Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Пятница, 24 февраля 2017 19:02

Копыльский бренд

З года ў год перапрацоўшчыкі Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» пацвярджаюць высокі ўзровень вытворчасці малочнай прадукцыі. Сёлета на найбуй-нейшым у Расіі і Усходняй Еўропе міжнародным форуме «Продэкспа», які праходзіў у Маскве, прадпрыемства атрымала дыплом лаўрэата міжнароднага конкурсу «Лепшы прадукт-2017» і залаты медаль за сыры «Беларускае золата» 50%, «Гройцэр» малады 50%, «Пармезан» 45% і «Купалаўскі» 50%. IMG_9955 IMG_9959
Пятница, 24 февраля 2017 16:54

Человек трудом славится

Словы падзякі за старанную працу, пажаданні ўсіх даброт, вясёлая музыка і шчырыя ўсмешкі пераможцаў раённага спаборніцтва перапоўнілі глядзельную залу РЦК падчас свята плёну і здабыткаў. 1389
Суббота, 25 февраля 2017 13:00

Когда нужна людям

Медыцынскай сястры аддзялення палеатыўнай медыцынскай дапамогі Быстрыцкай участковай бальніцы Наталлі Шугалей кожны дзень даводзіцца адчуваць боль і перажыванні не толькі пацыентаў, але і іх сваякоў. IMG_6185 Чатыры гады таму ўрачы паставілі ёй самой не вельмі добры дыягназ. Пэўны час Наталля Рыгораўна змагалася з хваробай. Перамагла. Але ніколі не забудзе, як назірала за работай Быстрыцкай бальніцы з акна свайго дома, што стаіць насупраць. Назірала і думала, ці вернецца на працу? Вярнулася. Таму і боль, які адчуваюць пацыенты палеатыўнага аддзялення, ведае, як кажуць, не па чутках. І дапамогу аказвае заўсёды хутка і прафесійна. — Мы вельмі ўдзячны і Наталлі Рыгораўне, і ўсяму калектыву аддзялення, — са слязьмі на вачах гаворыць жонка аднаго з пацыентаў Нэла Варвашэня з Дзярэчына. — Тут мы ўжо другі раз. Калі трапілі ўпершыню напрыканцы 2016 года, муж дрэнна адчуваў сябе. А сёння ён нават усміхаецца. Да нас ставяцца вельмі шчыра, заўсёды акажуць патрэбную прафесійную дапамогу. Гэта сапраўдны востраў выратавання. Працаваць у палеатыўным аддзяленні, па словах Наталлі Шугалей, няпроста. І не дзіва: сюды прывозяць хворых з Капыльскага і яшчэ 11 раёнаў Мінскай вобласці: Клецкага, Нясвіжскага, Слуцкага, Старадарожскага, Стаўбцоўскага, Салігорскага, Любанскага, Уздзенскага, Пухавіцкага, Дзяржынскага і Чэрвеньскага. І асаблівы гонар за выбраную амаль 30 гадоў таму прафесію адчуваеш тады, калі дапамагаеш чалавеку зменшыць боль. Працаваць не так складана, калі побач прафесіяналы: загадчык аддзялення Таццяна Марозава, урач-анколаг Капыльскай ЦРБ Лілія Асіповіч, урач-псіхолаг Алена Стасевіч, а таксама медыцынскія палатныя сёстры — Святлана Свяцельская, Таццяна Давідоўская, санітарка працэдурнага кабінета Аксана Тарбецкая. Духоўную падтрымку і персаналу, і пацыентам аказвае настаяцель храма Святога вялікамучаніка Георгія Перамоганосца ў в. Лешня Павел Корзун. А дома Наталлю Рыгораўну чакаюць муж Сяргей і… кот Тоша. Дачка Кацярына — ужо дарослая, сама працуе ў Капыльскай ЖКГ. Каб хоць крыху палепшыць эмацыянальны стан пасля працы, Наталля Шугалей наведвае фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Капылі. Гаворыць, што вада добра здымае напружанне. — Перажыўшы многае, зараз я вельмі рада, што патрэбна людзям, — прызнаецца Наталля Шугалей. — Дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, — пачэсна і вельмі адказна. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Суббота, 25 февраля 2017 12:37

Женщина в погонах - это почетно

Насіць пагоны начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі Капыльскага РАУС маёр міліцыі Вольга Капцяева марыла з юнацтва. IMG_1215 Таму ў 1997 годзе паступіла ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, каб атрымаць прафесію юрыста. Але пасля заканчэння навучальнай установы мара адразу не ажыццявілася, давялося некаторы час працаваць юрысконсультам у адной з фермерскіх гаспадарак раёна. Вольга доўга ішла да прафесіі міліцыянера, спрабуючы сябе ў самых розных галінах, але заўсёды хацела прымераць на сябе форму. Каля пяці гадоў працавала на педагагічнай ніве (педагогам-арганізатарам, сацыяльным педагогам, метадыстам аддзела адукацыі), паралельна атрымлівала другую вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка. Але ўсё ж жыццё распарадзілася так, што марам дзяўчыны наканавана было спраўдзіцца. У 2008 годзе Вольга Капцяева становіцца курсантам першапачатковай падрыхтоўкі аддзялення перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі вучэбна-страявога падраздзялення Вучэбнага цэнтра МУС Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтага і пачалася кар’ера міліцыянера. Спачатку было нязвыкла працаваць з няпростым кантынгентам, сярод якіх асобы, асуджаныя да пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства, раней судзімыя, і тыя, якія вызваліліся з папраўчых устаноў. Але Вольга хутка асвоілася, і ўжо чацвёрты год паспяхова знаходзіць агульную мову з падапечнымі. Даволі часта, па прызнанні Вольгі Уладзіміраўны, гэтым людзям трэба проста пагаварыць, падзяліцца сваімі праблемамі, пачуць добрае слова, слушную параду. Штомесячнае правядзенне мерапрыемстваў рознай накіраванасці ў адносінах да такіх асоб дае пэўныя станоўчыя вынікі, што пацвярджаецца зніжэннем удзельнай вагі рэцыдыўных злачынстваў. За добрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў маёр міліцыі Вольга Капцяева адзначана граматай Міністэрства МУС Рэспублікі Беларусь, па выніках 2015 года стала лепшай па прафесіі ў сваёй галіне ў вобласці, а ў 2016 годзе інспекцыя, якую яна ўзначальвае, заняла трэцяе месца па выніках абласнога спаборніцтва. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Суббота, 25 февраля 2017 11:40

Мастер на все руки

У будаўнічай сферы Віталь Пашкевіч, сталяр 4 разраду КУП «Капыльскі рамонтна-будаўнічы ўчастак», працуе ўжо 16 гадоў. Спачатку ўладкаваўся па спецыяльнасці «электрык», якую атрымаў пасля заканчэння Капыльскага ПТВ. IMG_9986 Працуючы на прадпрыемстве, малады хлопец асвоіў яшчэ некалькі прафесій. «Давялося рабіць і вальшчыкам, і сталяром, і сарціроўшчыкам, і нават стропальшчыкам, — адзначыў Віталь Пашкевіч. — У той час наша арганізацыя будавала два кааператывы па вуліцы Пралетарскай. Даводзілася, як і шматлікім маім калегам, выконваць розныя віды работ: класці падлогу, крыць дах, устанаўліваць вадасцёкавую сістэму, устаўляць вокны, дзверы і многае іншае». Падчас рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі арганізацыя ўзводзіла катэджы для работнікаў сельскай гаспадаркі. «Будавалі дамы ў аграгарадках Старыца, Мажа, Ванелевічы, — расказвае Віталь Анатольевіч. — Акрамя жылля працавалі і на іншых сельскагаспадарчых аб’ектах. Напрыклад, у ААТ «Старыца-Агра», філіяле «В. Раёўка» дапамагалі ўзводзіць сучасныя жывёлагадоўчыя комплексы. Мне асабіста давялося выконваць бетонныя работы. Таксама займаліся рэканструкцыяй і будаўніцтвам сянажна-сіласных траншэй».  Маючы пасведчанне вальшчыка лесу, зрабіў свой уклад Віталь Пашкевіч і ў добраўпарадкаванне аграгарадкоў, праводзячы абрэзку дзікарослага кустоўя і аварыйна-небяспечных дрэў. Апошнім часам вопытны сталяр займаецца апрацоўкай драўніны на пілараме і чатырохбаковым дрэваапрацоўчым станку, рыхтуючы вагонку, дошкі для падлогі і іншы будаўнічы матэрыял. Вольны час Віталь Пашкевіч любіць праводзіць з сям’ёй — сынам Мікітам і жонкай Юліяй. Часта разам выязджаюць адпачыць на прыроду. Асабліва памятнымі становяцца сумесныя паездкі па гістарычных мясцінах роднай Беларусі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Страница 4098 из 4870