Увогуле ж, як паведаміў кіраўнік сельгаспрадпрыемства, з уводам у дзеянне ўсёй фермы будзе вырашана некалькі задач. Па-першае, значна вырасце валавая вытворчасць малака, па-другое, плануецца, што на 200 галоў павялічыцца дойны статак, да таго ж зменшыцца колькасць персаналу, які задзейнічаны на яго абслугоўванні. Сёння кароў, што ўтрымліваюцца ў двух жывёлагадоўчых памяшканнях, здадзеных у канцы мінулага года (першая чарга будаўнічага аб’екта), дояць толькі тры аператары, прычым адна даярка — падменная. Такая ж карціна будзе і на астатніх двух кароўніках. Магчыма, некаму падасца, што нагрузка вельмі вялікая, аднак створаныя ўмовы дазваляюць значна аблегчыць працу. Ды і заработная плата, якую атрымліваюць даяркі (па словах дырэктара, у межах 4,5 млн руб.), сведчыць, што намаганні вартыя таго.
Пастаянна рухацца наперад Дырэктар ААТ “Ціміразеўскі” Аляксандр Турбан упэўнены, што неабходна пастаянна рухацца наперад, шукаць усё новыя і новыя падыходы для развіцця гаспадаркі. Таму важна ў перспектыве паралельна займацца рэалізацыяй некалькіх важных задач. [caption id="attachment_19881" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас выязнога пасяджэння Мінаблвыканкама"][/caption] Літаральна побач з жывёлагадоўчай фермай, дзе яшчэ поўным ходам ідуць работы па яе рэканструкцыі, разгарнулася іншая будаўнічая пляцоўка. Як расказаў Аляксандр Аляксандравіч, сёлета іх гаспадарка ўключана ў дзяржаўную праграму па будаўніцтве насеннеачышчальных комплексаў. Такіх усяго па Беларусі запланавана 40, з іх 11 — у Мінскай вобласці. Узята ў лізінг сучаснае абсталяванне (на 6 млрд 200 млн руб.), поўным ходам ідуць работы па падрыхтоўцы будынка — за яго аснову ўзялі былы кармацэх. Літаральна днямі ўжо пачнецца мантаж абсталявання, з тым, каб з 1 жніўня насеннеачышчальны комплекс распачаў сваю работу. “Спадзяёмся, што нашымі паслугамі будуць карыстацца не толькі гаспадаркі Капыльшчыны, але і іншых раёнаў, — адзначае Аляксандр Турбан. — На комплексе можна будзе давесці да ладу насенне рапсу, усіх збожжавых і зернебабовых культур”. [caption id="attachment_19882" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе будаўніцтва насеннеачышчальнага комплексу"][/caption] “Шчодрая ніва” гасцінна запрашае Думка пра адкрыццё ўласнага магазіна ў ААТ “Ціміразеўскі” выношвалася даўно. Дапамог выпадак: летась вызвалілася адно з памяшканняў у адміністрацыйным будынку (пераехала ў іншае месца тэлефонная станцыя). І цяпер ужо ніякіх перашкод для адкрыцця гандлёвай кропкі не было. [caption id="attachment_19883" align="aligncenter" width="443" caption="Магазін «Шчодрая ніва» ў аг. Быстрыца"][/caption] Не спалохала нават і тое, што ў аграгарадку ўжо працуюць тры магазіны – “Пятачок” ААТ “Капыльскае”, “Ромашка” Капыльскага райспажыўтаварыства і прыватны магазін “Дубрава”. Былі ўпэўнены, што свайго пакупніка яны заўсёды знойдуць, паколькі мелі намер зрабіць мінімальныя гандлёвыя надбаўкі (у межах 5%), ды і тавары работнікам сельгаспрадпрыемства адпускаць у кошт заработнай платы. “Думаем, што гэта выгадна як вяскоўцам, так і нам, — разважае Аляксандр Турбан. — Людзі незалежна ад жыццёвых абставін заўсёды могуць узяць у нашым магазіне неабходны тавар, а нам патрабуецца менш “жывых” грошай для выплаты заработнай платы. Да таго ж і выручка наяўнымі грашыма ў магазіне заўсёды ёсць”. [caption id="attachment_19955" align="aligncenter" width="443" caption="Святлана Скарбіч вядзе прыёмку тавару"][/caption] Што тычыцца выручкі, то, як расказалі прадаўцы магазіна Кацярына Панцэвіч і Святлана Скарбіч, за месяц яны маюць каля 220 млн рублёў, з якіх прыкладна 70 млн рублёў наяўнымі грашыма. Вядуць гандаль у “Шчодрай ніве” толькі прадуктамі, асартымент якіх даволі разнастайны. Працуюць непасрэдна з вытворцамі, што дазваляе мець мінімальныя гандлёвыя надбаўкі. Малочныя вырабы паступаюць з ААТ “Капыльскі масласырзавод”, каўбасныя — з Гарадзеі, адтуль і з капыльскага кааппрама — мясныя паўфабрыкаты, куры — з ААТ “Семежава”, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы — з капыль- скага і ўздзенскага прад- прыемстваў спажывецкай кааперацыі. Сярод пастаўшчыкоў прадукцыі мінскі, барысаўскі КХП, СТАА “Дарыда” і іншыя прадпрыемствы. [caption id="attachment_19885" align="aligncenter" width="443" caption="Пакупніка абслугоўвае Кацярына Панцэвіч"][/caption]Магазін мае сучаснае гандлёвае абсталяванне, халадзільныя камеры і вітрыны, кандыцыянер. Туды ідуць і ідуць пакупнікі: усяго толькі за нейкія дзесяць хвілін, што ішла гутарка з прадаўцамі, ім ўдалося абслужыць ці не дзясятак наведвальнікаў, і акрамя таго прыняць тавар з цімкавіцкага кандытарскага цэха — апетытнае шакаладнае пячэнне, сухарыкі, пірожныя і сочнікі, мядовік, хлеб…
Матэрыялы падрыхтавала Маргарыта Саковіч
Комментарии