Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Купалле

09.07.2025
У ноч з шостага на сёмае ліпеня ў зоне адпачынку капыляне і госці райцэнтра святкавалі Івана Купалу ці Купалле. Супрацоўнікі раённага цэнтра традыцыйнай культуры “заводзілі” гледачоў сваімі віктарынамі, атракцыёнамі, конкурсамі і выступленнямі. Была таксама і купальская вячэра. Яскравымі момантамі можна лічыць гульні саміх гледачоў на сцэне. Звычайна тым, хто завецца Іван ды Ян, па традыцыі даводзіцца прымаць удзел у падпальванні вогнішча. Аднак такіх у зоне адпачынку на той момант не знайшлося, і падпальваў касцёр так званы Купаліш – адзін з сімвалаў свята. Дзеці разам з дарослымі і ўдзельнікамі праграмы вадзілі карагоды вакол агню, кідалі праз касцёр вянкі, праводзілі ў апошні шлях палаючую ляльку Мару. Пасля наступлення цемнаты пайшлі шукаць папараць-кветку, якая ў хуткім часе была знойдзена маладой парай. Усе гледачы мелі магчымасць і патанцаваць. Людзей было вельмі шмат, як дарослых, так дзяцей і моладзі. Іван Купала – гэта славянскае свята ў гонар летняга сонцастаяння. Аналагі яго існуюць у многіх краінах свету. З Купаллем звязваюць дзіўную легенду пра кветку папараць, на якую зыходзіць агонь Перуна, і роўна апоўначы яна зацвітае на некалькі імгненняў вогненным колерам. Трэба злавіць гэты момант, і тады ўсе жаданні ўладальніка кветкі папараці спраўдзяцца. Павел ШЭІН, студэнт аддзялення журналістыкі ІПП Фота аўтара  

Бяспека на ўборачнай — пытанне прыярытэтнае

09.07.2025
Адным з прыярытэтных пытанняў падчас уборачнай з’яўляецца бяспека работнікаў, якія на ёй задзейнічаны. Штогод распрацоўваюцца мерапрыемствы па ахове працы, праводзяцца інструктажы, збожжаўборачная тэхніка і КЗС укамплектоўваюцца сродкамі пажаратушэння, неабходным інвентаром. Як на месцах падыходзяць да выканання правіл тэхнікі бяспекі, выяўляў рэйд, арганізаваны ўпраўленнем райсельгасхарчу, аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з рэдакцыяй газеты “Слава працы”. [caption id="attachment_19958" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе праверка бочкі МЖТ-6"][/caption] Першым на маршруце значылася ААТ “Капыльскае”. Здавалася б, у гаспадарцы створаны спецыяльны аддзел, у які ўваходяць чатыры чалавекі, і пытанняў з захаваннем правілаў тэхнікі бяспекі быць не павінна. Між іншым, парушэнні рэйдавая група ўсё ж выявіла. На полі ля в. Чарнагубава некалькі экіпажаў убіралі рапс. Выбарачная праверка машын на наяўнасць сродкаў пажаратушэння, бяспечнага правядзення работ паказала наступнае: адсутнічалі кашма, скрыні з пяском, падстаўкі пад дамкрат на выпадак замены кола ў палявых умовах, штыкавыя рыдлёўкі. У дадатак, сем камбайнаў працавалі на трох палях і толькі на адным убачылі дзяжурную бочку з вадой.  Уразіў яшчэ адзін факт: ні на адным участку не было спецыяліста службы аховы працы. Падчас наведвання збожжасушыльнага комплексу таксама выяўлены шэраг парушэнняў: маецца свабодны доступ да бункераў-накапіцеляў, адсутнічае ахоўная агароджа на збожжаачышчальнай машыне і г. д. [caption id="attachment_19959" align="aligncenter" width="443" caption="М. Валуевіч (справа) на КЗС ААТ “Капыльскае”"][/caption] Зусім іншая карціна назіралася ў ААТ “Семежава”. Да пачатку ўборачнай кампаніі камбайны падрыхтаваны належным чынам, маецца поўны камплект сродкаў пажаратушэння. Як адзначыў намеснік дырэктара гаспадаркі Міхаіл Мінец, яшчэ да пачатку рамонтнага перыяду былі завезены запчасткі. Таму пытанняў з рамонтам машын увогуле не ўзнікала. З усім механізатарскім саставам быў праведзены пазапланавы інструктаж. Да таго ж, людзі сур’ёзна ставяцца да сваёй работы. У хуткім часе камбайны павінны выйсці на збожжавыя, вядуцца апошнія падрыхтоўчыя работы. [caption id="attachment_19960" align="aligncenter" width="443" caption="Старшы камбайнер ААТ “Семежава” Міхаіл Кіеня"][/caption] Да пачатку важнай сельскагаспадарчай кампаніі зусім непрывабная сітуацыя склалася ў ААТ “Малінава”. На момант наведвання гаспадаркі рэйдавай групай з чатырох наяўных камбайнаў працаваў толькі адзін. Пры праверцы гэтай тэхнікі поўнасцю адсутнічалі сродкі пажаратушэння і бяспечнага правядзення работ. Да таго ж, людзі, якія задзейнічаны на ўборачнай, не прайшлі адпаведны інструктаж. Тлумачыцца гэта фактычна безадказнасцю спецыяліста па ахове працы. У ААТ “Жыліхава” да ўборачнай таксама падрыхтаваліся як след. Дакументацыя знаходзіцца ў поўным парадку. З яе зразумела, што камбайнеры і механізатары прайшлі навучанне, інструктаж па тэхніцы бяспекі. Падчас непасрэднага агляду камбайнаў, якія працавалі на 72-гектарным рапсавым полі непадалёку ад в. Жыліхава, меўся поўны камплект сродкаў пажаратушэння. Тут жа дзяжурыў трактар з бочкай вады, але малады механізатар Яўген Гаргун няправільна выбраў месца дзяжурства. Паколькі поле рэльефнае, неабходна было выбраць кропку, з якой бы яно ўсё праглядвалася. Менавіта пра гэта Яўгену і патлумачылі члены рэйдавай групы. Аналізуючы вынікі праверкі, можна сцвярджаць, што большасць выяўленых парушэнняў можна ліквідаваць, фактычна не ўкладваючы вялікіх матэрыяльных сродкаў. Жніво яшчэ толькі набірае абароты, і ў аграрыяў ёсць час, каб станоўча вырашыць пытанні, ад якіх залежыць жыццё чалавека. У рэйдзе прымалі ўдзел: Андрэй МАЦЕЙКА, галоўны спецыяліст інспекцыі дзяржпажнагляду Капыльскага РАНС; Міхаіл ВАЛУЕВІЧ, галоўны інжынер па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы райсельгасхарчу; Сяргей ЛАЗОЎСКІ, фотакарэспандэнт газеты “Слава працы”. Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

Внимание: прямая линия (CMigrator copy 14)

09.07.2025
В четверг, 12 июля, с 10 до 12 часов состоится прямая линия с начальником ИСКУП «УКС-Копыль» Сергеем Петровичем ТИМОШЕНКО. По вопросам, касающимся капитального строительства, звоните в указанное время по тел. 55-8-59.  

И не стыдно, народ?!

09.07.2025
Наверное, не только я, но и все, кто в понедельник утром едет или идет на работу по автомобильным дорогам района, произносят эти слова возмущения в адрес тех, кто приезжал в деревню на выходные, чтобы отдохнуть, побыть на свежем воздухе, «поковыряться» в земельке-матушке, послушать пенье соловья. Мы рады их приезду и стараемся создать для них хорошие условия пребывания: наши волонтерские отряды, лесная и дорожная службы подчищают пляжи, места купания, убирают мусор вдоль дорог, лесных массивов, в зонах отдыха. А в понедельник горожане оставляют нам... горы мешков, пакетов с мусором на остановках автомобильных дорог. Собаки, птицы разрывают их, и в понедельник автобусные остановки превращаются в мусорные свалки (на снимке). Поэтому и вынуждена дорожная служба каждый понедельник собирать по всем трассам «урожай», который там остался. Уважаемые горожане! Вы привыкли, что в городе за вас все делает коммунальная служба. Не надо чистить дорожки от снега, косить сорную растительность, подметать улицы. Разве вы ни разу не видели, как наши бабульки в деревнях в 70-80 лет серпом сжинают траву возле приусадебных участков, собирают в мешки пластмассовые бутылки, которые выбрасывают из автомобилей нерадивые водители. Сельскохозяйственные предприятия в день сбора мусора вынуждены специально выделять человека, чтобы помочь старикам его выбросить в машину. И согласитесь: разве бабушка или дедушка будут нести горы пластмассовых бутылок за 2-3 км до остановки, да еще в выходной день?! Людмила Матусевич, главный государственный инспектор по использованию и охране земель Копыльского района  

Аўтамабілі — у падарунак

09.07.2025
У г. Мар’іна Горка ў мінулую пятніцу прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы аўтамабіляў, набытых за сродкі Мінаблвыканкама, воінам-інтэрнацыяналістам, якія сталі інвалідамі пасля баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Чатыром ветэранам афганскай вайны – прадстаўнікам Міншчыны – ключы ад новых аўтамабіляў “Лада” ўручыў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура (у цэнтры). Разам з Валерыем Сідарэвічам з г. Вілейкі, Сяргеем Арлоўскім з г. Старыя Дарогі, Аляксандрам Шманком з г. Мар’іна Горка каштоўны падарунак ад аблвыканкама атрымаў і Іван Пыско з аг. Семежава Капыльскага раёна (трэці злева). Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура, звяртаючыся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, адзначыў: “Вы выканалі свой доўг з гонарам. Наша дзяржава заўсёды памятае пра вашу мужнасць і па магчымасці імкнецца аказваць вам падтрымку. Дастаткова сказаць, што ў Мінскай вобласці толькі ў мінулым годзе звыш тысячы воінаў-інтэрнацыяналістаў і каля 120 сем’яў загінуўшых у Афганістане атрымалі матэрыяльную дапамогу з мясцовага бюджэту і ад розных арганізацый. Штогод усе  грамадзяне, якія ваявалі ў гарачых кропках, маюць магчымасць прайсці медыцынскую рэабілітацыю ў ваенных шпіталях і іншых лячэбных установах рэспублікі. Ім аказваецца і іншая дапамога, у тым ліку па адкрыцці сваёй справы”. Губернатар выказаў спадзяванне, што воіны-інтэрнацыяналісты ў цеснай сувязі з моладдзю заўсёды будуць верныя тым ідэалам, за якія аддалі жыцці мільёны суайчыннікаў. Некалькі слоў пра нашага земляка. Іван Міхайлавіч Пыско пасля заканчэння Салігорскага вучылішча будаўнікоў і курсаў вадзіцеляў у Нясвіжскім ДТСААФ у 1981 годзе трапіў служыць у Афганістан. А ў 1982 годзе пры выкананні баявога задання пры абстрэле пад г. Джэлалабадам атрымаў калецтва і шматлікія раненні. Пасля — многія месяцы знаходжання ў шпіталях… За баявыя заслугі воін-афганец атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі і шэраг іншых узнагарод. Ветэран афганскай вайны выказаў вялікую ўдзячнасць кіраўніцтву вобласці і раёна за тое, што воінаў-інтэрнацыяналістаў памятаюць і аказваюць ім сацыяльную дапамогу. А ўручэнне такога падарунка стала адным з самых хвалюючых момантаў у яго жыцці. Дарэчы, спонсарамі на набыццё паліва для аўтамабіля стала ТАА “ВоМагран” з Капыля (кіраўнікі С. С. Вайтовіч і А. У. Марыновіч). Удзел ва ўрачыстасцях таксама прынялі намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — камандуючы ўнутранымі войскамі, старшыня ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валерый Гайдукевіч, старшыня Мінскай абласной арганізацыі аб’яднання Павел Крэс і прадстаўнікі розных службаў і ўпраўленняў мінаблвыканкама. У той жа дзень воіны-інтэрнацыяналісты сталі ўдзельнікамі ўроку мужнасці для навучэнцаў ваенна-патрыятычных класаў і паглядзелі паказальныя выступленні воінаў пятай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  
Страница 539 из 1058