72
Валанцёры на панскай сядзібе
17.07.2012
У рамках акцыі “Культурная спадчына Капыльшчыны” раённы валанцёрскі атрад працоўнай моладзі “Крышталь” выехаў на тэрыторыю былой панскай сядзібы “Макраны” (в. Чырвоная Дубрава). У поле зроку маладых людзей трапілі каплічка і стары малочны завод. 18 юнакоў і дзяўчат – прадстаўнікоў аддзела адукацыі, культуры, райкама ГА “БРСМ”, райспажыўтаварыства, ПМК-11, ТЦСАН, ЖКГ і РАНС – прыбіралі смецце, спілоўвалі і вывозілі непатрэбны зараснік. Акцыя праведзена сумесна з Семежаўскім сельсаветам, райаддзелам па надзвычайных сітуацыях і краязнаўчым музеем.
Сяргей КОЗЕЛ
Поделиться
Комментарии