Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

81

Мастер на все руки

25.02.2017
У будаўнічай сферы Віталь Пашкевіч, сталяр 4 разраду КУП «Капыльскі рамонтна-будаўнічы ўчастак», працуе ўжо 16 гадоў. Спачатку ўладкаваўся па спецыяльнасці «электрык», якую атрымаў пасля заканчэння Капыльскага ПТВ. IMG_9986 Працуючы на прадпрыемстве, малады хлопец асвоіў яшчэ некалькі прафесій. «Давялося рабіць і вальшчыкам, і сталяром, і сарціроўшчыкам, і нават стропальшчыкам, — адзначыў Віталь Пашкевіч. — У той час наша арганізацыя будавала два кааператывы па вуліцы Пралетарскай. Даводзілася, як і шматлікім маім калегам, выконваць розныя віды работ: класці падлогу, крыць дах, устанаўліваць вадасцёкавую сістэму, устаўляць вокны, дзверы і многае іншае». Падчас рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі арганізацыя ўзводзіла катэджы для работнікаў сельскай гаспадаркі. «Будавалі дамы ў аграгарадках Старыца, Мажа, Ванелевічы, — расказвае Віталь Анатольевіч. — Акрамя жылля працавалі і на іншых сельскагаспадарчых аб’ектах. Напрыклад, у ААТ «Старыца-Агра», філіяле «В. Раёўка» дапамагалі ўзводзіць сучасныя жывёлагадоўчыя комплексы. Мне асабіста давялося выконваць бетонныя работы. Таксама займаліся рэканструкцыяй і будаўніцтвам сянажна-сіласных траншэй».  Маючы пасведчанне вальшчыка лесу, зрабіў свой уклад Віталь Пашкевіч і ў добраўпарадкаванне аграгарадкоў, праводзячы абрэзку дзікарослага кустоўя і аварыйна-небяспечных дрэў. Апошнім часам вопытны сталяр займаецца апрацоўкай драўніны на пілараме і чатырохбаковым дрэваапрацоўчым станку, рыхтуючы вагонку, дошкі для падлогі і іншы будаўнічы матэрыял. Вольны час Віталь Пашкевіч любіць праводзіць з сям’ёй — сынам Мікітам і жонкай Юліяй. Часта разам выязджаюць адпачыць на прыроду. Асабліва памятнымі становяцца сумесныя паездкі па гістарычных мясцінах роднай Беларусі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей