Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Абласны форум педагогаў

18.08.2012
17  жніўня ў Салігорску прайшла абласная канферэнцыя педагагічных работнікаў Яе тэма “Адукацыйная стратэгія Мінскай вобласці: інтэлект, творчасць, патрыятызм”. У рабоце форуму прымала ўдзел і дэлегацыя Капыльскага раёна ў складзе 23 чалавек. Падчас канферэнцыі працавалі тэматычныя выставы і пляцоўкі, быў прадэманстраваны слайд-агляд дасягненняў сістэмы адукацыі Міншчыны ў 2011–2012 навучальным годзе. З дакладам выступіла начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таіса Данілевіч. У пасяджэнні таксама прыняў удзел міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч. Адбылося ўшанаванне пераможцаў абласнога спаборніцтва за мінулы год і маладых спецыялістаў, была прапанавана канцэртная праграма “Той, хто навекі адданы краіне”. Сяргей КОЗЕЛ    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей