Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

К 400-летию Святой Софии Слуцкой

08.07.2025
По благословению Высокопреосвященнейшего Филарета, Митрополита Минского и Слуцкого по территории Копыльского района (в аг. Песочное, г. Копыле) с 3 по 5 июля пройдет крестный ход. Приурочен он к 400-летию преставления великой молитвенницы земли белорусской святой Софии Слуцкой. Праведная София Юрьевна, княгиня Слуцкая (1 мая 1585-19 марта 1612) — последняя княгиня города Слуцка, святая, чтимая Белорусской православной церковью. Княгиня активно занималась церковными делами на благо православной церкви, много жертвовала и занималась благотворительностью, на свои средства строила Покровский храм. Умерла блаженная София от первых родов мертворожденной дочери в возрасте 26 лет. Нетленные останки княгини Слуцкой Софии почивают ныне открыто в Свято-Духовом кафедральном соборе Минска. Ее образ представляет собой смирение и кротость, рассудительность и веру, терпение и любовь к своему народу и родной земле, она является заступницей православия на белорусской земле. Праведная София является также покровительницей семьи и материнства. Программа проведения крестного хода в г. Копыле: 4 июля 16.00 – встреча крестоходцев на окраине города и шествие по городу к Спасо-Вознесенскому храму. 17.00 – Вечернее богослужение в храме с участием Преосвященнейшего епископа Вениамина. 20.00 – Духовно-просветительская программа в РЦК. 5 июля 8.00 – Божественная Литургия в Спасо-Вознесенском храме г. Копыля. 11.00 – выход крестоходцев из храма на слуцкое направление. Приглашаем всех жителей города и района принять участие в крестном ходе и общественной молитве.  

Временные изменения (CMigrator copy 1)

08.07.2025
В связи с проведением массовых мероприятий 3 июля 2012 года в организацию дорожного движения будут внесены следующие временные изменения: в период с 9 до 11 часов будет запрещено движение транспорта по ул. Партизанской (от ул. Тракторной до пересечения с ул. М.Богдановича), а также по ул. Тимковичской (от пересечения с ул. Тракторной до пересечения с ул. Октябрьской); в период времени с 11 до 18 часов будет ограничено движение транспорта по автодороге Р-61 Узда-Копыль-Гулевичи (от пересечения с ул. Замковой до пересечения с автодорогой «Обход г. Копыля»); в период времени с 18 до 24 часов будет запрещено движение транспорта по пл. Ленина г. Копыля. Автостоянка прибывающего транспорта в зону отдыха будет организована на правой обочине автодороги «Обход г. Копыля». В связи с указанными изменениями просим вас заблаго- временно планировать  маршруты вашего движения на транспорте. ОГАИ Копыльского РОВД заранее приносит свои извинения за  временные неудобства. Михаил Мельниченко, ВрИД начальника ОГАИ Копыльского РОВД  

Капыль, Капыль — маё мястэчка

08.07.2025
Горад Капыль упершыню ўпамінаецца ў 1274 годзе ў Галіцка-Валынскім летапісе пры апісанні ваенных дзеянняў паміж галіцкім князем Львом Данілавічам і вялікім князем літоўскім Трэйдэнам з-за Драгічына ў Падляшскай зямлі. Войска галіцкага князя разам з татарскім войскам Ягурчыка пайшло паходам на сталіцу Вялікага княства Літоўскага. У летапісе гаворыцца: «В лето 6782 Мьстиславъ же бяшеть не притягль, не шел бяшеть от Копыля воюя по Полесью». У канцы 14 ст. утварылася ўдзельнае Капыльскае княства, якім валодаў старэйшы брат польскага караля Ула- дзіслава II Ягайлы Уладзімір Альгердавіч і яго нашчадкі - род Алелькавічаў. Гэта быў праваслаўны княжацкі род, які ўспрыняў беларускую культуру. Капыльскае княства было нададзена Уладзіміру Альгердавічу і яго нашчадкам «у вольнае на вечнасць ужыванне». У пачатку 16 ст. Капыль, паводле дакументаў, лічыўся адным з «найважнейшых княскіх замкаў з местам», г.зн. горадам у Беларусі, а яго жыхары называліся мяшчанамі. Гэта былі рамеснікі, гандляры і гараджане, якія займаліся сельскай гаспадаркай. У Капылі ў 1644 г. згадваюцца шаўцы «чорный работы», якія выраблялі простыя боты для асноўнай масы гараджан, і шаўцы «сафьяннай работы» - для шляхты і багатых мяшчан. У падатковай квітанцыі за 1648 г. пералічана 8 мяснікоў, 15 пекараў і перакупшчыкаў і 22 «рамеснікі розныя». Вялікае значэнне для эканомікі старажытнага Капыля меў гандаль. У цэнтры горада на рынкавай плошчы знаходзіліся крамы, дзе гандлявалі сваімі вырабамі рамеснікі, ці крамы купцоў, якія скуплялі тавар для перапродажу. У горадзе раз у тыдзень праводзіўся гандлёвы дзень, на які збіраліся мяшчане, купцы навакольных гарадоў і сяляне з ваколіцы. Уладальнік Капыля князь Багуслаў Радзівіл, жадаючы ўмацаваць эканамічнае значэнне Капыля і захаваць падтрымку мяшчан у сваім горадзе, а таксама схіляючыся да патрабаванняў гараджан аб большай самастойнасці горада, звярнуўся да караля Яна Казіміра і сейма Рэчы Паспалітай з просьбай увесці ў Капылі самакіраванне паводле Магдэбургскага права. Па прывілеі 1652 года мяшчане Капыля атрымалі самакіраванне, згодна з якім у горада з’явіўся свой герб з выявай паляўнічага рогу ў жоўтым полі і гарадская пячатка. Для пастаяннай работы магістрата быў пабудаваны адмысловы будынак - ратуша, якая, на жаль, не захавалася. Менавіта ў ратушы знаходзіліся канцылярыя, гарадскія скарбніца і архіў, захоўваліся граматы з дадзенымі гораду прывілеямі. На здымку: ля Замкавай гары  

Двойчы загінуўшы

08.07.2025
Мы адзначаем 68-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Многа землякоў не вярнуліся з той вайны. Хто загінуў ад варожай кулі, хто прапаў без вестак, хто пахаваны ў невядомай брацкай магіле. Размова пойдзе пра Андрэя Пятровіча Веркашынскага — чалавека незвычайнага лёсу. Вайна пакінула ў яго сэрцы глыбокі след. Двойчы яго родныя атрымлівалі пахавальныя лісты. I двойчы ён выжываў... Нарадзіўся Андрэй Веркашынскі ў 1916 годзе ў вёсцы Разнамойка Троіцкага раёна Арэнбургскай вобласці. Веркашынскія — нашчадкі беларускай шляхты, што была саслана ў арэнбургскія стэпы царскім урадам за ўдзел у паўстанні 1863 года. Пасля сямігодкі скончыў у 1937 годзе трохгадовую школу чыгуначнікаў па спецыяльнасці дзяжурны па станцыі. Затым — ваенна-палітычнае  вучылішча імя Фрунзе (г. Горкі) у 1940 годзе. Гэта быў датэрміновы выпуск. У тым жа годзе ён становіцца членам ВКП(б). У чэрвені 1940 года малады палітрук пачынае службу ў 9-й рабочай роце Кіеўскай асобай ваеннай акругі. Ужо з кастрычніка 1940 года Веркашынскі — палітрук школы малодшых каман-дзіраў 288-га батальёна сувязі (г. Роўна). Вялікую Айчынную вайну Андрэй сустрэў на пасадзе палітрука радыёроты на Паўднёва-Заходнім фронце. Удзельнічаў у гераічнай абароне г. Кіева. 3 19 верасня па 19 кастрычніка 1941 года знаходзіўся ў акружэнні. Вось у той час жонка і атрымала першы пахавальны ліст на мужа. А ён выжыў. Разам з сябрамі прарваўся праз лінію фронта ў Трасцянецкім раёне каля вёскі Алексіна, што на Украіне. Камандаванне заўважыла баявы вопыт Веркашынскага і накіравала на курсы перападрыхтоўкі палітсаставу. 3 лютага 1942 года Андрэй прызначаецца палітруком стралковай роты 686-га стралковага палка, 411-й стралковай дывізіі Паўднёва-Заходняга фронту. У ноч з 13 на 14 сакавіка 1942 года ў раёне в. Аляксееўка Харкаўскай вобласці батальён, дзе ваяваў Веркашынскі, прарываецца ў нямецкі тыл, захапіўшы населены пункт Верхні Бішкін. Раніцай вораг падцягнуў значныя сілы і перайшоў у наступленне. У гэтым баі палітрук Веркашынскі быў паранены ў абедз-ве нагі і падбародак, атрымаў кантузію. У цяжкім стане ён застаўся на полі бою і трапіў у палон. Фашысты гналі  калону  з ваеннапалоннымі ў г. Харкаў. Сябры неслі камандзіра па чарзе. Адстаўшых канваіры травілі сабакамі, расстрэльвалі з аўтаматаў. Украінскія жанчыны выбягалі на дарогу, раздавалі палонным воінам хлеб, параную бульбу, ваду. Да 19 чэрвеня 1942 года Веркашынскі знаходзіўся ў канцэнтрацыйным лагеры для ваеннапалонных у г. Уладзімір Валынскі. Прыйшлося вытрымаць голад, здзекі. Раз у суткі вязням давалі чарпак баланды, прыгатаванай з шалупіння проса, да таго ж ежу можна было атрымаць, заняўшы чаргу, праз некалькі дзён. Лагер знахо-дзіўся пад адкрытым небам. Страшэнная спякота сотнямі валіла чырвонаармейцаў. Выжыць дапамагала вера ў Радзіму і свой народ. У лагеры знайшоўся наш ваенурач. Нейкім цудам ён змог прамыць Веркашынскаму раны. На бінты рвалі адзенне. У глебе знайшлі некалькі цыбулін, якія і прыкладалі да ран. Далей палонных адправілі ў Германію. У час руху нямецкага цягніка нашы воіны падпілавалі падлогу ў вагоне. Каля г. Дземблін, што пад Варшавай, Веркашынскі ў складзе групы смельчакоў уцёк з палону. На тэрыторыі Польшчы ўцекачы прабылі да верасня 1942 года. Андрэй стаў лепш хадзіць, зацягнуліся раны. А затым цэлы месяц прабіраліся ў Беларусь. Самым радасным момантам стала доўгачаканая сустрэча былых палонных з партызанамі атрада імя Шчорса брыгады імя Чапаева. Гэта адбылося каля вёскі Лявонавічы Нясвіжскага раёна. У партызанах Веркашынскі быў камандзірам узвода, намеснікам камандзіра роты, палітруком роты, камандзірам дыверсійнай групы, камандзірам роты атрада імя Панамарэнкі. 3 вялікай энергіяй і адказнасцю бярэцца камандзір за ваенную справу. У баявой характарыстыцы, складзенай 25 ліпеня 1944 года камандаваннем атрада імя П. К. Панамарэнкі  на А. П. Веркашынскага, запісана: «...Удзельнічаў у 14 буйных баях. Дыверсійная група пад камандаваннем палітрука Веркашынскага падарвала 4 воінскія эшалоны, 3 чыгуначныя масты, 199 м рэльсаў на асноўных чыгуначных  магістралях праціўніка, спаліла 3 драўляныя масты, знішчыла 1650 метраў тэлефонна-тэлеграфнай сувязі. У баях праявіў сябе смелым, рашучым камандзірам. У верасні 1943 года быў паранены пры разгроме Сейлавіцкага гарнізона. Можа камандаваць ротай у любых умовах бою і абстаноўцы». Са шматлікіх баявых аперацый ён заўсёды вылучаў адну. На чыгунцы Баранавічы—Ганцавічы ў маі 1943 года дыверсійная група пад камандаваннем Веркашынскага залажыла міну. Ноччу прымацавалі да яе нацяжны ўзрывацель, замаскіравалі шнур пяском, зямлёй і дзёрнам. Раніцай партызаны заўважылі, што нямецкі патруль правярае палатно. «Салдат прапусцім: заўважаць міну — узарвём», — сказаў камандзір. Пашанцавала. Варожы патруль прайшоў побач. Справа блізілася да  абеду. Хутка паказаўся эшалон. Веркашынскі пацягнуў шнур, але выбуху не было. Мабыць, многа насыпалі зямлі. Затым некалькі разоў пацягнуў Сіманенка. Час быў страчаны: выбух адбыўся ў цэнтры эшалона. Цягнік прамчаўся ўперад, і толькі частка адарваных вагонаў пайшла пад адхон. Настрой у партызан быў дрэнны. «Зменім тактыку», — сказаў камандзір. Сіманенка прапанаваў устанавіць электрычны ўзрывацель замест нацяжнога. А для таго, каб падабраць добрае месца для дыверсіі, рашылі пакінуць разведчыка — Ніну Тароцька. Ніна ўладкавалася на Машукоўсім хутары даглядаць дзяцей. Гэта было побач з чыгункай. Яна знайшла добрае месца для міны. Нямецкія патрулі прывыклі, што дзяўчына гуляе з дзецьмі. Праз некалькі тыдняў група вярнулася з узрыўчаткай. Залажылі міну. Раніцай пачуўся гудок паравоза. Неабходна было выбегчы на дарогу і перакінуць праз рэльсы провад, які вёў да батарэйкі. Ніна падбегла да насыпу. Побач аказаўся нямецкі патруль. — Бегчы, — мільганула думка ў Ніны. — Не. Здагадаюцца ворагі, што нешта тут не тое… Сама пайшла да іх. Яе пазналі. Афіцэр стукнуў дзяўчыну кулаком. Увесь гэты час Веркашынскі трымаў на прыцэле свайго ППШ немца і баявую сяброўку. Перамагла вытрымка. Ніну адпусцілі. — А мог і выстраліць, — успамінаў многа разоў затым Андрэй. Ноччу міну перахавалі. Пайшлі на хітрасць. Знайшлі прагніўшую шпалу. Пад жалезныя пракладкі палажылі кавалак трохграннага напільніка, які абкруцілі ізаляваным провадам. Рэльсы прагнуцца, напільнік праткне рызіну, і патруль не заўважыць узрывацеля. Раніцай 30 мая 1943 года адбыўся выбух: нямецкі эшалон з 19 вагонаў пайшоў пад адхон. партызанскім атрадзе Веркашынскі вёў асабісты дзённік, дзе запісваў прозвішчы партызан, вынікі баявых аперацый, колькасць узбраення і іншае. Запісваў прозвішчы загінуўшых, месца пахавання, каб затым пасля вайны данесці вестку да родных. Як камандзір, імкнуўся справядліва адзначыць сваіх байцоў. Рота яго была інтэрнацыянальная. Побач ваявалі не толькі беларусы, рускія і ўкраінцы, але і чэхі, славакі, палякі, яўрэі. Жылі і ваявалі дружна, як адна сям’я. Ведалі і верылі, што робяць адну агульную справу. Адзін цікавы запіс палітрук Веркашынскі зрабіў перад боем у лютым 1944 года: «Ідучы ў бой, лічу, быў і буду членам партыі. Калі загіну, то як камуніст». Гэта быў сапраўдны камуніст і чалавек, які не хаваўся за плечы сваіх байцоў. Пасля злучэння партызан з часцямі Чырвонай Арміі да верасня 1944 года Андрэй Пятровіч узначальваў знішчальны батальён РА НКУС Капыльскага раёна. Звольнены ў запас у 1948 годзе, былы партызан знайшоў свой шлях у мірным жыцці. 12 гадоў працаваў настаўнікам ваеннай падрыхтоўкі ў Песачанскай СШ, старшынёй сельсавета. Частыя былі сустрэчы з баявымі сябрамі і моладдзю. За мужнасць і гераізм, пряўленыя ў гады вайны, капітан Веркашынскі (званне прысвоена ў 1955 г.) удастоены ўзнагарод: ордэнаў Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, двух медалёў «Партызану Айчыннай вайны» І ступені, медалёў «За адвагу», «За абарону Кіева», «За перамогу над Германіяй у Вялікай айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За доблесную працу ў  Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», 10 юбілейных узнагарод. Андрэй Пятровіч душой і сэрцам палюбіў Беларусь. Цікава яго не толькі баявая і працоўная біяграфія, але і асабістае, сямейнае жыццё. У 1942 г. жонка, якая жыла ў Ніжнім Ноўгарадзе, атрымала другі пахавальны ліст на Андрэя і ўступіла ў новы шлюб. Пасля вызвалення Беларусі ён напісаў ёй ліст і атрымаў адказ: «Выбачай, Андрэй. Мы палічылі, што ты загінуў». На Капыльшчыне ён сустрэў другую жанчыну — Вольгу Міхайлаўну, з якой пражылі ў шлюбе 50 гадоў. А пазнаёміліся яны ў час нямецкай  блакады  партызанскай зоны, а затым выпадкова сустрэліся ў Капылі пасля вайны. У вёсцы Пясочнае пабудавалі дом. Выхавалі і далі пуцёўку ў жыццё сваім дзецям. Сярод іх два педагогі і ваенны. Заўсёды сям’я сустракалася ў маі і ліпені:  9-га мая на Дзень Перамогі,  3-га ліпеня — на Дзень вызвалення Беларусі.  Менавіта 3-га ліпеня А. П. Веркашынскі лічыў датай свайго нараджэння. I сёння Андрэя Пятровіча Веркашынскага, які памёр у 1998 годзе, памятаюць землякі, як добразычлівага, сціплага і адданага Радзіме чалавека. Барыс Дзенісюк, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Слабадакучынская СШ» Фота з сямейнага архіва А.  Веркашынскі (злева), А. Кандыбовіч і Н. Тароцька  

Маршрут — “вогненныя вёскі”

08.07.2025
Кожны сапраўдны грамадзянін павінен ведаць гісторыю сваёй радзімы. Вось і  вучні Навасёлкаўскай сярэдняй школы накіраваліся ў аўтапрабег па вёсках, лёс якіх крута памяняла Вялікая Айчынная вайна. Вялікія Прусы. У верасні 1942 года фашысты палілі тут хаты і расстрэльвалі мірных жыхароў. Тады ад рук катаў загінулі 255 чалавек, пра што сведчыць помнік на магіле загінуўшым мірным жыхарам. Пра трагедыю гэтага населенага пункта ўдзельнікам аўтапрабегу расказаў навуковы супрацоўнік Капыльскага раённага краязнаўчага музея Андрэй Лятчэня. Уразіў хлопчыкаў і дзяўчынак аповед пра в. Калодзезнае, дзе акупанты знішчылі больш за 200 вяскоўцаў. З цікавасцю разглядвалі яны манумент, на якім высечаны прозвішчы загінуўшых падчас зверстваў фашысцкіх акупантаў. Немагчыма ўявіць рэальную карціну, якая адбывалася ў 1943-м у в. Жавалкі, калі нямецкія каты ўрываліся ў хаты і люта расстрэльвалі мясцовых жыхароў, а пасля падпальвалі хаты. 512 чалавек загінуўшых – гэта лічба проста шакіравала тых, хто ўпершыню чуў пра трагедыю вёскі. Зразумела, што Андрэя Лятчэню амаль засыпалі пытаннямі, пакуль аўтобус рухаўся да наступнага прыпынку — грамадзянскіх могілак у Рудніках. 130 мірных жыхароў в. Масявічы былі пахаваны тут… “Капыльская Хатынь” — так часта называюць мемарыял на месцы колішняй вёскі Масявічы, якая была знішчана ў лютым 1943 года. Вялікія Прусы, Калодзезнае, Жавалкі, Прагрэс і Рулёва – “вогненныя” вёскі, што ўвекавечаны ў гэтым комплексе. Шчыміць сэрца, калі “гартаеш” старонкі кнігі, імя якой Вялікая Айчынная вайна… Неабыякавасць, якая чыталася ў вачах хлопчыкаў і дзяўчынак, уважлівасць, з якой слухалі яны экскурсавода, цікавасць, з якой дапытліва высвятлялі чарговыя факты пра вёскі на маршруце, прымушалі верыць, што гісторыю маладое пакаленне будзе ведаць “на выдатна”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара На здымку: Удзельнікі аўтапрабегу  
Страница 547 из 1058