Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

У Навасёлках — людзі творчыя

17.07.2012
Я хачу расказаць пра калектыў Навасёлкаўскага СДК — дырэктара Наталлю Клыгу, мастацкага кіраўніка Жанну Дудар. Гэтыя людзі любяць сваю справу, умеюць арганізаваць цікавыя мерапрыемствы для аднавяскоўцаў. За сем гадоў працы ў гэтай установе Наталля Васільеўна арганізавала стабільны самадзейны калектыў. Гэта Іван Віцебскі, Жанна і Генадзь Дарашэвічы, Маша Галубовіч, Надзея і Аляксей Крывецкія, Іван Сінькевіч і інш. Гэта і студэнты, і школьнікі, і настаўнікі, і рабочыя. Да розных святаў падбіраецца адпаведны сцэнарый, песні і вершы. Пры гэтым рэпертуар кожны раз новы, непаўторны. Не выключэнне і нядаўняя падзея — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Сумесна з Руднянскім СДК было праведзена мерапрыемства, прымеркаванае да  гэтага свята. Вядучыя Яна Макаўчык і Вікторыя Саўчанка з Руднянскага СДК чыталі вершы пра родную Беларусь, пра людзей, якія не шкадуючы свайго жыцця абаранялі Беларусь ад тых, хто намагаўся яе зняволіць. У выкананні самадзейных артыстаў прагучала шмат песень на гэтую тэматыку. Цёпла віталі гледачы галасістую Іну Макаўчык, Святлану Петрусевіч, Дзмітрыя Пятроўскага, Жанну Дарашэвіч, Івана Віцебскага, Івана Сінькевіча і самую юную артыстку Ангеліну Дораш. Удала дапоўнілі канцэрт і гумарэскі ў выкананні Іны Макаўчык і Святланы Петрусевіч, а таксама жарты і анекдоты ў выкананні Марыны Бурак з аг. Браткава (Браткаўская бібліятэка-клуб), якая даволі часта выступае ў нашым клубе. Уладзіслава Ермалінская, в. Навасёлкі  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей