Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Гаспадаркай кіраваць — не поле перайсці

04.07.2012
«Вертится, как белка в колесе», — гэтыя словы адным з механізатараў былі выказаны ў адрас дырэктара ААТ “П-з “Дусаеўшчына” Сяргея Паўлавіча Кавалеўскага, які праходзіў міма. Магчыма, я і не звярнула б іншы раз увагі на гэтыя словы, ды вельмі ажыўлена павялася дыскусія: — Дысцыпліну, з якой пачаў сваю кіраўніцкую справу, трымае жалезна. — Правільна і робіць. Расаднік п’янства патрэбна знішчаць… [caption id="attachment_19641" align="aligncenter" width="412" caption="Сяргей Кавалеўскі (злева) з механізатарам У. Пальчыкам"][/caption] Цяжкае становішча, змена дырэктараў — гэта лёс пасля 90-х раней перадавой (у 70-я–80-я гады) не толькі ў раёне, але і ў вобласці гаспадаркі — саўгаса, затым племзавода імя Дзяржынскага (не раз мяняліся назвы яго). Сельгаспрадпрыемства пастаўляла дзяржаве не толькі збожжа, мяса, бульбу, малако. А рознакаляровая вясёлка палёў з памідорамі, агуркамі, капустай, нават клубніцамі, сады з водарам яблык і груш радавалі вока да глыбокай восені. Усёй зямельцы была павага. Вопытны аграном-садавод Аляксандр Пархімовіч парнікі для расады рабіў на ўрадлівых участках пустуючых выгулаў. Ён жа прышчапляў яблынькі і грушкі, выводзячы ў гадавальніку іх новыя сарты. Пераломны перыяд перабудовы, які пачаўся ў 90-я, знішчаў моц гаспадаркі, зацягваючы ў даўгавую яму. Людзі ўжо стаміліся верыць у лепшае… Малады і па гадах, і па вопыце Сяргей Паўлавіч Кавалеўскі не пабаяўся ўзначаліць гаспадарку і ляпіць, як скульптар, сваю скульптуру з тым калектывам і з тым «пасагам», што давялося атрымаць, як наследніку. Напорыстасць, патрабавальнасць, крытыка (часам рэзкая) не зніжае яго аўтарытэт сярод тых, хто з разуменнем адносіцца да заўваг, павучанняў, ушчуванняў. Ён перажывае, што маладыя, у росквіце сіл людзі, становяцца гультаямі. Радуецца, што сярод працуючых ёсць касцяк, на які можна абаперціся. Як прыклад – калектыў МТФ “Нізкавічы”, які ўзначальвае брыгадзір Аліна Салановіч, і дзе працуюць перадавая маладая даярка Таццяна Колас, лепшыя вадзіцелі Юрый Берднік, Аляксандр Нагорны, механізатар Уладзімір Пальчык... Я ж магу пахваліцца, што многія перадавікі — гэта мае былыя ці цяперашнія суседзі. Гэта свінарка Марыя Астрэйка, палявод Алена Баразнёнак, механізатары Віктар Лышыленка, Анатоль Трыгубовіч, Аляксандр Баркоўскі, Сяргей Баркоўскі. Першымі настаўнікамі, якія навучылі ўпэўнена трымаць рычагі трактара, для Анатоля Ванагеля, Сяргея Ярмаліцкага, Яўгена Дайняка і Сяргея Баркоўскага былі іх бацькі – Юльян Ванагель, Яўген Дайняк, Анатоль Баркоўскі, Аляксандр Ярмаліцкі. Выступаючы перад сваімі акцыянерамі, Сяргей Паўлавіч з радасцю паведаміў, што пагашаны не толькі “даўгавыя хвасты”, але плюсуе грашовая даходная скарбонка, на МТФ павялічваецца пагалоўе кароў. Не забывае кіраўнік і пра пенсіянераў. Заўсёды выканае просьбу, яшчэ і спытае, як здароўе. Ён стараецца падмаладзіць аб’екты, набывае сельскагаспадарчую тэхніку. І верыць — прыйдзе час, і да саўгаса вернецца былая слава. Ядвіга МАЛЕВІЧ, в. Дусаеўшчына Фота Маргарыты САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей