Алкаголь супраць адказнасці
На пасяджэнні савета ГПАП разгледжаны паводзіны сямі грама-дзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. У іх ліку – сям’я, дзе дзеці знаходзяцца пад дзяржаўнай абаронай, асобы, якія канфліктуюць на глебе алкагалізму, а таксама грамадзяне, якія вярнуліся з лячэбна-працоўнага прафілакторыя і працягваюць весці асацыяльны лад жыцця.
Па кожным выпадку прыняты меры адміністрацыйнага ўздзеян-ня і распрацаваны індывідуальны план прафілактычнай работы.
Вольны час для падлеткаў
Супрацоўнікі Старыцкага сельскага дома культуры робяць летнія канікулы для мясцовай моладзі пазнавальнымі і бяспечнымі.
Адной з яркіх падзей стаў традыцыйны дзіцячы конкурс малюнкаў на асфальце пад назвай «Мая Беларусь». Узяўшы каляровыя крэйды, юныя мастакі стваралі карціны роднай прыроды, малявалі памятныя мясціны малой радзімы і дзяржаўныя сімвалы. Працягам летняга вечара стала тэматычная дыскатэка «Здаровым быць модна». Мерапрыемства прайшло пад эгідай прафілактыкі шкодных звычак і прапаганды актыўнага ладу жыцця.

Комментарии