Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Гаспадаркай кіраваць — не поле перайсці

08.07.2025
«Вертится, как белка в колесе», — гэтыя словы адным з механізатараў былі выказаны ў адрас дырэктара ААТ “П-з “Дусаеўшчына” Сяргея Паўлавіча Кавалеўскага, які праходзіў міма. Магчыма, я і не звярнула б іншы раз увагі на гэтыя словы, ды вельмі ажыўлена павялася дыскусія: — Дысцыпліну, з якой пачаў сваю кіраўніцкую справу, трымае жалезна. — Правільна і робіць. Расаднік п’янства патрэбна знішчаць… [caption id="attachment_19641" align="aligncenter" width="412" caption="Сяргей Кавалеўскі (злева) з механізатарам У. Пальчыкам"][/caption] Цяжкае становішча, змена дырэктараў — гэта лёс пасля 90-х раней перадавой (у 70-я–80-я гады) не толькі ў раёне, але і ў вобласці гаспадаркі — саўгаса, затым племзавода імя Дзяржынскага (не раз мяняліся назвы яго). Сельгаспрадпрыемства пастаўляла дзяржаве не толькі збожжа, мяса, бульбу, малако. А рознакаляровая вясёлка палёў з памідорамі, агуркамі, капустай, нават клубніцамі, сады з водарам яблык і груш радавалі вока да глыбокай восені. Усёй зямельцы была павага. Вопытны аграном-садавод Аляксандр Пархімовіч парнікі для расады рабіў на ўрадлівых участках пустуючых выгулаў. Ён жа прышчапляў яблынькі і грушкі, выводзячы ў гадавальніку іх новыя сарты. Пераломны перыяд перабудовы, які пачаўся ў 90-я, знішчаў моц гаспадаркі, зацягваючы ў даўгавую яму. Людзі ўжо стаміліся верыць у лепшае… Малады і па гадах, і па вопыце Сяргей Паўлавіч Кавалеўскі не пабаяўся ўзначаліць гаспадарку і ляпіць, як скульптар, сваю скульптуру з тым калектывам і з тым «пасагам», што давялося атрымаць, як наследніку. Напорыстасць, патрабавальнасць, крытыка (часам рэзкая) не зніжае яго аўтарытэт сярод тых, хто з разуменнем адносіцца да заўваг, павучанняў, ушчуванняў. Ён перажывае, што маладыя, у росквіце сіл людзі, становяцца гультаямі. Радуецца, што сярод працуючых ёсць касцяк, на які можна абаперціся. Як прыклад – калектыў МТФ “Нізкавічы”, які ўзначальвае брыгадзір Аліна Салановіч, і дзе працуюць перадавая маладая даярка Таццяна Колас, лепшыя вадзіцелі Юрый Берднік, Аляксандр Нагорны, механізатар Уладзімір Пальчык... Я ж магу пахваліцца, што многія перадавікі — гэта мае былыя ці цяперашнія суседзі. Гэта свінарка Марыя Астрэйка, палявод Алена Баразнёнак, механізатары Віктар Лышыленка, Анатоль Трыгубовіч, Аляксандр Баркоўскі, Сяргей Баркоўскі. Першымі настаўнікамі, якія навучылі ўпэўнена трымаць рычагі трактара, для Анатоля Ванагеля, Сяргея Ярмаліцкага, Яўгена Дайняка і Сяргея Баркоўскага былі іх бацькі – Юльян Ванагель, Яўген Дайняк, Анатоль Баркоўскі, Аляксандр Ярмаліцкі. Выступаючы перад сваімі акцыянерамі, Сяргей Паўлавіч з радасцю паведаміў, што пагашаны не толькі “даўгавыя хвасты”, але плюсуе грашовая даходная скарбонка, на МТФ павялічваецца пагалоўе кароў. Не забывае кіраўнік і пра пенсіянераў. Заўсёды выканае просьбу, яшчэ і спытае, як здароўе. Ён стараецца падмаладзіць аб’екты, набывае сельскагаспадарчую тэхніку. І верыць — прыйдзе час, і да саўгаса вернецца былая слава. Ядвіга МАЛЕВІЧ, в. Дусаеўшчына Фота Маргарыты САКОВІЧ  

Кожны яе ўрок непаўторны

08.07.2025
У жыцці сустракаешся з рознымі людзьмі: добрымі, таленавітымі, працавітымі. А бывае і так, што ўсе названыя рысы зіхацяць рознымі прамянямі ў адным чалавеку. Менавіта такім чалавекам з’яўляецца Людміла Уладзіміраўна Лазоўская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 1 г. Капыля”. Сустрэча з гэтым таленавітым педагогам становіцца кожны раз адкрыццём нейкага новага вострава або адразу цэлага акіяна на бязмежнай карце, якой з’яўляецца Беларуская мова. Вось былы вучань пачатковай школы ўпершыню адчыняе дзверы ў свет Вялікай навукі. Што яго чакае тут? Сустрэчы з ведамі. Дапамагае расквеціць сустрэчы з роднай мовай менавіта Людміла Уладзіміраўна. Кожны ўрок педагога становіцца для хлопчыкаў і дзяўчынак адзіным і непаўторным. Менавіта таму пры выбары прадмета для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні вучні аддаюць перавагу беларускай мове. Неаднойчы выпускнікі Людмілы Уладзіміраўны мелі самыя высокія балы на тэсціраванні, станавіліся пераможцамі творчых конкурсаў, алімпіяд. Сапраўдны настаўнік вучыць здабываць веды самастойна. Толькі ў гэтым выпадку ён з’яўляецца прафесіяналам, Настаўнікам з вялікай літары. І ўжо сёння вучні Людмілы Уладзіміраўны могуць самастойна вандраваць па бяскрайніх прасторах Беларускай мовы, не баючыся трапіць на нябачныя рыфы памылак. Урокі беларускай літаратуры дапамагаюць юнакам і дзяўчатам пазнаць незнаёмы свет, дзе ім давядзецца ўпэўнена крочыць. Літаратурныя творы становяцца добрым матэрыялам, па якім Людміла Уладзіміраўна дае ўрокі жыцця. Кожны вучань для настаўніцы — адзіны і непаўторны. Гэта замацаванае правіла прываблівае да яе і бацькоў, якія ўдзячны не толькі за веды па мове і літаратуры, але і за добрае выхаванне сваіх нашчадкаў. Людміла Уладзіміраўна дапамагае мамам і татам убачыць сыноў і дачушак па-новаму, адкрыць нябачныя на першы погляд таленты. Кожны чалавек (і асабліва маленькі) знойдзе ў Людмілы Уладзіміраўны Лазоўскай тое, што дапаможа яму дасягнуць жыццёвай мэты. І гэта – сапраўдны прафесіяналізм, сапраўднае майстэрства. Сваё жыццёвае і педагагічнае крэда Людміла Уладзіміраўна адзначыла так: “Добразычлівасць у адносінах да вучняў, упэўненасць ва ўласных сілах, шчырасць, якая дапамагае адкрываць нязведаны свет сэрцаў іншых і самой станавіцца лепшай. Адказнасць за сваю працу і дзяцей, якія вераць у цябе.” Дзіяна ТКАЧЭНКА, намеснік дырэктара ДУА “Гімназія №1 г. Капыля” па НМП  

У клопатах пра кармы

08.07.2025
Гаспадаркі раёна практычна закончылі нарыхтоўку кармоў з траў першым укосам. На 6 ліпеня скошана 18 573 га (101% да запланаванага), падабрана 18 159 га (98% да скошанага). Шэраг сельгаспрадпрыемстваў пачалі нарыхтоўку кармоў з траў другім укосам (скошана 2121 га). Назапашана 8356,2 т сена (43%) і 137 305 т сенажу (72,4%), у тым ліку 7686 т з кансервантамі. Нарыхтавана 42 456 тон кармавых адзінак травяністых кармоў, на адну ўмоўную галаву жывёлы прыходзіцца па 10,08 ц к.адз. На 2,3 ц к.адз. пераўзышлі свой мінулагодні паказчык сельгасвытворцы СГФ “Крыніца” і ААТ “Капыльскае”, на 1,4 ц к.адз. больш нарыхтавана кармоў у ААТ “Малінава”, на 1,1 ц к.адз. — у ААТ “Семежава” і ДП “С “Лясное”. Значна горш, чым у мінулым годзе, ідуць справы ў РСУП “С “Прамень”, дзе пакуль назапашана на 6,5 ц к.адз. травяністых кармоў менш, тое ж можна казаць пра работу ф-ла “Лакнея”, дзе названы паказчык на 4,1 ц к.адз. меншы, ААТ “Суворава-Агра” — на 3,6 ц к.адз. менш.  

Ветэраны — у культурнай сталіцы Беларусі

08.07.2025
Ветэраны вайны і працы Капыльскага раёна нядаўна пабывалі ў Нясвіжы, які па праве атрымаў назву культурнай сталіцы 2012 года. Гэта экскурсійная паездка адбылася па ініцыятыве раённага савета ветэранаў пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта. Спачатку ўдзельнікі паездкі наведалі Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, які рыхтуецца да афіцыйнага адкрыцця (рэканструкцыя вядзецца з 1998 года). Нясвіжскі замак — радавы маёнтак князёў Радзівілаў. Ён быў узведзены на мяжы XV-XVI стагоддзяў італьянскім архітэктарам Джавані Бернардоні, які таксама пабудаваў Нясвіжскі фарны касцёл, і дзе знаходзіцца радавы магільны склеп Радзівілаў. У 2005 годзе замак быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Менавіта пра гэта даведаліся ветэраны падчас агляднай экскурсіі. Да цяперашняга часу большасць адрэстаўрыраваных залаў ужо даступна для турыстаў. Таму ветэраны, нягледзячы на свой паважаны ўзрост, пераадольваючы крутыя прыступкі замка, наведалі адкрытыя для турыстаў залы. Не менш цікавым было наведванне і Нясвіжскай ратушы канца XVI-пачатку XVII стагоддзяў, выдатнага архітэктурнага помніка — самага старэйшага з ратушных будынкаў на тэрыторыі Беларусі. Ветэраны змаглі ацаніць непадробную архітэктурную кампазіцыю і дэкор нясвіжскага культурнага комплексу. Нягледзячы на стомленасць, усе ўдзельнікі паездкі засталіся задаволены шматгадзіннай экскурсіяй па гісторыка-культурных жамчужынах Беларусі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара НА ЗДЫМКУ: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны (злева направа) Васіль Іосіфавіч Ермалковіч, Аляксандр Сяргеевіч Нікановіч, Пётр Пятровіч Малевіч, Мікалай Георгіевіч Кісялёў і Леў Іванавіч Лепяціла задаволены паездкай у Нясвіж  

Чтобы не омрачить праздник

08.07.2025
Копыльский РОЧС напоминает, что при подготовке и праздновании Дня Независимости Республики Беларусь следует неукоснительно выполнять требования правил пожарной безопасности. В целях предупреждения возможных пожаров, возгораний и других чрезвычайных ситуаций при проведении культурно-массовых мероприятий не допускается применение в сценических постановках в закрытых помещениях открытого огня (свечи, факелы, пиротехнические средства и т. п.). Применение огневых эффектов на открытых площадках следует согласовать с местными органами госпожнадзора с выработкой необходимых мер по предупреждению возгораний. Рекомендуем отказаться от наполнения горючими газами надувных шаров, использование которых в последнее время стало модным. Так, 4 мая 2012 года в 19.37 во время митинга на площади Республики в центре Еревана взорвались наполненные газом шары. По данным МЧС Армении, в результате этой ЧС пострадали 144 человека, из которых шестеро до сих пор находятся в больнице. По одной из версий случившегося – воздушные шары были наполнены водородом либо метаном. Виктор ГНЕТЬКО, заместитель начальника отдела по ГСЧС, майор внутренней службы  
Страница 546 из 1058