Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

«Кніжны дом»

09.07.2025
— гэта не толькі крыніца ведаў, але і месца, дзе можна змястоўна і цікава адпачыць. Таму ў Навадоктаравіцкай сельскай бібліятэцы ў першы летні месяц праводзіліся мерапрыемствы, якія далі магчымасць дзецям выявіць сваю кемлівасць, патрэніраваць памяць,  прыемна правесці час. Вечар адпачынку «Дзяцінству сонца падарыце» складаўся з россыпу загадак, небыліц, рэбусаў і гульняў. На ўроку ветлівасці «Грамадства і я» дзеці ўспомнілі, як трэба паводзіць сябе на вуліцы, у грамадскіх месцах, у гасцях, за сталом. Даведаліся, як патрэбна апранацца і як стаць акуратным. Прапаганда здаровага ладу жыцця — неад’емная частка работы бібліятэкі. У час гутаркі «Скажам наркотыкам «не!», прымеркаванай да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй, падлеткам тлумачылася небяспека ўжывання наркатычных сродкаў. Наша бібліятэка ўдзяліла ўвагу і рабоце з мясцовым дзіцячым садам і сярэдняй школай. На летнім лузе дашкольнікі ўдзельнічалі ў «Феерверку загадак». Даць правільныя адказы дзецям дапамаглі малюнкі, свежае паветра, сонечнае надвор’е, а прыгожыя кнігі падарылі ім шмат станоўчых эмоцый. Пазнавальна-конкурсная праграма пра сяброўства «Што даражэй за золата?» прайшла ў летнім аздараўленчым лагеры ў Доктаравіцкай ДАСШ. З маленства патрэбна памятаць, што дружбу за грошы не купіш і сілай не возьмеш. Вельмі важна выхаваць у сябе звычку клапаціцца пра людзей, імкнуцца прыносіць ім радасць, стварыць добры настрой, быць спагадлівымі і ўважлівымі да іх. Школьнікам былі прапанаваны і віктарыны, падчас якіх яны ўзгадвалі персанажы з мультфільмаў, тлумачылі розныя выразы, працягвалі прыказкі пра сяброўства, з задавальненнем усе разам спявалі любімыя песні з мультфільмаў. Канікулы працягваюцца. Новыя бібліятэчныя мерапрыемствы чакаюць вас! Святлана ШЫШКО, загадчыца Навадоктаравіцкай сельскай бібліятэкі  

Убрать без потерь

09.07.2025
Семинар. В Барановичском районе в минувшую среду прошел республиканский семинар по вопросам готовности сельскохозяйственных организаций республики к уборке рапса, зерновых и зернобобовых культур, строительства и реконструкции молочнотоварных ферм. На нем официально был дан старт жатве. Как было озвучено на семинаре,  хозяйства республики получат 8,4 млн тонн зерна. Еще 400 тысяч тонн соберут с приусадебных участков. Плюс фермерские намолоты. Как сообщил заместитель министра сельского хозяйства и продовольствия В. Павловский, к массовой уборке республика приступит примерно 20 июля, когда в целом по стране хозяйства уберут 3-4% зерновых. К этой работе зерноуборочные комбайны и сушильные хозяйства готовы.  В республике создан оперативный штаб, который будет координировать всю работу – организационные вопросы, поставка топлива, обеспечение запчастями. В управлении райсельхозпрода. Как сообщила первый заместитель председателя Копыльского райисполкома начальник управления райсельхозпрода Ирина Кисляк, главное – убрать урожай без потерь. Именно на это было обращено внимание во время республиканского семинара. В эти дни специалисты райсельхозпрода работают в хозяйствах района по вопросу подготовки комбайнов к массовой уборке зерновых, разрабатывается четкая методика по определению уровня потерь и их устранению, соблюдения правил охраны труда, противопожарной безопасности и др. Уборка рапса. Сельхозпредприятиям Копыльского района необходимо убрать 5732 га озимого рапса. На 13 июля убрано 28%. Наиболее высокие темпы у ГП «Грозово-агро», СХФ «Криница», ОАО «Скабин», «Копыльское». На эту же дату прошлого года было по району убрано всего 19% запланированной площади. Самая большая площадь озимого рапса – 800 га – в ОАО «Тимирязевский». На данный момент убрано 53%. В среднем по району урожайность составляет 19,3 ц/га. Самый большой показатель в ГП «С «Лесное» – 26,1 ц/га, ОАО «Семежево» – 23,1 ц/га, «Тимирязевский» – 22 ц/га. Хозяйствами намолочено 3055 тонн зерна озимого рапса (2011 г. – 1728 т). Мария ШЕИНА  

ААТ “Ціміразеўскі”: гаспадарскі падыход, праца на перспектыву

09.07.2025
Задуманае — у тэрмін. Да 1 кастрычніка, згодна з даручэннем старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыса Васільевіча Батуры, якое прагучала на выязным пасяджэнні Мінаблвыканкама, малочнатаварная  ферма  ў аграгарадку Быстрыца ААТ «Ціміразеўскі»),  на якой адбываецца рэканструкцыя, будзе цалкам уведзена ў дзеянне. [caption id="attachment_19879" align="aligncenter" width="443" caption="Дырэктар ААТ «Ціміразеўскі» А. А. Турбан"][/caption] Пра гэта расказаў у гутарцы дырэктар ААТ “Ціміразеўскі” Аляксандр Турбан. Аляксандр Аляксандравіч запэўніў, што для такога сцвярджэння ёсць падставы. “Усё зроблена, каб задачу аб рэканструкцыі ў кожнай гаспадарцы па адным жывёлагадоўчым аб’екце, пастаўленую кіраўніком дзяржавы ў мінулым годзе, выканаць дакладна і якасна, — расказвае Аляксандр Турбан. — Былі выдзелены неабходныя сродкі, дзе з бюджэту, дзе ўласныя, нешта бралі і па лізінгу. Ад нас патрабуецца толькі якасная праца. Сёння на будаўніцтве другой чаргі задзейнічаны як будаўнікі з нашай гаспадаркі, так і Капыльскага ПМС. Мы працуем на рэканструкцыі памяшканняў, дзе будзе ўтрымлівацца 450 галоў дойнага статка, а меліяратары — на будаўніцтве дойна-малочнага блока. Устаноўлена ў ім будзе сучаснае абсталяванне гомельскай вытворчасці, створым найлепшыя ўмовы для працы і адпачынку жывёлаводаў”. [caption id="attachment_19880" align="aligncenter" width="443" caption="Ідуць работы на другой чарзе аб’екта"][/caption]

Увогуле ж, як паведаміў кіраўнік сельгаспрадпрыемства, з уводам у дзеянне ўсёй фермы будзе вырашана некалькі задач. Па-першае, значна вырасце валавая вытворчасць малака, па-другое, плануецца, што на 200 галоў павялічыцца дойны статак, да таго ж зменшыцца колькасць персаналу, які задзейнічаны на яго абслугоўванні. Сёння кароў, што ўтрымліваюцца ў двух жывёлагадоўчых памяшканнях, здадзеных у канцы мінулага года (першая чарга будаўнічага аб’екта), дояць толькі тры аператары, прычым адна даярка — падменная. Такая ж карціна будзе і на астатніх двух кароўніках. Магчыма, некаму падасца, што нагрузка вельмі вялікая, аднак створаныя ўмовы дазваляюць значна аблегчыць працу. Ды і заработная плата, якую атрымліваюць даяркі (па словах дырэктара, у межах 4,5 млн руб.), сведчыць, што намаганні вартыя таго.

Пастаянна рухацца наперад Дырэктар ААТ “Ціміразеўскі” Аляксандр Турбан упэўнены, што неабходна пастаянна рухацца наперад, шукаць усё новыя і новыя падыходы для развіцця гаспадаркі. Таму важна ў перспектыве паралельна займацца рэалізацыяй некалькіх важных задач. [caption id="attachment_19881" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас выязнога пасяджэння Мінаблвыканкама"][/caption] Літаральна побач з жывёлагадоўчай фермай, дзе яшчэ поўным ходам ідуць работы па яе рэканструкцыі, разгарнулася іншая будаўнічая пляцоўка. Як расказаў Аляксандр Аляксандравіч, сёлета іх гаспадарка ўключана ў дзяржаўную праграму па будаўніцтве насеннеачышчальных комплексаў. Такіх усяго па Беларусі запланавана 40, з іх 11 — у Мінскай вобласці. Узята ў лізінг сучаснае абсталяванне (на 6 млрд 200 млн руб.), поўным ходам ідуць работы па падрыхтоўцы будынка — за яго аснову ўзялі былы кармацэх. Літаральна днямі ўжо пачнецца мантаж абсталявання, з тым, каб з 1 жніўня насеннеачышчальны комплекс распачаў сваю работу. “Спадзяёмся, што нашымі паслугамі будуць карыстацца не толькі гаспадаркі Капыльшчыны, але і іншых раёнаў, — адзначае Аляксандр Турбан. — На комплексе можна будзе давесці да ладу насенне рапсу, усіх збожжавых і зернебабовых культур”. [caption id="attachment_19882" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе будаўніцтва насеннеачышчальнага комплексу"][/caption] “Шчодрая ніва” гасцінна запрашае Думка пра адкрыццё ўласнага магазіна ў ААТ “Ціміразеўскі” выношвалася даўно. Дапамог выпадак: летась вызвалілася адно з памяшканняў у адміністрацыйным будынку (пераехала ў іншае месца тэлефонная станцыя). І цяпер ужо ніякіх перашкод для адкрыцця гандлёвай кропкі не было. [caption id="attachment_19883" align="aligncenter" width="443" caption="Магазін «Шчодрая ніва» ў аг. Быстрыца"][/caption] Не спалохала нават і тое, што ў аграгарадку ўжо працуюць тры магазіны – “Пятачок” ААТ “Капыльскае”, “Ромашка” Капыльскага райспажыўтаварыства і прыватны магазін “Дубрава”. Былі ўпэўнены, што свайго пакупніка яны заўсёды знойдуць, паколькі мелі намер зрабіць мінімальныя гандлёвыя надбаўкі (у межах 5%), ды і тавары работнікам сельгаспрадпрыемства адпускаць у кошт заработнай платы. “Думаем, што гэта выгадна як вяскоўцам, так і нам, — разважае Аляксандр Турбан. — Людзі незалежна ад жыццёвых абставін заўсёды могуць узяць у нашым магазіне неабходны тавар, а нам патрабуецца менш “жывых” грошай для выплаты заработнай платы. Да таго ж і выручка наяўнымі грашыма ў магазіне заўсёды ёсць”. [caption id="attachment_19955" align="aligncenter" width="443" caption="Святлана Скарбіч вядзе прыёмку тавару"][/caption] Што тычыцца выручкі, то, як расказалі прадаўцы магазіна Кацярына Панцэвіч і Святлана Скарбіч, за месяц яны маюць каля 220 млн рублёў, з якіх прыкладна 70 млн рублёў наяўнымі грашыма. Вядуць гандаль у “Шчодрай ніве” толькі прадуктамі, асартымент якіх даволі разнастайны. Працуюць непасрэдна з вытворцамі, што дазваляе мець мінімальныя гандлёвыя надбаўкі. Малочныя вырабы паступаюць з ААТ “Капыльскі масласырзавод”, каўбасныя — з Гарадзеі, адтуль і з капыльскага кааппрама — мясныя паўфабрыкаты, куры — з ААТ “Семежава”, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы — з капыль- скага і ўздзенскага прад- прыемстваў спажывецкай кааперацыі. Сярод пастаўшчыкоў прадукцыі мінскі, барысаўскі КХП, СТАА “Дарыда” і іншыя прадпрыемствы. [caption id="attachment_19885" align="aligncenter" width="443" caption="Пакупніка абслугоўвае Кацярына Панцэвіч"][/caption]

Магазін мае сучаснае гандлёвае абсталяванне, халадзільныя камеры і вітрыны, кандыцыянер. Туды ідуць і ідуць пакупнікі: усяго толькі за нейкія дзесяць хвілін, што ішла гутарка з прадаўцамі, ім ўдалося абслужыць ці не дзясятак наведвальнікаў, і акрамя таго прыняць тавар з цімкавіцкага кандытарскага цэха — апетытнае шакаладнае пячэнне, сухарыкі, пірожныя і сочнікі, мядовік, хлеб…

Матэрыялы падрыхтавала Маргарыта Саковіч  

МАУП “Доктаравічы”: у напрамку мадэрнізацыі вытворчасці

09.07.2025
Прыярытэтнай галіной МАУП “Доктаравічы”, як і многіх сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны, з’яўляецца жывёлагадоўля. Ад яе гаспадарка мае 65% даходу (у тым ліку 70% — ад малочнай жывёлагадоўлі). [caption id="attachment_20013" align="aligncenter" width="448" caption="Новы ЗСК-30Ш МАУП “Доктаравічы”"][/caption] Немалаважнае значэнне надаецца і раслінаводству. Пад збожжавыя культуры адведзена 1700 га, пад рапс – 150 га. Адметнасцю сельгаспрадпрыемства з’яўляецца вырошчванне агародніны. Сёлета ёю занята 30 га. Новым ураджаем будуць забяспечаны ўсе ўстановы адукацыі і аховы здароўя раёна, а частку  яго рэалізуюць на кірмашы. На працягу сямі гадоў, з мая 2005 года, МАУП “Доктаравічы” ўзначальвае Уладзімір Дземянкоў. Новы ЗСК-30Ш: высокая прадукцыйнасць Сёлета ў раёне запланавана ўвядзенне ў строй трох новых збожжасушыльных комплексаў. Адзін з іх днямі пачынае сваю работу ў МАУП “Доктаравічы”. У мінулы аўторак адбылася камісійная прыёмка аб’екта. [caption id="attachment_20014" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас прыёмкі збожжасушыльнага комплексу"][/caption] Як адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Дземянкоў, увядзенне ў эксплуатацыю ЗСК-30Ш вытворчасці ТАА “Амкадор-Можа” (г. Крупкі) чакалі даўно. Цяперашняя сушыльная гаспадарка (КЗС-10 і КЗС-20) ужо састарэла. Так, пры малой прадукцыйнасці і зношанасці абсталявання яе вытворчасць складала не больш за 30-40 т збожжа за змену. З увядзеннем новага комплексу плануецца перапрацоўваць  да  400 т, а пры ідэальных умовах — і 500 т збажыны. Дарэчы, у сельгаспрадпрыемстве валавая вытворчасць збожжавых і зернебабовых за апошнія гады складае не менш за 6 тыс. тон, сёлета чакаецца нават да 7 тыс. тон, таму без добрай дапрацоўкі зерня няма чаго гаварыць пра аптымальныя тэрміны ўборкі і здачы дзяржаве. Да таго ж, і плошчы, адведзеныя пад збожжавыя, сёлета павялічаны да 1700 га (у дадатак да гэтага яшчэ 100 га кукурузы на зерне). Пры ўводзе ў эксплуатацыю новага комплексу большасць хвалюючых пытанняў знімецца. Увесь сутачны намалот будзе перапрацаваны, што дазволіць засыпаць збожжа на захоўванне на ўласныя фуражныя мэты, падрыхтаваць насенны матэрыял, адгрузіць харчовую збажыну на хлебапрыёмныя пункты. Да гэтага, як правіла, прасушыць усё не паспявалі. Збожжа было павышанай вільготнасці і засмечанае, з-за чаго прадпрыемства несла вялікія выдаткі. Сёлета ад гэтага павінны пазбавіцца. [caption id="attachment_20015" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе бетанаванне выгульнага двара"][/caption] — Безумоўна, комплекс каштуе дорага, — падкрэслівае Уладзімір Дземянкоў. —  З улікам таго, што давялося пракласці яшчэ 1,8 км газаправоду і добраўпарадкаваць тэрыторыю, ён абышоўся ў 3,5 млрд рублёў. Аднак мы падлічылі, што на працягу двух гадоў, пры тым, што цэны на збожжа за апошні час стабільныя, комплекс апраўдае сябе. Ніякіх перашкод для паспяховай уборачнай у МАУП “Доктаравічы” няма. Сёлета камбайнавы парк папоўніўся яшчэ адным магутным КЗС-1218 (да чатырох, якія ўжо маюцца). Таму, як лічыць кіраўнік, пры нармальных умовах надвор’я ўраджай будзе ўбраны за 20 дзён. Усё ідзе сваім парадкам Рэканструкцыя жывёлагадоўчых аб’ектаў у МАУП “Доктаравічы” вядзецца не першы год. Раней былі пераабсталяваны два памяшканні для ўтрымання дойнага статка. Таму ў гаспадарцы ведаюць, што і як неабходна рабіць. [caption id="attachment_20016" align="aligncenter" width="443" caption="Рэканструяваная МТФ"][/caption]

Зараз вядуцца работы на малочнатаварнай ферме “Цэнтр-2”. Да гэтага тут утрымліваліся быкі для адкорму. Цяпер жа ідзе рэканструкцыя пад МТФ на 400 галоў з будаўніцтвам малочнага блока. Менавіта гэта самае важнае пытанне. З увядзеннем фермы павялічыцца пагалоўе, тэхналогія выйдзе на новы ўзровень, што дазволіць узняць прадукцыйнасць жывёлы, павялічыць вытворчасць малака.

Як паведаміў намеснік дырэктара МАУП “Доктаравічы” Канстанцін Мажэйка, у памяшканні поўнасцю дэманціравана стойлавае абсталяванне, якое было разлічана на прывязное ўтрыманне маладняку, і выкананы работы пад беспрывязное ўтрыманне дойнага статка. Прымяняецца натуральнае асвятленне з выкарыстаннем на даху празрыстага шыферу. Побач на вуліцы забетанаваны выгульны двор для жывёлы, зроблены адвод дажджавой вады (ліўнёўкі) і часткова гатова стойлавая агароджа. Акрамя таго, зараз ідзе бетанаванне яшчэ аднаго выгульнага двара, на чарзе – будаўніцтва даільна-малочнага блока. Работы вядуцца як гаспадарчым спосабам, так і з частковым прыцягненнем падрадчыкаў, напрыклад,  прыватнага прадпрыемства “Колмакс-буд”. Працуе тут і брыгада рабочых са Столінскага раёна. Як і на іншых аб’ектах раёна, сродкі на набыццё матэрыялаў выдзелены бюджэтам, а самі работы выконваюцца за кошт сельгаспрадпрыемства. На дадзены момант на рэканструкцыі асвоена звыш 800 млн рублёў. Матэрыялы падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  

Пажаданні задаволены

09.07.2025
На прамую лінію, што праводзілася з начальнікам раённага вузла электрычнай сувязі Мінскага абласнога філіяла РУП “Белтэлекам” Сяргеем Кнышэвічам, паступілі два званкі. Пажаданні тых, хто звяртаўся, задаволены. Так, разгледжана просьба аб пераключэнні тэлефона на бесправадны і замене нумара ў в. Андросаўшчына. А скарга жыхара в. Лешня наконт дрэннай якасці работы тэлефоннай лініі таксама станоўча вырашана: пашкоджанне ліквідавана. Сяргей КОЗЕЛ  
Страница 537 из 1058