Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Добрая традыцыя

17.07.2012
Па ініцыятыве старшыні Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіла Віктаравіча Гулейкі ў сувязі са святкаваннем Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь была арганізавана паездка ў аддаленыя вёскі з канцэртнымі праграмамі мастацкай самадзейнасці Навадоктаравіцкага клуба і Ванелевіцкага СДК. Артысты з Навадоктаравіцкага віншавалі жыхароў в. Перавоз і п. Чыжэвічы. Сваю віншавальную праграму «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» артысты з Ванелевіцкага СДК даслалі жыхарам вёсак Вужа і Гарнастайлава. Ва ўступным слове Міхаіл Віктаравіч павіншаваў вяскоўцаў са святам. Ужо не першы год стала добрай традыцыяй вось так наведваць са святам жыхароў аддаленых вёсак. Чыталіся вершы, гучалі добрыя песні ў выкананні артыстаў з Ванелевіч: Яніны Цітовай – загадчыцы дзіцячага сада, Аляксандра Ешукова – дырэктара СДК, Алены Ешуковай – сацыяльнага работніка, Ніны Роцька – бібліятэкара, а таксама і маладых выканаўцаў – Ірыны Апанасчык, Аляксандра Юніка, Артура Кандраценкі, Людмілы Дзіткоўскай, Яніны Дарашэвіч. Канцэрт спадабаўся вяскоўцам. Былі пажаданні, каб прыязджалі часцей. Спонсарскую дапамогу ў правядзенні мерапрыемства аказалі дырэкцыі ААТ «Піянер-Агра» і МАУП «Доктаравічы». Ніна Роцька, бібліятэкар Ванелевіцкай сельскай бібліятэкі  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей