Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Рекомендации управления сельского хозяйства и продовольствия Копыльского райисполкома по организации и оплате труда на уборке зерновых и зернобобовых на зерно в 2012 году

09.07.2025
1. В целях проведения уборки урожая-2012 в сжатые сроки и без потерь в каждой сельскохозяйственной организации района на период уборки зерновых и зернобобовых культур на зерно должны быть: - созданы специализированные отряды и звенья по уборке урожая; - установлены конкретные нормы выработки и расхода топлива по видам работ, используя типовые, а также материалы хронометражных наблюдений. При этом по конкретным полям определяется средняя длина гона, урожайность зерновых, засоренность и полеглость хлебостоя; - определен порядок оплаты труда, материального стимулирования механизаторов и других работников. На основе нормообразующих факторов определяется норма выработки применительно к марке комбайна и с учетом биологической урожайности устанавливаются расценки для оплаты труда. 2. Для повышения материальной заинтересованности работников, занятых на уборке зерновых, своевременного проведения работ с высоким качеством рекомендуется применять сдельно-премиальную систему оплаты труда. 3. В целях повышения материальной заинтересованности механизаторов оплату их труда рекомендуется производить по сдельным расценкам за намолоченное зерно, установленным в зависимости от ставки первого разряда, действующей в организации, с учетом имеющихся средств и экономических возможностей. Установленные в сельскохозяйственных организациях расценки за тонну намолоченного зерна дифференцируются в зависимости от: 3.1. качественных параметров выполнения работ на уборке урожая с применением талонов качества. Талоны выдаются комбайнеру под роспись на весь период уборочных работ. После окончания рабочей смены талоны качества, выданные комбайнеру, вместе с реестрами отправки продукции с поля (форма № 401-АПК) предоставляются в бухгалтерию для начисления заработной платы и подведения итогов соревнования. Информация о размерах начисленного заработка доводится до сведения работников на следующий день. Размер увеличения сдельных расценок за тонну намолоченного зерна устанавливается в зависимости от следующих качественных параметров выполнения работ на уборке урожая. 3.2. выполнения сезонной нормы выработки. На период уборки в сельскохозяйственных организациях в пределах имеющихся средств рекомендуется применять повышенную оплату труда за каждую тонну намолота сверх сезонной нормы намолота зерна по расценкам, увеличенным до 100 процентов. Повышенная оплата труда за выполнение сезонной нормы намолота зерна выплачивается после завершения уборки урожая. 3.3. своевременного проведения работ (сроки) с высоким качеством. Рекомендуется производить повышенную оплату труда за своевременное проведение работ с высоким качеством. Рекомендуется при получении фактической урожайности на уровне биологической повышенную оплату устанавливать в размере до 60 процентов, ниже биологической на 3 процента - до 40 процентов, ниже биологической на 5 процентов - до 30 процентов. 3.4. сроков службы техники. В зависимости от срока службы техники рекомендуется увеличивать расценки за тонну намолоченного зерна в следующих размерах: от 3 до 5 лет включительно - 10 процентов от 5 до 7 лет - 15 процентов свыше 7 лет - 20 процентов 4. премирование. Кроме того, в целях повышения материальной заинтересованности работников в каждой сельскохозяйственной организации рекомендуется разработать показатели и условия премирования работников, занятых на уборочных работах. Рекомендуемые показатели для премирования. 1. Выполнение и перевыполнение ежедневных производственных заданий по намолоту зерна и выполнение сменных норм выработки - до 70% сдельного заработка, включая повышенную оплату труда. 2. Досрочное и качественное выполнение установленных заданий по намолоту зерна, высококачественная, без потерь уборка урожая и соблюдение трудовой и технологической дисциплины - до 70% сдельного заработка, включая повышенную оплату труда. 5. Оплата труда за работу в ночное время производится в соответствии с действующим законодательством. 6. Рекомендуется также организовывать соревнование с выдачей денежных премий победителям, а также двухразовое питание механизаторов и других работников, занятых на уборке зерна и зернобобовых культур. 6.1. Победителями соревнования признаются коллективы уборочных агрегатов, которые добились максимального намолота зерна при высоком качестве работ, на уборке зерновых и зернобобовых культур. 6.2. Не выдвигаются на премирование коллективы уборочных агрегатов, водители транспортных средств и другие участники уборки, которые допустили нарушение трудовой дисциплины, техники безопасности, срыв по их вине уборочных работ. Геннадий МИСЕВИЧ, заместитель начальника управления райсельхозпрода    

У маёй сям’і ўсе любяць чытаць

09.07.2025
У рамках Года кнігі прайшло пасяджэнне сямейных клубаў “У бібліятэку ўсёй сям’ёй” і “Сямейка”, якія працуюць пры цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэках, і прысвечана яно было менавіта яе Вялікасці Кнізе. Гасцямі бібліятэкі сталі сем’і, дзе любяць, шануюць і паважаюць кнігу. Сваю размову пра кнігу бібліятэкары паспрабавалі зрабіць крыху сур’ёзнай, крыху жартаўлівай, успомнілі пра значэнне кнігі ў жыцці кожнага, аб яе ролі настаўніка, дарадчыка і добрага таварыша, а таксама з гумарам глянулі на нашы ўзаемаадносіны з кнігай. [caption id="attachment_19727" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе пасяджэнне сямейных клубаў"][/caption] Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі конкурсы, гульнёвая праграма, якая  аднолькава захапіла і дзяцей,  і дарослых. Добры настрой прысутных, гарачая гарбата і салодкія прысмакі стварылі ў бібліятэцы цёплую сяброўскую атмасферу. Валянціна КАМІНСКАЯ, намеснік дырэктара Капыльскай ЦБС па рабоце з дзецьмі  

У ведаў няма канікул

09.07.2025
[caption id="attachment_19722" align="aligncenter" width="443" caption="У Жыліхаўскай бібліятэцы"][/caption]

У Жыліхаўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Бібліятэка – казачная краіна”, куды былі запрошаны дзеці, якія праходзілі аздараўленне на летняй пляцоўцы, настаўнікі мясцовай школы, а таксама бібліятэкары і метадысты раённай бібліятэкі.

Галоўныя героі — гномы Бібліягномусы (іх ролі выконвалі А. Бабко і Я. Радкевіч), Хітрык (А. Яцына), Буквік (Т. Барташэвіч), фея Кніжаніка (Г. Мяшэчак) расказвалі дзецям, як патрэбна карыстацца кнігамі, правялі  літаратурную віктарыну, загадвалі загадкі, спявалі песні, расказалі пра акцыю “Падары бібліятэцы кнігу”, наглядна паказаўшы, якія кнігі патрэбна несці ў бібліятэку. Сябры бібліятэкі (В. Пуцейка і В. Уласовіч) чыталі вершы пра ўстанову, расказвалі правілы паводзін у ёй, тлумачылі, чаму нельга затрымліваць надоўга кнігі і чаму неабходна кожную кнігу ставіць на сваё месца. Напрыканцы свята яго ўдзельнікі выканалі песню “Бібліятэкар” і падвялі вынікі. Увогуле ў нашай установе праходзяць мерапрыемствы і  выставы, прымеркаваныя да Года кнігі. Распрацаваны цыкл выстаў пад агульнай назвай “2012 — Год кнігі”, дзе прадстаўлены кнігі-юбіляры гэтага года, правілы паводзін у бібліятэцы, указ Прэзідэнта №618, кнігі-пераможцы міжнародных конкурсаў, кнігі паэтаў-юбіляраў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка. Акрамя гэтага аформлены ад-крытыя паліцы “Крыніцы дабра і любові”, дзе прадстаўлены кнігі выдавецтва Беларускага Экзархата, “Любімыя кнігі нашых бацькоў”, “Ад калыскі да школы” і інш. Каб далучыць дзяцей і падлеткаў да чытання, бібліятэкар сістэматычна наведвае ўстановы адукацыі: сярэднюю школу ў в. Жыліхава і дзіцячы сад у в. Бучаціна. З надыходам летняга адпачынку школь-нікаў распрацаваны і праведзены мерапрыемствы на аздараўленчай пляцоўцы ў мясцовай школе: віктарыны, дні інфармацыі па новых паступленнях, дні здароўя (“Табак и верзилу сведет в могилу”, “Здоровье  - это здорово”), інфармацыйны урок “Мая Беларусь сінявокая” і інш. Разам з дзецьмі мы рыхтавалі летнія насценгазеты. Хачу адзначыць, што ўсе нашы мерапрыемствы ў бібліятэцы ладзяцца з дапамогай дырэктара мясцовага клуба А. М. Вярбіцкай. Усё лета яшчэ наперадзе, і бібліятэка, і клуб чакаюць сваіх наведвальнікаў, бо ў ведаў няма канікул. Вольга РАДКЕВІЧ, бібліятэкар Жыліхаўскай сельскай бібліятэкі  

Будзе ў Вялешыне царква

09.07.2025
На гэта вельмі спадзяюцца многія мясцовыя жыхары, а ў першую чаргу — Раіса Канстанцінаўна Кавалеўская, якая, па вялікім рахунку, і з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам гэтага будаўніцтва [caption id="attachment_19718" align="aligncenter" width="448" caption="Свята-Георгіеўская царква ў в. Вялешына"][/caption] Царква ў вёсцы Вялешына Слабада-Кучынскага сельсавета, як сведчыць Раіса Канстанцінаўна, была ажно з 1793 года. Вялікая, драўляная, пабудаваная без адзінага цвіка — яна магла па прыгажосці сапернічаць з цялядавіцкай. Побач была і званіца са званамі, гучанне якіх разносілася далёка па наваколлі. Але час і, у першую чаргу, людзі, аказаліся не літасцівымі да храма. У 1962 годзе царква была разбурана, а драўніна вывезена ў Пясочнае для будаўніцтва бальніцы. У сваю чаргу ў Вялешына прывезлі матэрыял з разабранай у Пясочным царквы і ўзвялі з яго клуб. — Калі паўстала пытанне аб неабходнасці разбурэння і гэтага клуба, — расказвае Раіса Канстанцінаўна, — мы спрабавалі “дастукацца” да службовых асоб, каб нам дазволілі пабудаваць з гэтай драўніны (усё ж раней з яе была царква) новы храм і размясціць яго менавіта ў цэнтры Вялешына. У нас не атрымалася. Тады вырашылі будавацца на месцы ранейшага — на могілках. Стварылі абшчыну, дапамагаў нам яшчэ тадышні Благачынны цэркваў Капыльскай акругі айцец Багдан. На будаўніцтва, вядома ж, былі патрэбны сродкі. Па крупінках: дзе некалькі тысяч, а дзе і болей, збіраліся грошы, адкрылі рахунак у аграпрамбанку. “Мы спадзяваліся і працягваем спадзявацца на чалавечую шчырасць, — вядзе расказ Раіса Кавалеўская. — Аднак лічу, што без дапамогі святога Георгія, у чый гонар названа царква, нам абысціся было б цяжка. Аднак, хацелася б назваць рахунак, на які можна пералічваць ахвяраванні — р/р 3135265580015 у аддзяленні ААТ “Белаграпрамбанк”, г. Нясвіж, код 916”. [caption id="attachment_19719" align="aligncenter" width="443" caption="Дзіна Міхайлаўна Смольская і Раіса Канстанцінаўна Кавалеўская — адны з самых актыўных арганізатараў будаўніцтва царквы "][/caption] Пачалася гэта добрая справа ў 2003 годзе, і толькі праз шэсць гадоў удалося прыступіць да работы: выкапалі фундамент, узвялі сцены. Сёлета здолелі накрыць царкву дахам. — Толькі за гэты год на будаўнічыя матэрыялы і разлікі з рабочымі пайшло больш за восем тысяч долараў, — гаворыць Раіса Канстанцінаўна. — І наперадзе яшчэ нямала работ. Трэба паставіць вокны, дзверы, пакласці падлогу, атынкаваць царкву звонку і ўнутры. Дарэчы, у будаўніцтве новага храма актыўна ўдзельнічае не толькі сама Раіса Канстанцінаўна. Менавіта яе дачка — прафесійны архітэктар — стварыла праект царквы, дапамагала ў яго ўзгадненні, ды і наогул, як прызнаецца Раіса Кавалеўская, падштурхоўвала яе да больш актыўных дзеянняў, надавала ёй упэўненасці ва ўласных сілах. “Без падтрымкі дачкі, — дзеліцца жанчына, — я б можа і не асмелілася на такую складаную і адказную справу. Абяцаў дапамогу і зяць — мастак, які спецыя-лізуецца на роспісе цэркваў. У людзей яшчэ захаваліся іконы са старой царквы. Так што хутка можна будзе весці літургіі. Так хочацца, каб тут гучала слова Божае, каб духоўна адраджаўся наш народ, выбіраўся з дрыгвы п’янства і абыякавасці.” А над новым будынкам ужо ўзвышаецца крыж — прыгожы, ажурны, які ўпрыгожваў купал яшчэ той, ранейшай царквы. Час і адданыя веры хрысціянскай людзі не далі яму згінуць, як не даюць страціць надзею на тое, што слова Божае раней ці пазней павінен адчуць у сваім сэрцы кожны з нас. А як жа інакш? Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Чарговы выезд – у Быстрыцу

09.07.2025
Чарговы выезд маладзёжнага шматпрофільнага перасоўнага цэнтра, створанага пры аддзеле па справах моладзі райвыканкама, адбыўся ў Блеўчыцкі сельсавет. [caption id="attachment_19714" align="aligncenter" width="443" caption="Майстар-клас В. Даманскай"][/caption] Жыхары аг. Быстрыца і навакольных вёсак мелі магчымасць атрымаць кансультацыі ад псіхолага ТЦСАН Святланы Пуцейкі, супрацоўніка ЦБП філіяла ААБ “Беларусбанк” Яўгена Пуцейкі, загадчыцы натарыяльнай канторы Вікторыі Вабішчэвіч. Маладыя людзі маглі звярнуцца па пытаннях занятасці і працаўладкавання ў летні час да в. а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Аляксея Загорцава. З вялікай цікавасцю выхаванцы аздараўленчага лагера, што працаваў на базе Быстрыцкай СШ, наведалі майстар-класы кансультанта па прыгажосці Вольгі Даманскай. Таксама для іх метадыст РЦК Святлана Коўш правяла гульнёвую конкурсна-забаўляльную праграму. Напрыканцы мерапрыемства шмат станоўчых эмоцый падарылі падчас канцэрта юныя артысты – выхаванцы Віктара Масквічова. [caption id="attachment_19715" align="aligncenter" width="443" caption="С. Коўш праводзіць конкурс сярод дзяцей"][/caption] Сяргей КОЗЕЛ  
Страница 543 из 1058