Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Наведение порядка и безопасность: чем живет Слобода-Кучинский сельсовет в июне

27.06.2026

Да 3 ліпеня на тэрыторыі сельсавета вядуцца работы па добраўпарадкаванні каля ўсіх 22 помнікаў.

 

У рамках падрыхтоўкі да памятнай даты скошана пустазелле  і падстрыжаны зялёныя агароджы. Акрамя таго, на шасці воінскіх пахаваннях, размешчаных на тэрыторыі, праведзены неабходныя рамонтныя работы. Такім чынам, усе мемарыяльныя аб’екты будуць гатовыя да маючага адбыцца памятнага мерапрыемства.

Маніторынг вадаёмаў

Праведзены маніторынг шасці водных аб’ектаў.  У тых месцах, дзе гэта было неабходна, абноўлены інфармацыйныя аншлагі «Купанне забаронена». Такія меры дазваляюць своечасова інфармаваць грамадзян пра небяспеку і прадухіляць няшчасныя выпадкі на вадзе.

На шляху да выпраўлення

На базе ААТ «Старыца-Агра» адбылося выязное пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку.

У цэнтры ўвагі апынуліся работнікі гаспадаркі, якія маюць праблемы са злоўжываннем спірт-ным: разгледжана шэсць асабовых спраў. Па выніках праверкі тры работнікі, раней звольненыя за прагулы, выкліканыя п’янствам, дагэтуль не могуць працаўладкавацца. З імі праведзена прафілактычная гутарка, падчас якой ім выдалі рэкамендацыі па далейшых дзеяннях.

Станоўчы прыклад прадэманстраваў адзін з удзельнікаў пася-джэння, які паспяхова закадзіраваўся ад алкагольнай залежнасці. Ён прыбыў на сустрэчу з даведкай і пацвердзіў праходжанне лячэння, што было адзначана як важны крок на шляху да выпраўлення.

З усімі прысутнымі праведзены прафі-лактычныя гутаркі пра шкоду алкаголю, выда-дзены рэкамендацыі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей