Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

У ведаў няма канікул

08.07.2012
[caption id="attachment_19722" align="aligncenter" width="443" caption="У Жыліхаўскай бібліятэцы"][/caption]

У Жыліхаўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Бібліятэка – казачная краіна”, куды былі запрошаны дзеці, якія праходзілі аздараўленне на летняй пляцоўцы, настаўнікі мясцовай школы, а таксама бібліятэкары і метадысты раённай бібліятэкі.

Галоўныя героі — гномы Бібліягномусы (іх ролі выконвалі А. Бабко і Я. Радкевіч), Хітрык (А. Яцына), Буквік (Т. Барташэвіч), фея Кніжаніка (Г. Мяшэчак) расказвалі дзецям, як патрэбна карыстацца кнігамі, правялі  літаратурную віктарыну, загадвалі загадкі, спявалі песні, расказалі пра акцыю “Падары бібліятэцы кнігу”, наглядна паказаўшы, якія кнігі патрэбна несці ў бібліятэку. Сябры бібліятэкі (В. Пуцейка і В. Уласовіч) чыталі вершы пра ўстанову, расказвалі правілы паводзін у ёй, тлумачылі, чаму нельга затрымліваць надоўга кнігі і чаму неабходна кожную кнігу ставіць на сваё месца. Напрыканцы свята яго ўдзельнікі выканалі песню “Бібліятэкар” і падвялі вынікі. Увогуле ў нашай установе праходзяць мерапрыемствы і  выставы, прымеркаваныя да Года кнігі. Распрацаваны цыкл выстаў пад агульнай назвай “2012 — Год кнігі”, дзе прадстаўлены кнігі-юбіляры гэтага года, правілы паводзін у бібліятэцы, указ Прэзідэнта №618, кнігі-пераможцы міжнародных конкурсаў, кнігі паэтаў-юбіляраў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка. Акрамя гэтага аформлены ад-крытыя паліцы “Крыніцы дабра і любові”, дзе прадстаўлены кнігі выдавецтва Беларускага Экзархата, “Любімыя кнігі нашых бацькоў”, “Ад калыскі да школы” і інш. Каб далучыць дзяцей і падлеткаў да чытання, бібліятэкар сістэматычна наведвае ўстановы адукацыі: сярэднюю школу ў в. Жыліхава і дзіцячы сад у в. Бучаціна. З надыходам летняга адпачынку школь-нікаў распрацаваны і праведзены мерапрыемствы на аздараўленчай пляцоўцы ў мясцовай школе: віктарыны, дні інфармацыі па новых паступленнях, дні здароўя (“Табак и верзилу сведет в могилу”, “Здоровье  - это здорово”), інфармацыйны урок “Мая Беларусь сінявокая” і інш. Разам з дзецьмі мы рыхтавалі летнія насценгазеты. Хачу адзначыць, што ўсе нашы мерапрыемствы ў бібліятэцы ладзяцца з дапамогай дырэктара мясцовага клуба А. М. Вярбіцкай. Усё лета яшчэ наперадзе, і бібліятэка, і клуб чакаюць сваіх наведвальнікаў, бо ў ведаў няма канікул. Вольга РАДКЕВІЧ, бібліятэкар Жыліхаўскай сельскай бібліятэкі  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей