Навуковыя супрацоўнікі музея праводзяць конкурсы, мерапрыемствы з выездам у глыбінку, каб зацікавіць не толькі гараджан, але і вяскоўцаў. Выкарыстоўваюцца слайды, праводзяцца майстар-класы па вырабе розных экспанатаў, якія былі актуальнымі ў народзе ў розныя часы і сталі ўжо нашай спадчынай. Нядаўна такі майстар-клас прайшоў у Вялешыне. Жанчыны, якія прымалі ў ім удзел, прызналіся, што вярнуліся ў дзяцінства, бо сваімі рукамі, як некалі, стваралі лялькі з кавалкаў тканіны. “Сама функцыя лялек – абярэгавая, – тлумачыць старшы навуковы супрацоўнік Таццяна Варанцова. – Лялькі суправаджалі на працягу ўсяго жыцця сям’ю – дзяцей і дарослых. Напрыклад, перад нараджэннем дзіцяці маці рабіла ляльку, каб тая аберагала дзіця. Калі дзіця падрастала, лялька была прызначана для гульні. Таксама большая частка гэтых лялек перадавалася з пакалення ў пакаленне.”
Яшчэ адзін цікавы факт: лялькі рабілі і на святы. Напрыклад, перад Купаллем выраблялі ляльку і прывязвалі да яе рознакаляровыя стужачкі. Упрыгожаная лялька пускалася на ваду – людзі лічылі, што ўсе негатыўныя моманты, якія назбіраліся за год, больш ніколі не вернуцца.
Таксама існавалі асабістыя лялькі. Прызначэнне іх таксама было абярэгавым, але ніколі іншаму чалавеку не дазвалялася мець доступ да чужой лялькі. Калі гэта здарылася, была ўпэўненасць, што лялька губляе сваю аберагальную сілу.
Павел Шэін,
студэнт аддзялення журналістыкі ІПП
Копыльский райисполком принял решение №906 от 4 июля 2012 года «Об определении на территории района мест, запрещенных для проведения пикетирования».
Запрещены места для проведения пикетирования с целью сбора подписей избирателей по выдвижению кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва. Ими являются – объекты железнодорожного транспорта; на расстоянии менее 50 метров от зданий местных исполнительных и распорядительных органов, районного суда, прокуратуры, территорий РОЧС, районного военного комиссариата и организаций, которые обеспечивают жизнедеятельность населения (общественный транспорт, предприятия водо-, тепло- и энергообеспечения, учреждения дошкольного образования, учреждения общего среднего образования); на расстоянии менее 100 метров от зданий организаций здравоохранения.
В Минском облисполкоме прошел обучающий семинар с руководителями окружных избирательных комиссий Минской области, который провела председатель Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Лидия Ермошина.
По ее словам, проведение таких семинаров-тренингов — традиционная форма общения с руководителями окружных избирательных комиссий. «Здесь не только напоминают основы избирательного права, — сказала Лидия Ермошина. — Личный контакт представителей регионов с председателем Центризбиркома говорит о том, что с этого момента начинается наша постоянная связь и мы будем работать вместе. Мне бы очень хотелось, чтобы все наши комиссии работали слаженно, а для этого они должны получать однозначные рекомендации».
Лидия Ермошина также сообщила о том, что в Беларусь прибыла группа ОБСЕ, миссия которой — оценить предвыборную ситуацию, чтобы принять решение о количестве наблюдателей, которые будут направлены в страну во время выборов.
17 жніўня ў Салігорску прайшла абласная канферэнцыя педагагічных работнікаў
Яе тэма “Адукацыйная стратэгія Мінскай вобласці: інтэлект, творчасць, патрыятызм”. У рабоце форуму прымала ўдзел і дэлегацыя Капыльскага раёна ў складзе 23 чалавек. Падчас канферэнцыі працавалі тэматычныя выставы і пляцоўкі, быў прадэманстраваны слайд-агляд дасягненняў сістэмы адукацыі Міншчыны ў 2011–2012 навучальным годзе. З дакладам выступіла начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таіса Данілевіч. У пасяджэнні таксама прыняў удзел міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч. Адбылося ўшанаванне пераможцаў абласнога спаборніцтва за мінулы год і маладых спецыялістаў, была прапанавана канцэртная праграма “Той, хто навекі адданы краіне”.
Сяргей КОЗЕЛ