46
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 20)
18.07.2012
Кармы. У сельгаспрадпрыемствах раёна з траў першага і часткова другога ўкосаў нарыхтавана на адну ўмоўную галаву жывёлы 10,84 ц к. адз., назапашана 61% сена і 75,9% - сенажу.
Рапс. У гаспадарках раёна ўбрана 62% азімага рапсу, намалочана 7544 тоны, а ўраджайнасць складае 21,2% (2011 г. - 19,4).
Падвор’е. Ва ўласных падвор’ях жыхароў Капыльшчыны ўтрымліваецца 614 кароў. З пачатку месяца з іх закуплена 75 333 кг малака.
Пашпарт. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №197, які ўступае ў сілу 19 ліпеня 2012 года, прадугледжвае выдачу пашпартоў беларусам тэрмінам на 10 гадоў і зніжае ўзроставы парог з 16 да 14 гадоў.
Сям’я. З пачатку года ў раёне зарэгістраваны 84 шлюбы, што на 12 больш, чым за аналагічны перыяд летась. Колькасць разводаў таксама павялічылася і склала 65 замест 47 мінулагодніх.
Праект. Правядзенне раённага этапа маладзёжнага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» запланавана на 10 жніўня. Па папярэдніх даных мяркуецца, што ўдзел у ім прымуць 10 сем’яў.
Поделиться
Комментарии