Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Суббота, 25 февраля 2017 10:19

Суть лидерства Татьяны Сташевской

— Што мне дапамагае быць лідарам? — задумваецца над пытаннем загадчык Цімкавіцкага ясляў-сада Таццяна Сташэўская. — Варыянтаў тут некалькі. Па-першае, гэта добрае і ўважлівае стаўленне да дзіцяці, цеснае супрацоўніцтва з яго бацькамі. Мы ўлічваем бацькоўскія запыты, таму і імкнёмся адкрываць розныя формы дашкольнай адукацыі, такія як прагулачная і адаптацыйная пляцоўкі, «Матчына школа». IMG_6157 А дадатковыя адукацыйныя паслугі ў гэтым дзіцячым садзіку і на самой справе даволі разнастайныя: па харэаграфіі працуе «Музыкальная капель», для маленькіх інтэлектуалаў — «Абвгдейка» і «Ведай-ка», па вывучэнні фальклору — «Лявоніха». Адукацыйная прастора прадстаўлена спартыўнай і тэматычнымі пляцоўкамі: «Вясковы падворак», «Метэапляцоўка», «Лясная паляна», экалагічная сцяжынка. Другі момант, які адзначае Таццяна Францаўна, гэта прафесіяналізм, высокі кваліфікацыйны ўзровень і майстэрства ўсіх дзесяці педагогаў. Яны прымаюць удзел не толькі ў раённых метадычных аб’яднаннях, але і ў майстар-класах, вебінарах і семінарах, што праходзяць на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. І трэці сакрэт кіраўніка — гэта традыцыі ўстановы, якія спрыяюць злучэнню ў адзінае цэлае трох складальнікаў адукацыйнага працэсу — дзіцяці, сям’і і педагогаў. Таму ў садзіку яскрава праходзяць агульныя бацькоўскія сходы з удзелам цікавых людзей, сумесныя святы і забавы з бацькамі, педагагічныя вячоркі. Зараз калектыў працуе над рэалізацыяй інавацыйнага рэспубліканскага праекта «Укараненне мадэлі педагагічнага суправаджэння гульнёвай дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту». І гэта таксама вынік кіраўніка і калектыву. І хоць на пасадзе загадчыка Таццяна Сташэўская з кастрычніка 2014 года, за гэты зусім непрацяглы час, па словах калег, яна праявіла сябе адказным і творчым кіраўніком. Змагла стварыць у калектыве даверлівую рабочую абстаноўку, даць творчым думкам, ініцыятыве і дзеянням педагогаў свабоду, дазволіла вольнае выказванне ідэй, накіраваных на стварэнне нечага новага. Як вынік правільнасці выбранага шляху — дыпломы ў шматлікіх конкурсах. Самы адметны — у абласным конкурсе «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі-2016», дзе Цімкавіцкі дзіцячы яслі-сад стаў лаўрэатам. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Пятница, 24 февраля 2017 18:18

Бригадир «вкусного» цеха

Прадукцыю УП «Капыльскі кааппрам» любяць у раёне. Пакупнікі з задавальненнем набываюць смачныя пірагі, батоны, хлеб.  І гэта залежыць у большай частцы ад умення работнікаў працаваць. 620141 Яскравым прыкладам такой працавітасці можна назваць брыгадзіра-кандытара пятага разраду УП «Капыльскі кааппрам» Іну Чарнушэвіч, якая каля дваццаці гадоў таму прысвяціла сябе гэтай справе. Адміністрацыя прадпрыемства лічыць Іну Мікалаеўну адным з лепшых супрацоўнікаў — яна заўсёды шчыра зацікаўлена ў якасным выкананні сваіх абавязкаў. І дарэчы, такія поспехі пацвярджаюцца рознымі конкурсамі — напрыклад, у лістападзе мінулага года ў Мінску ў рамках Міжнароднага хлебнага салона прадукцыю Капыльскага кааппрама адзначылі высокімі ўзнагародамі. Гран-пры прысудзілі пляцёнцы «Малышка», залаты медаль — пірагу з макам «Каханай», бронза дасталася кексу «Разыначка». Іна Чарнушэвіч была галоўнай у той змене, якая выпякала вырабы для конкурсу. На дадзены момант на прадпрыемстве пачалі выпуск новага вырабу — здоба «Паўлінка» са смачным крэмам унутры. Разам з брыгадзірам-кандытарам працуе машыніст цестараздзелачнай машыны Кацярына Жук, якая раней з’яўлялася вучаніцай Іны Чарнушэвіч. Дарэчы, за вялікі працоўны стаж Іны Мікалаеўны праз яе рукі прайшло шмат вучняў, якія набралі неацэннага вопыту. — я ў асноўным працую на вырабе белабулачнай прадукцыі, — распавядае кандытар. — У маёй брыгадзе сем чалавек. План пастаянна выконваем, стараемся, каб вырабы паступалі на прылавак у тэрмін. Родам Іна Мікалаеўна з Баранавіцкага раёна, скончыла Баранавіцкае прафтэхвучылішча па спецыяльнасці «кандытар», выйшла замуж у Капылі. Мае дарослага сына, які служыць па кантракце ў адной з вайсковых часцей. Павел ШЭІН
Пятница, 24 февраля 2017 17:54

Нашла истинное призвание

Работа бухгалтара здаецца простай і аднастайнай толькі таму, хто ніколі не акунаўся ў свет лічбаў, справаздач, працэнтаў, прыбыткаў і расходаў. Алена Тамашэўская, галоўны бухгалтар унітарнага прадпрыемства «Бабоўня» ў гэтым свеце адчувае сябе вельмі ўпэўнена, бо даўно зразумела, што знайшла сваё прызванне. IMG_2449 Зараз сельгаспрадпрыемства перажывае нібы новы віток у сваім развіцці: напрыканцы мінулага года згодна з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь яно было перададзена як вытворча-гаспадарчы комплекс ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». А спадарожнічала гэтаму двухмесячная нястомная праца членаў невялікага калектыву бухгалтэрыі, практычна без выхадных. — Я вельмі ўдзячна сваім калегам за разуменне і падтрымку, — адзначае Алена Уладзіміраўна. — Усім было няпроста, але мы справіліся задачай. Спадзяёмся, што з дапамогай інвестара наша гаспадарка вый-дзе на новы ўзровень, і самае галоўнае — гэта будзе на карысць працаўнікам УП «Бабоўня». Гарадзейскі цукровы камбінат дапамагае нам фінансава, бясплатна перадае будаўнічыя матэрыялы, тэхніку. Пачалася рэканструкцыя  былой свінатаварнай фермы ў в. Лоцвіны — яе плануем пераабсталяваць пад комплекс на 800 галоў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы. На МТФ «Рымашы» з’явіцца новы кароўнік у дадатак да даільна-малочнага блока, які там ужо пабудаваны. Словам, планы ў нас ёсць, самае галоўнае іх паспяхова рэалізаваць і апраўдаць давер, які нам аказваюць. Родам Алена з Лаваў. Саўгас «Бабоўня», куды яна прыехала пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава — першае і адзінае месца яе працы. Бухгалтар, намеснік галоўнага бухгалтара, галоўны бухгалтар — паступова яна ўздымалася па службовай лесвіцы. Працуе майстарам у будаўнічай брыгадзе гаспадаркі муж Алены — Валерый Эдуардавіч. Не так даўно вярнуўся дамоў пасля сталічнага жыцця сын і ўладкаваўся механізатарам, а вось дачка стала медыкам і працуе ў Мінску фельчарам-лабарантам. Менавіта ў сям’і адчувае Алена Уладзіміраўна падтрымку і чэрпае сілы на новыя працоўныя дасягненні.   Маргарыта САКОВІЧ
Пятница, 24 февраля 2017 17:43

Водитель со стажем (CMigrator copy 1)

Кожны працоўны дзень пасля ранішняй разнарадкі амаль ніводнай хвіліны не прастойвае без работы вялікагрузны МАЗ, якім кіруе вадзіцель КУП «Капыльская ЖКГ» Аляксандр Гірко. IMG_9993 У камунальную гаспадарку Аляксандр Мікалаевіч прыйшоў адразу пасля службы ў арміі. Вось ужо на працягу 28 гадоў старанна працуе на карысць роднага прадпрыемства. «Адслужыў у пагранвойсках і вярнуўся на радзіму. У тадышнім СПТВ-211 скончыў курсы вадзіцеляў і ўладкаваўся ў ЖКГ, — расказвае Аляксандр Гірко. — Спачатку   атрымаў  КамАЗ з бочкай, на якім даводзілася перавозіць мазут са Слуцка. Тады кацельні працавалі яшчэ на гэтым паліве. Аўтамабіль быў хоць і не новы, але на-дзейны ў рабоце. Бывала, здараліся паломкі, і трэба было хутка рамантаваць, каб своечасова выйсці ў рэйс». Калі ў Капыль правялі газ, на грузавік паставілі кузаў, і Аляксандр Мікалаевіч пачаў перавозіць разнастайную сыравіну, будаўнічыя матэрыялы, камплектуючыя і абсталяванне для прадпрыемства. Пасля Аляксандр Гірко перасеў на лесавоз. На працягу сямі гадоў вопытны вадзіцель рабіў па некалькі рэйсаў у дзень, дастаўляючы дровы для кацельняў. Зусім нядаўна Аляксандр Мікалаевіч атрымаў новенькі МАЗ-6422, які таксама часта запатрабаваны на грузаперавозках. Зімой даводзілася дастаўляць дранку са Старобіна для гарадской кацельні №5, соль для прыгатавання пясчана-солевай сумесі, каб падсыпаць дарогі і вуліцы. Часта Гірко адпраўляюць у камандзіроўку ў Смалявічы, дзе ідуць работы па ачыстцы лесу ад буралому, што застаўся пасля моцнага ліпеньскага ўрагану. Адтуль вадзіцель дастаўляе драўніну ў асноўным для школьных кацельняў, якія знаходзяцца на абслугоўванні Капыльскай ЖКГ. У  вольны час  Аляксандр Гірко разам з жонкай Валянцінай Мікалаеўнай любіць займацца ўладкаваннем свайго дома, які знаходзіцца ў аграгарадку Пацейкі. На яго прысядзібным участку заўсёды чысціня і парадак —  як і павінна быць у добрага гаспадара Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Пятница, 24 февраля 2017 17:38

Любить свое дело

Адна з самых вопытных работніц малочнатаварнай фермы «Мажа» – Таццяна Чумак. Яна  працуе аператарам машыннага даення 25 гадоў. IMG_2406 Жанчына абслугоўвае групу з 60 галоў. У яе абавязках — даенне кароў, уборка працоўнага месца, выпойванне цялят і іншыя справы. Таццяна Аляксандраўна прыйшла на ферму ў 1993 годзе. Можна сказаць, што яна з сям’і патомных жывёлаводаў. Яе маці Валянціна Васільеўна Дашукевіч — некалі перадавая даярка калгаса імя Суворава, за старанную працу  была ўзнагароджана аўтамабілем «Волга». Дзяўчынка з дзяцінства ведала, наколькі нялёгкая гэта справа — даіць кароў, часта дапамагала маці і, магчыма, тады вырашыла звязаць свой лёс з такой важнай прафесіяй. — Я люблю кароў і тую справу, якой займаюся, — прызнаецца даярка. — Прыемна клапаціцца пра жывёлу і адчуваць, што тваё старанне дае вынікі. Кіраўніцтва ААТ «Мажа-Агра» цэніць Таццяну Чумак як добрасумленнага работніка, які адказна адносіцца да выканання сваіх абавязкаў. Як кажуць, на такіх і трымаецца сельская гаспадарка. Таццяна Аляксандраўна — шматдзетная маці. Нарадзіла і выхоўвае пяцёра дзяцей, за што атрымала высокую ўрадавую ўзнагароду — ордэн Маці. Сельгаспрадпрыемства выдзяліла сям’і вялікі дом у аграгарадку Мажа. Дзеці падрастаюць працавітымі, каб зарабіць грошай і ўнесці свой уклад у сямейны бюджэт, летам дапамагаюць роднай гаспадарцы. — Няма большага шчасця для маці, чым чуть добрыя словы пра сваіх дзяцей, — сціпла прызнаецца Таццяна Аляксандраўна. Павел ШЭІН
Страница 4099 из 4870