Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Аўтамабілі — у падарунак

11.07.2012
У г. Мар’іна Горка ў мінулую пятніцу прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы аўтамабіляў, набытых за сродкі Мінаблвыканкама, воінам-інтэрнацыяналістам, якія сталі інвалідамі пасля баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Чатыром ветэранам афганскай вайны – прадстаўнікам Міншчыны – ключы ад новых аўтамабіляў “Лада” ўручыў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура (у цэнтры). Разам з Валерыем Сідарэвічам з г. Вілейкі, Сяргеем Арлоўскім з г. Старыя Дарогі, Аляксандрам Шманком з г. Мар’іна Горка каштоўны падарунак ад аблвыканкама атрымаў і Іван Пыско з аг. Семежава Капыльскага раёна (трэці злева). Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура, звяртаючыся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, адзначыў: “Вы выканалі свой доўг з гонарам. Наша дзяржава заўсёды памятае пра вашу мужнасць і па магчымасці імкнецца аказваць вам падтрымку. Дастаткова сказаць, што ў Мінскай вобласці толькі ў мінулым годзе звыш тысячы воінаў-інтэрнацыяналістаў і каля 120 сем’яў загінуўшых у Афганістане атрымалі матэрыяльную дапамогу з мясцовага бюджэту і ад розных арганізацый. Штогод усе  грамадзяне, якія ваявалі ў гарачых кропках, маюць магчымасць прайсці медыцынскую рэабілітацыю ў ваенных шпіталях і іншых лячэбных установах рэспублікі. Ім аказваецца і іншая дапамога, у тым ліку па адкрыцці сваёй справы”. Губернатар выказаў спадзяванне, што воіны-інтэрнацыяналісты ў цеснай сувязі з моладдзю заўсёды будуць верныя тым ідэалам, за якія аддалі жыцці мільёны суайчыннікаў. Некалькі слоў пра нашага земляка. Іван Міхайлавіч Пыско пасля заканчэння Салігорскага вучылішча будаўнікоў і курсаў вадзіцеляў у Нясвіжскім ДТСААФ у 1981 годзе трапіў служыць у Афганістан. А ў 1982 годзе пры выкананні баявога задання пры абстрэле пад г. Джэлалабадам атрымаў калецтва і шматлікія раненні. Пасля — многія месяцы знаходжання ў шпіталях… За баявыя заслугі воін-афганец атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі і шэраг іншых узнагарод. Ветэран афганскай вайны выказаў вялікую ўдзячнасць кіраўніцтву вобласці і раёна за тое, што воінаў-інтэрнацыяналістаў памятаюць і аказваюць ім сацыяльную дапамогу. А ўручэнне такога падарунка стала адным з самых хвалюючых момантаў у яго жыцці. Дарэчы, спонсарамі на набыццё паліва для аўтамабіля стала ТАА “ВоМагран” з Капыля (кіраўнікі С. С. Вайтовіч і А. У. Марыновіч). Удзел ва ўрачыстасцях таксама прынялі намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — камандуючы ўнутранымі войскамі, старшыня ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валерый Гайдукевіч, старшыня Мінскай абласной арганізацыі аб’яднання Павел Крэс і прадстаўнікі розных службаў і ўпраўленняў мінаблвыканкама. У той жа дзень воіны-інтэрнацыяналісты сталі ўдзельнікамі ўроку мужнасці для навучэнцаў ваенна-патрыятычных класаў і паглядзелі паказальныя выступленні воінаў пятай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей