Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Лялькi далёкага дзяцiнства

18.07.2012
У рамках праекта ”TOLLAS – да актыўнага грамадства ў любым узросце” Капыльскім раённым краязнаўчым музеем арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на далучэнне пажылых людзей да пэўнага роду заняткаў. Асноўная мэта – даць магчымасць людзям сталага ўзросту праявіць сябе творча, узмацніць магчымасці дзяржаўных і недзяржаўных структур у прадстаўленні адукацыйных паслуг гэтай катэгорыі з улікам іх патрэб і інтарэсаў. Навуковыя супрацоўнікі музея праводзяць конкурсы, мерапрыемствы з выездам у глыбінку, каб зацікавіць не толькі гараджан, але і вяскоўцаў. Выкарыстоўваюцца слайды, праводзяцца майстар-класы па вырабе розных экспанатаў, якія былі актуальнымі ў народзе ў розныя часы і сталі ўжо нашай спадчынай. Нядаўна такі майстар-клас прайшоў у Вялешыне. Жанчыны, якія прымалі ў ім удзел, прызналіся, што вярнуліся ў дзяцінства, бо сваімі рукамі, як некалі, стваралі лялькі з кавалкаў тканіны. “Сама функцыя лялек – абярэгавая, – тлумачыць старшы навуковы супрацоўнік Таццяна Варанцова. – Лялькі суправаджалі на працягу ўсяго жыцця сям’ю – дзяцей і дарослых. Напрыклад, перад нараджэннем дзіцяці маці рабіла ляльку, каб тая аберагала дзіця. Калі дзіця падрастала, лялька была прызначана для гульні. Таксама большая частка гэтых лялек перадавалася з пакалення ў пакаленне.” Яшчэ адзін цікавы факт: лялькі рабілі і на святы. Напрыклад, перад Купаллем выраблялі ляльку і прывязвалі да яе рознакаляровыя стужачкі. Упрыгожаная лялька пускалася на ваду – людзі лічылі, што ўсе негатыўныя моманты, якія назбіраліся за год, больш ніколі не вернуцца. Таксама існавалі асабістыя лялькі. Прызначэнне іх таксама было абярэгавым, але ніколі іншаму чалавеку не дазвалялася мець доступ да чужой лялькі. Калі гэта здарылася, была ўпэўненасць, што лялька губляе сваю аберагальную сілу. Павел Шэін, студэнт аддзялення журналістыкі ІПП  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей