Чыста там, дзе прыбіраюць
Да маштабнага навядзення парадку на зямлі на тэрыторыі сельсавета падключыліся супрацоўнікі сельвыканкама, калектывы ўстаноў адукацыі і Старыцкай участковай бальніцы.
Кожная арганізацыя працавала на замацаванай за ёй тэрыторыі. У рамках суботніка прайшла ўборка апалага лісця, высечка хмызнякоў, пабелка бардзюрнага каменя і збор смецця. А супрацоўнікі ААТ «Старыца-Агра» прывялі ў парадак тэрыторыю вакол адміністрацыйнага будынка, пад’язныя дарогі і добраўпарадкавалі помнікі ў аграгарадку.
Новы помнік
На могілках у вёсцы Бор праведзены рамонт воінскага пахавання. Работы выкананы за кошт выдзеленых бюджэтных сродкаў. Сіламі работнікаў РКБА ўсталяваны новы помнік. Тэрыторыя прыведзена ў належны стан. Наперадзе – далейшае падтрыманне парадку і для захавання памяці пра загінулых воінаў.
Пазбавіцца беспрацоўя
Працягваецца комплексная прафілак-тычная работа з грамадзянамі, не занятымі ў эканоміцы і схільнымі да злоўжывання спіртнымі напоямі. У поле зроку камісіі трапілі шэсць чалавек. Па выніках праведзеных гутарак і садзейнічання спецыялістаў трое грама-дзян былі афіцыйна працаўладкаваны. Работа па сацыялізацыі і працаўладкаванні дадзенай катэгорыі асоб застаецца на кантролі.
Кіламетры камфорту
У аграгарадку Старыца працягваюцца планавыя работы па добраўпарадкаванні вулічна-дарож-най сеткі. Завершана асфальтаванне дарожнага палатна на вуліцах Плескунова і Першамайскай. Абнаўленне пакрыцця дазволіць забяспечыць камфортнае і бяспечнае перамяшчэнне транспарту і пешаходаў.

Комментарии