У Капыльскім раённым краязнаўчым музеі стала добрай традыцыяй у рамках праекта «TOLLAS – да актыўнага грамадства ў любым узросце» праводзіць майстар-класы для людзей паважанага ўзросту, дзе яны вучацца ствараць вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сваімі рукамі. Гэтым разам удзельнікі мера- прыемства майстравалі вясельныя скрыначкі са скуры, дэкарыраваныя тканінай, біжутэрыяй і іншымі матэрыяламі.
[caption id="attachment_20031" align="aligncenter" width="443" caption="Майстар-клас вядзе М. Мароз (справа"][/caption]
Абрана тэма майстар-класа невыпадкова, так бы мовіць, з перспектывай. Усе ўжо добра ведаюць, што пасля рэгістрацыі шлюбу ў аддзеле ЗАГС маладыя спяшаюцца ў музей. Супрацоўнікі гэтай установы культуры для кожнай пары рыхтуюць цікавую і насычаную праграму, заснаваную на звычаях і абрадах мінуўшчыны. А паколькі раней неад’емным элементам вяселля была скрыня нявесты, куды складваўся пасаг, то дэкаратыўныя скрыначкі стануць добрым дапаўненнем да відовішчнага музейнага мерапрыемства. У дадатак, плануецца, што ўручаць сувеніры маладым будуць самі аўтары вырабаў.
Праз паўтары гадзіны з’явіліся першыя скрыначкі. Ужо пасля майстар-класа ўдзельнікі мерапрыемства ажыўлена абмяркоўвалі тэхніку вырабу сувеніраў, выказвалі меркаванні наконт матэрыялаў для дэкарыравання. Людзі паважанага ўзросту падзякавалі Мілане Мароз і работнікам музея за цікавы майстар-клас і карысны актыўны адпачынак.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтараВыстраены ў радок камбайны. Сёлета ў ААТ “Капыльскае” будуць працаваць 23 адзінкі ўборачнай тэхнікі, за якімі замацаваны 46 камбайнераў. Неабходна ўбраць 3520 гектараў збожжавых і зернебабовых культур. А гэта значная лічба, таму не здзіўляе такая колькасць камбайнаў, рады якіх сёлета папоўніў і новенькі – “Палессе” беларускай вытворчасці.
Свята адкрылі самадзейныя артысты Ляшнянскага сельскага Дома культуры пад кіраўніцтвам Марыны Рудзені. Пад гукі акардэона, на якім па-майстэрску іграў Аляксандр Карповіч, жанчыны ў беларускіх нацыянальных касцюмах выконвалі песні, прысвечаныя роднай зямлі, хлебу і працавітым рукам. [caption id="attachment_20026" align="aligncenter" width="443" caption="Камбайнеры ААТ «Капыльскае»"]З прывітальнымі словамі таксама выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, дырэктар ААТ “Капыльскае” Анатоль Кіула.
Якія “Зажынкі” без прыгожа аформленых першых снапоў?! Практычна кожны ўдзельнік свята атрымаў яго ў якасці падарунка, а таксама духмяны пірог, як сімвал жыцця, дабрабыту і міру. [caption id="attachment_20028" align="aligncenter" width="443" caption=" Айцец Павел благаслаўляе аграрыяў гаспадаркі"]