Дарагія жыхары капыльшчыны! Паважаныя ветэраны!
Воляю народа Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мы святкуем у Дзень вызвалення краіны ад фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта справядліва, бо не было ў гісторыі нашай Радзімы больш страшных войнаў, як і не было больш высокага патрыятызму, яднання, сілы народнага духу, чым у гады барацьбы за свабоду і незалежнасць. Беларусы доблесна ваявалі на франтах, у партызанскіх атрадах, эвакуіраваныя працавалі ў тыле. На такі масавы гераізм здольны народ з высокім пачуццём годнасці, гонару і любові да роднай зямлі.
Высокі гонар і адказнасць для нас — быць спадчыннікамі перамогі і славы папярэдніх пакаленняў. Мы спакойна і любоўна будуем і развіваем свой горад і раён, штодзённай працай умацоўваем незалежнасць дзяржавы, папаўняем яе гісторыю сваімі дасягненнямі і поспехамі.
Дарагія землякі! 3-га ліпеня для капылян — не проста дзень, напоўнены сонцам, цяплом, мядовым ліпавым водарам. Гэта дзень нашай радасці, свята памяці і падзякі тым, хто быў разам з Беларуссю на складаных этапах яе гісторыі.
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці, пажаданні поспехаў, здароўя і шчасця.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии