Гаспадаркі раёна практычна закончылі нарыхтоўку кармоў з траў першым укосам. На 6 ліпеня скошана 18 573 га (101% да запланаванага), падабрана 18 159 га (98% да скошанага). Шэраг сельгаспрадпрыемстваў пачалі нарыхтоўку кармоў з траў другім укосам (скошана 2121 га).
Назапашана 8356,2 т сена (43%) і 137 305 т сенажу (72,4%), у тым ліку 7686 т з кансервантамі.
Нарыхтавана 42 456 тон кармавых адзінак травяністых кармоў, на адну ўмоўную галаву жывёлы прыходзіцца па 10,08 ц к.адз.
На 2,3 ц к.адз. пераўзышлі свой мінулагодні паказчык сельгасвытворцы СГФ “Крыніца” і ААТ “Капыльскае”, на 1,4 ц к.адз. больш нарыхтавана кармоў у ААТ “Малінава”, на 1,1 ц к.адз. — у ААТ “Семежава” і ДП “С “Лясное”.
Значна горш, чым у мінулым годзе, ідуць справы ў РСУП “С “Прамень”, дзе пакуль назапашана на 6,5 ц к.адз. травяністых кармоў менш, тое ж можна казаць пра работу ф-ла “Лакнея”, дзе названы паказчык на 4,1 ц к.адз. меншы, ААТ “Суворава-Агра” — на 3,6 ц к.адз. менш.
Комментарии