Ад ініцыятывы да выніку
У межах традыцыйнага месячніка па добраўпарадкаванні праведзена маштабная работа на грамадзянскіх могілках. Асаблівую падтрымку аказала ААТ «Старыца-Агра», якое забяспечыла аператыўны падвоз пяску і арганізавала першасны збор смецця. Пасля велікодных святаў, калі жыхары завяршылі асабістую ўборку пахаванняў, да працы далучылася КУП «Капыльская ЖКГ», выдзеліўшы спецыялізаваную тэхніку для канчатковага вывазу адходаў.
Клопат пра мемарыялы – справа гонару
На тэрыторыі сельсавета была арганізавана маштабная акцыя па абнаўленні воінскіх пахаванняў і помнікаў землякам, якая ахапіла 22 памятныя аб’екты. Рабочыя групы правялі дзейсную працу: ачысцілі тэрыторыі ад мінулагодняга лісця, выканалі якасную пабелку пастаментаў і пафарбавалі металічныя агаро-джы. Кожная адзінка – ад невялікага абеліска да буйнога мемарыяла – прыве-дзена ў належны стан да святочных дат.
«Зялёнае адраджэнне» ў Слабада-Кучынцы
Помнік загінулым землякам у вёсцы Слабада-Кучынка стаў цэнтрам масавай працы па добраўпарадкаванні, якая аб’яднала розныя пакаленні. Акрамя абнаўлення самога пастамента і яго пабелкі (на здымку), была рэалізавана маштабная праграма па азеляненні мемарыяльнай зоны. Сумесна з навучэнцамі Старыцкай сярэдняй школы каля помніка з’явілася больш за 70 саджанцаў елак і сосен.
Зазірнуць у кожны двор
Важным напрамкам працы застаецца непасрэднае ўзаемадзеянне з насельніцтвам праз падворныя абходы грамадзян. Падчас сустрэч асаблівая ўвага надаецца прафілактыцы пажарнай бяспекі. Паралельна з гэтым вядзецца растлумачальная работа па пытаннях добраўпарадкавання прысядзібных участкаў, у тым ліку па неабходнасці прыбіраць пясок і рэшткі будматэрыялаў з прылеглых вуліц.

Комментарии