Чарговы выезд маладзёжнага шматпрофільнага перасоўнага цэнтра, створанага пры аддзеле па справах моладзі райвыканкама, адбыўся ў Блеўчыцкі сельсавет.
[caption id="attachment_19714" align="aligncenter" width="443" caption="Майстар-клас В. Даманскай"]
[/caption]
Жыхары аг. Быстрыца і навакольных вёсак мелі магчымасць атрымаць кансультацыі ад псіхолага ТЦСАН Святланы Пуцейкі, супрацоўніка ЦБП філіяла ААБ “Беларусбанк” Яўгена Пуцейкі, загадчыцы натарыяльнай канторы Вікторыі Вабішчэвіч. Маладыя людзі маглі звярнуцца па пытаннях занятасці і працаўладкавання ў летні час да в. а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Аляксея Загорцава. З вялікай цікавасцю выхаванцы аздараўленчага лагера, што працаваў на базе Быстрыцкай СШ, наведалі майстар-класы кансультанта па прыгажосці Вольгі Даманскай. Таксама для іх метадыст РЦК Святлана Коўш правяла гульнёвую конкурсна-забаўляльную праграму. Напрыканцы мерапрыемства шмат станоўчых эмоцый падарылі падчас канцэрта юныя артысты – выхаванцы Віктара Масквічова.
[caption id="attachment_19715" align="aligncenter" width="443" caption="С. Коўш праводзіць конкурс сярод дзяцей"]
[/caption]
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии