў і іншых відаў махлярства. А сіламі супрацоўнікаў сельвыканкама арганізавана абследаванне жылога фонду. Асаблівая ўвага надаецца тым, хто знаходзіцца ў группе рызыкі: адзінокім і адзінока пражываючым пажылым лю-дзям, інвалідам, шматдзетным сем’ям і сем’ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама асобам, якія злоўжываюць алкаголем. Ужо абследавана 126 домаўладанняў.
Адкрыты мікрафон
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Крок» у Старыцкай СШ прайшоў адкрыты мікрафон «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць, у любую хвіліну быць гатовым стаць на абарону Радзімы».
Увага надавалася наступным пытанням: кім і як забяспечваецца абараназдольнасць Беларусі, чаму ваенная служба з’яўляецца справай гонару і школай мужнасці. Гасцямі сустрэчы сталі выпускнік Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча, курсант Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь Глеб Булдыска (на здымку) і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Старыцкай СШ Кацярына Баліцкая.

Комментарии