У аснове – прафілактыка
Важнай тэмай планавага пася-джэння грамадскага пункта аховы правапарадку стала прафілактыка правапарушэнняў і абарона правоў дзяцей.
На пасяджэнне запрасілі жыхароў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і не маюць пастаяннага месца працы, а таксама сем’і, у якіх дзеці маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Удзельнікам нагадалі пра адміністрацыйную адказнасць за з’яўленне ў грамадскіх месцах у стане ап’янення, а таксама пра прамыя наступствы невыканання бацькоўскіх абавязкаў – аж да пазбаўлення бацькоўскіх правоў.
Косяць траву і захоўваюць памяць
На тэрыторыі сельсавета працягваецца комплекс работ па добраўпарадкаванні.
Ажыццяўляецца скошванне пустазелля на грамадскіх тэрыторыях – абочынах дарог, вуліцах, могілках. Асаблівая ўвага надаецца захаванню гістарычнай памяці: у вёсцы Бор пачаліся рамонтныя работы на воінскім пахаванні.
З песняй і добрым словам
Артысты аддзела нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Капыльскага раённага цэнтра культуры прывезлі свята ў вёскі Свідзічы, Слабада-Кучынка, Харытонаўка і Карзуны. Для вяскоўцаў была прадстаўлена канцэртная праграма пад назвай «Жыві, крыніца!», дзе прагучалі душэўныя песні пра родны край, любоў да малой радзімы і простыя жыццёвыя радасці. Важнай часткай сустрэчы таксама стала гутарка пра бяспеку: супрацоўнікі РАНС нагадалі вяскоўцам пра асноўныя правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, расказалі пра недапушчальнасць палаў сухой травы

Комментарии