Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Свята маёй радзімы

08.07.2025
Дарагія жыхары капыльшчыны!  Паважаныя ветэраны! Воляю народа Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мы святкуем у Дзень вызвалення краіны ад фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта справядліва, бо не было ў гісторыі нашай Радзімы больш страшных войнаў, як і не было больш высокага патрыятызму, яднання, сілы народнага духу, чым у гады барацьбы за свабоду і незалежнасць. Беларусы доблесна ваявалі на франтах, у партызанскіх атрадах, эвакуіраваныя працавалі ў тыле. На такі масавы гераізм здольны народ з высокім пачуццём годнасці, гонару і любові да роднай зямлі. Высокі гонар і адказнасць для нас — быць спадчыннікамі перамогі і славы папярэдніх пакаленняў. Мы спакойна і любоўна будуем і развіваем свой горад і раён, штодзённай працай умацоўваем незалежнасць дзяржавы, папаўняем яе гісторыю сваімі дасягненнямі і поспехамі. Дарагія землякі! 3-га ліпеня для капылян — не проста дзень, напоўнены сонцам, цяплом, мядовым ліпавым водарам. Гэта дзень нашай радасці, свята памяці і падзякі тым, хто быў разам з Беларуссю на складаных этапах яе гісторыі. Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці, пажаданні поспехаў, здароўя і шчасця. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў  

ПРОГРАММА

08.07.2025
праздничных мероприятий, посвященных 68-й годовщине освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков, Дню Независимости Республики Беларусь (Дню Республики)   3 июля Радиоконцерт «Звучат мелодии военных лет»  - 10.00—10.30 Митинг, возложение цветов и венков к памятнику воинам-освободителям города Копыля - 10.30—11.00 Праздничный концерт «Песняй славім родны край!» в зоне отдыха с участием творческих коллективов Чеховского района Московской области - 12.00—13.30 Танцевальная программа в зоне отдыха - 13.30—17.00 Спортивный праздник на ФОКе (игры, конкурсы, турниры) - 12.00—14.00 Концерт Александра Солодухи «Берега» (ФОК) - 17.00 Танцевальная диско-программа на пл. им. В. И. Ленина - 20.00—23.30 Акция «Спяваем гімн разам» — исполнение Государственного гимна Республики Беларусь - 22.55—23.00 Праздничная молодежная дискотека в РЦК - 24.00—3.00  

Слаўнай даце прысвячаецца

08.07.2025
360-годдзю атрымання Капылём Магдэбурскага права і было прысвечана тэатралізаванае касцюміраванае мерапрыемства, якое адбылося на Міжнародны дзень музеяў. Але гэта свята не толькі супрацоўнікаў музея, а ў першую чаргу яго наведвальнікаў. Да гэтага дня раённы краязнаўчы музей сумесна з дзіцячай школай мастацтваў прымеркавалі 2-і раённы конкурс-пленэр «Мастакі Капыльшчыны», прысвечаны сёлета гістарычнай даце. Свята праходзіла на пляцоўцы каля раённага краязнаўчага музея. Надвор’е выдалася выдатнае. На ганку размясціўся ансамбль «Капыльскія дудары». У яго выкананні гучалі кампазіцыі «Свята», «Капыльская легенда», «Песня дудароў», «Ля Каменкі бруістай...», «Жалейка», «Капыльская радзімая зямля» і інш. Навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў выконвалі старажытны танец «Мінуэт», а на зялёным лужку праходзіў пленэр. На паперу клаўся вобраз вяшчальніка (ён абвяшчаў прывілей). Гукі сурмы (музычны інструмент) прыцягнулі ўвагу тых, хто сабраўся. Настаў важны момант. Прыйшла пара ўручэння прывілея на Магдэбургскае права намесніку старшыні Капыльскага райвыканкама А. М. Раеўскай. Загучала кампазіцыя «Звіняць цымбалы і гармонік». Свята на гэтым не скончылася. Пачалося ўзнагароджванне навучэнцаў ДУ «Капыльская дзіцячая школа мастацтваў», якія прымалі ўдзел у пленэры. Кожны, хто жадаў, мог трапіць у музей і акунуцца ў атмасферу мястэчка. Але для гэтага неабходна было прад’явіць які-небудзь экспанат у абмен на ўваходны білет. А ў паветры яшчэ доўга луналі гукі кампазіцыі «Перапляс», пад якія музейныя супрацоўнікі ўжо рабілі планы на будучае: «Вось каб правесці такое свята на Замкавай гары!» алянціна Шуракова, дырэктар ДУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей» НА ЗДЫМКАХ: моманты свята. Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

Дзіва году — асалода

08.07.2025
На смачную вандроўку ў гісторыю Івянецкага краю запрасілі ўсіх жадаючых арганізатары трэцяга цукеркавага фэсту “Іvkon”. Былі там і капыляне. У г.п. Івянец Валожынскага раёна прыехалі тыя, чые сэрцы раскрыты на дзіва, хто ўмее зірнуць на свет па-дзіцячы даверліва і здольны папоўніцы смакаваць дарункі жыцця. Цікава правесці выхадны дзень змаглі і аматары нязведаных дарог, легенд і міфаў, старадаўняй гісторыі, адкрыццяў і знаходак. Арганізавалі гэта незвычайнае свята кампанія “Івкон” і Івянецкі музей традыцыйнай культуры. На працягу ўсяго дня на колішняй сядзібе Пятра Дарагунцова — апошняга валадара Івянца, якая сёння з’яўляецца помнікам гісторыі і ахоўваецца дзяржавай, і вакол яе працавалі кірмаш рамёстваў, выставы-кірмашы і майстар-класы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Быў наладжаны продаж прадукцыі кандытарскай фабрыкі “Івкон” і яе дэгустацыя, запрашалі наведвальнікаў разнастайныя забаўляльныя пляцоўкі. Выбухі смеху суправаджалі выступленне калектыву з Капыльшчыны “Лоцвінскія ўдалухі”, якія запрашалі ўсіх жадаючых у свой “Пацешны шпіталь” Літаральна за некалькі хвілін “урачы” сваімі маніпуляцыямі і лекамі ставілі на ногі “пацыентаў”, да таго ж шчодра частавалі іх прысмакамі народнай кухні. Удзельнікі фэсту з цікавасцю назіралі за падзеямі, якія разгортваліся на сцэнічнай пляцоўцы. З тэатралізаванага прадстаўлення яны даведаліся, скуль узнік-пайшоў Івянец, прычым некалькі варыянтаў паходжання мястэчка. Сустрэліся з каларытнымі гістарычнымі персанажамі: князем Вітаўтам — заснавальнікам Івянца, закаханай парай Нілібокам і Волмай, міфічнымі — казачным Цмокам, Жар-птахам і Жах-птахам, Русалкамі, Пушчавіком. Суправаджалася дзейства цудоўнай музыкай часоў Сярэднявечча, такімі ж непаўторнай прыгажосці танцамі, рыцарскімі бойкамі, пацехамі, гульнямі, конкурсамі і забавамі. Прыемна дапаўнялі святочную карціну выстава рэтра-аўтамабіляў, удзельнікі фэсту, апранутыя ў касцюмы розных эпох, члены клуба сабак хортаў разам са сваімі выхаванцамі, вырабы майстроў па дрэве, камяню, гліне, металу, якія можна было набыць па сходнай цане. Удзельнікі свята шукалі івянецкі скарб і таемную цукерыну шчасця — Світаль, назіралі за конна-спартыўным шоу ўланаў і фаер-шоу, танцавалі на этна-дыскатэцы. Словам, імкнуліся рабіць усё, каб адпавядаць дэвізу свята: ласавацца — не стамляцца. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКАХ: моманты свята. Фота аўтара  

Хорошие и плохие соседи

08.07.2025
Хорошо уживаются: С огурцами – лук, капуста, чеснок, фасоль. С чесноком – помидоры, морковь, огурцы. С морковью – помидоры, свекла, редис, капуста, лучше всего – лук. С помидорами – редис, лук, капуста, чеснок. Не «дружат»: С огурцами – помидоры, редис. С чесноком – капуста, горох, фасоль. С помидорами – картофель, горох, огурцы.  
Страница 548 из 1058