У аўторак, 28 жніўня, педагогі Капыльшчыны збяруцца на сваю традыцыйную жнівеньскую нараду, каб падвесці вынікі мінулага навучальнага года, абмеркаваць надзённыя праблемы і паставіць задачы на будучыню.
Сёлета канферэнцыя пачнецца а 10 гадзіне з урачыстага шэсця навучэнцаў і педагогаў па плошчы Леніна, будуць працаваць выставы метадычнай літаратуры, тэхнічнай і прыкладной творчасці, кветкавых кампазіцый.
Маргарыта САКОВІЧ
19 августа святая церковь вспоминает события евангельской истории, которые именуются Преображением Господним.
Как повествует нам слово Божие, Христос взял с Собой ближайших учеников: апостолов Петра, Иакова и Иоанна, и взошел на гору помолиться Своему Божественному Отцу. Во время молитвы лицо Христа Спасителя засияло, как солнце, а одежды Его стали белыми, как снег. Ему явились ветхозаветные пророки Моисей и Илия и беседовали с Ним о будущих страданиях Христа. Охваченные духовным восторгом при этом зрелище, апостолы забыли все земное и хотели, чтобы это состояние продолжалось как можно дольше. Это событие произошло ради учеников Христовых. Спаситель, на сколько возможно, показал Свою Божественную природу, чтобы укрепить веру учеников. Своим явлением на Фаворской горе в необыкновенном сиянии и свете Господь показал, до какой славы и духовного совершенства возводит Он наше человеческое естество.
Жизнь с Богом — это величайшее благо для человека. Быть с Господом нашим Иисусом Христом – значит иметь крепкую и живую веру в Него как Бога, Творца неба и земли, Спасителя, Промыслителя и Судию; быть с Богом – это значит соединиться с Ним любовью и преданностью, значит творить Его святую волю, во всем Ему уподобиться и всецело положиться на Него.
Праздник Преображения – это символ обновления нашей жизни и нашего человеческого естества. В этот день в храмах Божиих совершается освящение плодов нового урожая. Сподобит же нас Господь пребывать с Ним во дни жизни нашей и да удостоит видеть Его свет в будущей жизни. Аминь.
Протоиерей Сергий ЧАРНЫЙ,
Благочинный церквей Копыльского округа
Па ініцыятыве старшыні Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіла Віктаравіча Гулейкі ў сувязі са святкаваннем Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь была арганізавана паездка ў аддаленыя вёскі з канцэртнымі праграмамі мастацкай самадзейнасці Навадоктаравіцкага клуба і Ванелевіцкага СДК. Артысты з Навадоктаравіцкага віншавалі жыхароў в. Перавоз і п. Чыжэвічы. Сваю віншавальную праграму «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» артысты з Ванелевіцкага СДК даслалі жыхарам вёсак Вужа і Гарнастайлава.
Ва ўступным слове Міхаіл Віктаравіч павіншаваў вяскоўцаў са святам. Ужо не першы год стала добрай традыцыяй вось так наведваць са святам жыхароў аддаленых вёсак. Чыталіся вершы, гучалі добрыя песні ў выкананні артыстаў з Ванелевіч: Яніны Цітовай – загадчыцы дзіцячага сада, Аляксандра Ешукова – дырэктара СДК, Алены Ешуковай – сацыяльнага работніка, Ніны Роцька – бібліятэкара, а таксама і маладых выканаўцаў – Ірыны Апанасчык, Аляксандра Юніка, Артура Кандраценкі, Людмілы Дзіткоўскай, Яніны Дарашэвіч.
Канцэрт спадабаўся вяскоўцам. Былі пажаданні, каб прыязджалі часцей. Спонсарскую дапамогу ў правядзенні мерапрыемства аказалі дырэкцыі ААТ «Піянер-Агра» і МАУП «Доктаравічы».
Ніна Роцька,
бібліятэкар Ванелевіцкай сельскай бібліятэкі
Я хачу расказаць пра калектыў Навасёлкаўскага СДК — дырэктара Наталлю Клыгу, мастацкага кіраўніка Жанну Дудар. Гэтыя людзі любяць сваю справу, умеюць арганізаваць цікавыя мерапрыемствы для аднавяскоўцаў. За сем гадоў працы ў гэтай установе Наталля Васільеўна арганізавала стабільны самадзейны калектыў. Гэта Іван Віцебскі, Жанна і Генадзь Дарашэвічы, Маша Галубовіч, Надзея і Аляксей Крывецкія, Іван Сінькевіч і інш. Гэта і студэнты, і школьнікі, і настаўнікі, і рабочыя.
Да розных святаў падбіраецца адпаведны сцэнарый, песні і вершы. Пры гэтым рэпертуар кожны раз новы, непаўторны. Не выключэнне і нядаўняя падзея — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Сумесна з Руднянскім СДК было праведзена мерапрыемства, прымеркаванае да гэтага свята. Вядучыя Яна Макаўчык і Вікторыя Саўчанка з Руднянскага СДК чыталі вершы пра родную Беларусь, пра людзей, якія не шкадуючы свайго жыцця абаранялі Беларусь ад тых, хто намагаўся яе зняволіць. У выкананні самадзейных артыстаў прагучала шмат песень на гэтую тэматыку. Цёпла віталі гледачы галасістую Іну Макаўчык, Святлану Петрусевіч, Дзмітрыя Пятроўскага, Жанну Дарашэвіч, Івана Віцебскага, Івана Сінькевіча і самую юную артыстку Ангеліну Дораш.
Удала дапоўнілі канцэрт і гумарэскі ў выкананні Іны Макаўчык і Святланы Петрусевіч, а таксама жарты і анекдоты ў выкананні Марыны Бурак з аг. Браткава (Браткаўская бібліятэка-клуб), якая даволі часта выступае ў нашым клубе.
Уладзіслава Ермалінская, в. Навасёлкі