Старт масавай уборцы збожжавых у раёне Зажынкі” далі старт масавай уборцыбыў дадзены ў мінулую сераду ў ААТ “Капыльскае”. Па даўняй традыцыі ўборачная пачалася з “Зажынак” – свята першага снапа.
[caption id="attachment_20024" align="aligncenter" width="443" caption="Першыя снапы новага ўраджаю - А. Жданеню (у цэнтры), А. Кіулу, І. Кісляк"]

[/caption]
На палетку, які раз-пораз асвятляла ліпеньскае сонца, адбылося сапраўды святочнае дзейства, галоўнымі героямі якога сталі механізатары мясцовай гаспадаркі. Яны яшчэ да “зажынак” першымі ў раёне распачалі ўборку азімай пшаніцы.
Боскае благаславенне прагучала з вуснаў святара Георгіеўскай царквы в. Лешня – айца Паўла, які акрапіў святой вадой снапы новага ўраджаю, механізатараў, тэхніку.
[caption id="attachment_20025" align="aligncenter" width="317" caption="Сімвал свята “Зажынкі”"]

[/caption]
Выстраены ў радок камбайны. Сёлета ў ААТ “Капыльскае” будуць працаваць 23 адзінкі ўборачнай тэхнікі, за якімі замацаваны 46 камбайнераў. Неабходна ўбраць 3520 гектараў збожжавых і зернебабовых культур. А гэта значная лічба, таму не здзіўляе такая колькасць камбайнаў, рады якіх сёлета папоўніў і новенькі – “Палессе” беларускай вытворчасці.
Свята адкрылі самадзейныя артысты Ляшнянскага сельскага Дома культуры пад кіраўніцтвам Марыны Рудзені. Пад гукі акардэона, на якім па-майстэрску іграў Аляксандр Карповіч, жанчыны ў беларускіх нацыянальных касцюмах выконвалі песні, прысвечаныя роднай зямлі, хлебу і працавітым рукам.
[caption id="attachment_20026" align="aligncenter" width="443" caption="Камбайнеры ААТ «Капыльскае»"]

[/caption]
Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня звярнуўся з прывітальным словам да прысутных, сярод якіх не толькі механізатары і спецыялісты ААТ “Капыльскае”, але і члены райвыканкама, спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу, кіраўнікі ўсіх сельгаспрадпрыемстваў, арганізацый, службы якіх будуць задзейнічаны на ўборцы збожжавых. Анатоль Іосіфавіч адзначыў, што сёлета на Капыльшчыне неабходна ўбраць звыш 36 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых культур, будуць працаваць 182 камбайны, шмат іншай тэхнікі. “Масавая ўборка – гэта сапраўдны экзамен для хлебаробаў, — сказаў кіраўнік раёна, — і яго мы павінны вытрымаць дастойна”. Анатоль Іосіфавіч пажадаў усім моцнага здароўя, аптымізму і высокіх намалотаў.
[caption id="attachment_20027" align="aligncenter" width="443" caption="У падарунак - песня ад артыстаў Ляшнянскага СДК"]

[/caption]
З прывітальнымі словамі таксама выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, дырэктар ААТ “Капыльскае” Анатоль Кіула.
Якія “Зажынкі” без прыгожа аформленых першых снапоў?! Практычна кожны ўдзельнік свята атрымаў яго ў якасці падарунка, а таксама духмяны пірог, як сімвал жыцця, дабрабыту і міру.
[caption id="attachment_20028" align="aligncenter" width="443" caption=" Айцец Павел благаслаўляе аграрыяў гаспадаркі"]

[/caption]
Марыя ШЭІНА
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии