У рамках Года кнігі прайшло пасяджэнне сямейных клубаў “У бібліятэку ўсёй сям’ёй” і “Сямейка”, якія працуюць пры цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэках, і прысвечана яно было менавіта яе Вялікасці Кнізе. Гасцямі бібліятэкі сталі сем’і, дзе любяць, шануюць і паважаюць кнігу. Сваю размову пра кнігу бібліятэкары паспрабавалі зрабіць крыху сур’ёзнай, крыху жартаўлівай, успомнілі пра значэнне кнігі ў жыцці кожнага, аб яе ролі настаўніка, дарадчыка і добрага таварыша, а таксама з гумарам глянулі на нашы ўзаемаадносіны з кнігай.
[caption id="attachment_19727" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе пасяджэнне сямейных клубаў"]

[/caption]
Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі конкурсы, гульнёвая праграма, якая аднолькава захапіла і дзяцей, і дарослых. Добры настрой прысутных, гарачая гарбата і салодкія прысмакі стварылі ў бібліятэцы цёплую сяброўскую атмасферу.
Валянціна КАМІНСКАЯ,
намеснік дырэктара Капыльскай ЦБС па рабоце з дзецьмі
Комментарии