Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Развитие Слобода-Кучинского края: как собственники и ЖКХ наводят лоск на общих территориях

31.05.2026

На тэрыторыі сельсавета ў рамках рэалізацыі Указа №116 у маі знесены тры пустуючыя дамы ў вёсках Сл.-Кучынка, Карзуны і Бор.

Пасля правядзення работ адказныя службы цалкам расчысцілі ўчасткі, навялі парадак і падрыхтавалі тэрыторыі для далейшага выкарыстання. Праца ў гэтым напрамку будзе прадоўжана.

Клопат пра насельніцтва

У населеных пунктах працягваецца комплексная работа па навядзенні парадку і стварэнні бяспечных умоў на тэрыторыях агульнага карыстання. Уласнікі аб’ектаў рэгулярна ажыццяўляюць скошванне травы.

У вёсках Бадзяжы, Сл.-Кучынка і аг. Старыца выкананы работы па спілоўванні пяці аварыйных дрэў.

Жыллёва-камунальныя службы працягваюць прыводзіць у парадак грамадзянскія могілкі ў Сл.-Кучынцы: вядзецца расчыстка ад сухастойных і аварыйных дрэў, што спрыяе захаванню годнага выгляду месцаў памяці.

Таксама забяспечана абмежаванне доступу і скошванне травы на чатырох аб’ектах нерухомасці, якія не выкарыстоўваюцца, у вёс-ках Сл.-Кучынка і Карзуны.

Развітанне з дзяцінствам

У Старыцкай СШ празвінеў апошні званок – хвалюючая падзея для трох адзінаццацікласнікаў і пяці дзевяцікласнікаў.

Святочную атмасферу падзялілі ганаровыя госці: намеснік старшыні райвыканкама Святлана Маліноўская, галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі і спорце райвыканкама Ірына Крышкевіч, дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Патоцкі, дырэктар школы Кацярына Завора, класны кіраўнік 11 класа Вольга Харытончык. У сваіх выступленнях яны пажадалі дзецям упэўнена ісці да сваіх мэт, не баяцца цяжкасцей і заўсёды памятаць школьныя гады як час першых перамог.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей