Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

МАУП “Доктаравічы”: у напрамку мадэрнізацыі вытворчасці

21.07.2012
Прыярытэтнай галіной МАУП “Доктаравічы”, як і многіх сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны, з’яўляецца жывёлагадоўля. Ад яе гаспадарка мае 65% даходу (у тым ліку 70% — ад малочнай жывёлагадоўлі). [caption id="attachment_20013" align="aligncenter" width="448" caption="Новы ЗСК-30Ш МАУП “Доктаравічы”"][/caption] Немалаважнае значэнне надаецца і раслінаводству. Пад збожжавыя культуры адведзена 1700 га, пад рапс – 150 га. Адметнасцю сельгаспрадпрыемства з’яўляецца вырошчванне агародніны. Сёлета ёю занята 30 га. Новым ураджаем будуць забяспечаны ўсе ўстановы адукацыі і аховы здароўя раёна, а частку  яго рэалізуюць на кірмашы. На працягу сямі гадоў, з мая 2005 года, МАУП “Доктаравічы” ўзначальвае Уладзімір Дземянкоў. Новы ЗСК-30Ш: высокая прадукцыйнасць Сёлета ў раёне запланавана ўвядзенне ў строй трох новых збожжасушыльных комплексаў. Адзін з іх днямі пачынае сваю работу ў МАУП “Доктаравічы”. У мінулы аўторак адбылася камісійная прыёмка аб’екта. [caption id="attachment_20014" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас прыёмкі збожжасушыльнага комплексу"][/caption] Як адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Дземянкоў, увядзенне ў эксплуатацыю ЗСК-30Ш вытворчасці ТАА “Амкадор-Можа” (г. Крупкі) чакалі даўно. Цяперашняя сушыльная гаспадарка (КЗС-10 і КЗС-20) ужо састарэла. Так, пры малой прадукцыйнасці і зношанасці абсталявання яе вытворчасць складала не больш за 30-40 т збожжа за змену. З увядзеннем новага комплексу плануецца перапрацоўваць  да  400 т, а пры ідэальных умовах — і 500 т збажыны. Дарэчы, у сельгаспрадпрыемстве валавая вытворчасць збожжавых і зернебабовых за апошнія гады складае не менш за 6 тыс. тон, сёлета чакаецца нават да 7 тыс. тон, таму без добрай дапрацоўкі зерня няма чаго гаварыць пра аптымальныя тэрміны ўборкі і здачы дзяржаве. Да таго ж, і плошчы, адведзеныя пад збожжавыя, сёлета павялічаны да 1700 га (у дадатак да гэтага яшчэ 100 га кукурузы на зерне). Пры ўводзе ў эксплуатацыю новага комплексу большасць хвалюючых пытанняў знімецца. Увесь сутачны намалот будзе перапрацаваны, што дазволіць засыпаць збожжа на захоўванне на ўласныя фуражныя мэты, падрыхтаваць насенны матэрыял, адгрузіць харчовую збажыну на хлебапрыёмныя пункты. Да гэтага, як правіла, прасушыць усё не паспявалі. Збожжа было павышанай вільготнасці і засмечанае, з-за чаго прадпрыемства несла вялікія выдаткі. Сёлета ад гэтага павінны пазбавіцца. [caption id="attachment_20015" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе бетанаванне выгульнага двара"][/caption] — Безумоўна, комплекс каштуе дорага, — падкрэслівае Уладзімір Дземянкоў. —  З улікам таго, што давялося пракласці яшчэ 1,8 км газаправоду і добраўпарадкаваць тэрыторыю, ён абышоўся ў 3,5 млрд рублёў. Аднак мы падлічылі, што на працягу двух гадоў, пры тым, што цэны на збожжа за апошні час стабільныя, комплекс апраўдае сябе. Ніякіх перашкод для паспяховай уборачнай у МАУП “Доктаравічы” няма. Сёлета камбайнавы парк папоўніўся яшчэ адным магутным КЗС-1218 (да чатырох, якія ўжо маюцца). Таму, як лічыць кіраўнік, пры нармальных умовах надвор’я ўраджай будзе ўбраны за 20 дзён. Усё ідзе сваім парадкам Рэканструкцыя жывёлагадоўчых аб’ектаў у МАУП “Доктаравічы” вядзецца не першы год. Раней былі пераабсталяваны два памяшканні для ўтрымання дойнага статка. Таму ў гаспадарцы ведаюць, што і як неабходна рабіць. [caption id="attachment_20016" align="aligncenter" width="443" caption="Рэканструяваная МТФ"][/caption]

Зараз вядуцца работы на малочнатаварнай ферме “Цэнтр-2”. Да гэтага тут утрымліваліся быкі для адкорму. Цяпер жа ідзе рэканструкцыя пад МТФ на 400 галоў з будаўніцтвам малочнага блока. Менавіта гэта самае важнае пытанне. З увядзеннем фермы павялічыцца пагалоўе, тэхналогія выйдзе на новы ўзровень, што дазволіць узняць прадукцыйнасць жывёлы, павялічыць вытворчасць малака.

Як паведаміў намеснік дырэктара МАУП “Доктаравічы” Канстанцін Мажэйка, у памяшканні поўнасцю дэманціравана стойлавае абсталяванне, якое было разлічана на прывязное ўтрыманне маладняку, і выкананы работы пад беспрывязное ўтрыманне дойнага статка. Прымяняецца натуральнае асвятленне з выкарыстаннем на даху празрыстага шыферу. Побач на вуліцы забетанаваны выгульны двор для жывёлы, зроблены адвод дажджавой вады (ліўнёўкі) і часткова гатова стойлавая агароджа. Акрамя таго, зараз ідзе бетанаванне яшчэ аднаго выгульнага двара, на чарзе – будаўніцтва даільна-малочнага блока. Работы вядуцца як гаспадарчым спосабам, так і з частковым прыцягненнем падрадчыкаў, напрыклад,  прыватнага прадпрыемства “Колмакс-буд”. Працуе тут і брыгада рабочых са Столінскага раёна. Як і на іншых аб’ектах раёна, сродкі на набыццё матэрыялаў выдзелены бюджэтам, а самі работы выконваюцца за кошт сельгаспрадпрыемства. На дадзены момант на рэканструкцыі асвоена звыш 800 млн рублёў. Матэрыялы падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей