Home
Суббота 07.06.2025 14:19

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Цяпер пасля працоўнага дня работнікі прадпрыемства, аматары здаровага ладу жыцця, спяшаюцца ў нявялікае памяшканне, якое размешчана ў цэху па вытворчасці сухой малочнай сыроваткі. «Спачатку тут планавалі зрабіць залу пасяджэнняў, але пакуль не закупілі неабходную мэблю, — расказаў старшыня прафкама філіяла Уладзімір Дамашэвіч. — Таму члены прафсаюзнай арганізацыі прапанавалі дырэктару Івану Горбачу пакуль выкарыстоўваць памяшканне як спартыўную залу». IMG_9302-1 Дзякуючы падтрымцы адміністрацыі тут з’явіўся тэнісны стол. Работнікі з задавальненнем прыходзяць сюды пагуляць у тэніс. Акрамя гэтага, на прадпрыемстве склалася свая група здароўя, у якую ўваходзяць выключна жанчыны. Пад сучасную дынамічную музыку ў спартзале праходзяць гімнастычныя заняткі па фітнесе.  Інжынер па матэрыяльна-тэхнічным  забеспячэнні філіяла Настасся Курловіч  (па сумяшчальніцтве  інструктар) з веданнем справы складае пералік практыкаванняў для групы. «Мы займаемся сучасным напрамкам фітнесу — зумба, — тлумачыць Настасся Міхайлаўна. — Гэта параўнальна малады танцавальны кірунак, які толькі развіваецца ў Беларусі. Праграма спалучае ў сабе элементы хіп-хопа, сальсы, самбы, мамбы, танца жывата. Такі супер-мікс зрабіў зумбу адной з самых папулярных трэніровак для пахудання». У групу фітнесу штодзень прыходзіць каля дзесяці чалавек. Для заняткаў кожны з іх набыў для сябе фітбол, што дазволіла значна разнастаіць праграму. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Традыцыйныя спаборніцтвы праходзілі на фізкультурна-аздараўленчым комплексе аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. IMG_1081 Першымі высвятлялі мацнейшы спартыўны калектыў валейбалісты. Аматары гэтага віду спорту з ААТ «Суворава-Агра» сталі пераможцамі турніру і тым самым прынеслі максімальныя 30 ачкоў у агульную капілку каманды. Другое месца заняла спартыўная дружына з ААТ «Прагрэс 2010». Замкнулі тройку прызёраў валейбалісты ААТ «Мажа-Агра». Ужо ў пачатку сакавіка стартавалі спаборніцтвы па міні-футболе — другім відзе праграмы. Адразу адзначым, што ўсе без выключэння матчы былі вельмі цікавымі і відовішчнымі. Са спартыўным азартам і воляй да перамогі праходзіў кожны тайм. Ва ўпартай барацьбе перамогу святкавалі футбалісты ААТ «Мажа-Агра». Другое месца заняла каманда ААТ «Семежава» і трэцяе — аматары спорту з ААТ «Суворава-Агра». Напрыканцы сакавіка аналагічныя спаборніцтвы распачнуцца ўжо сярод калектываў гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Понедельник, 20 марта 2017 18:14

На прогулку - в зону отдыха

Як толькi на гарызонце з’явілася вясновае сонца, дорачы сваё ранняе цяпло, на дарожках гарадскога ляснога масіву раз-пораз з’яўляліся прахожыя. Часцей — жанчыны з вясёлай грамадой хлапчукоў і дзяўчынак, маладыя мамы з каляскамі. IMG_1171 «Яшчэ калі была цяжарнай, вельмі часта прыходзіла сюды, падоўгу хадзіла, — з усмешкай адзначыла ў размове Алена Габенка, якая прагульвалася з дзіцячай каляскай непадалёку ад сцэны. — І цяпер, як толькі пачало цяплець, хаджу сюды раз, а то і два разы на дзень. Сама я — прыезджая, толькі другі год жыву ў Капылі. Зона адпачынку, бясспрэчна, стала вельмі прывабным месцам горада. Тут маляўніча, заўсёды ціха і спакойна, радуюць спевы птушак. Для майго дзіцяці вельмі карысна свежае паветра, таму прагулцы надаю мінімум дзве гадзіны». IMG_1194 Лесапарк за апошні час прыкметна змяніўся: з’явіліся ўтульныя альтанкі і зручныя лавачкі, дзе можна проста пасядзець, атрымліваючы асалоду ад прыгажосці і добраўпарадкаванасці зоны адпачынку, прайсці па акуратнай цэнтральнай алеі, зробленай з тратуарнай пліткі. Гэтыя прыемныя змены адзначаюць усе без выключэння. «Як толькі ёсць вольная хвіліна, мы спяшаемся з сяброўкай і нашымі дзецьмі ў лес. Цішыня, шум дрэў і чыстае паветра спрыяюць спакойнай гутарцы аб жыццёвых справах, — адзначае Святлана Вабішчэвіч. — Ды і дзеці з задавальненнем тут весяляцца». [caption id="attachment_56097" align="aligncenter" width="400"]Святлана Цімашэнка з унукамі Раманам і Яраславам Святлана Цімашэнка з унукамі Раманам і Яраславам[/caption] Апоўдні ў зоне адпачынку становіцца больш ажыўлена. У добрым тэмпе міма праімчаў аматар бегу. На вялікі жаль, пагутарыць з ім пра здаровы лад жыцця не ўдалося. Праз пару хвілін удалечыні паказаліся хлапчукі: адзін — на ролікавых каньках, другі — на веласіпедзе. Яны  весела імчалі навыперадкі. Каля сцэны сваволілі хлопчыкі, ганяючы футбольны мяч. «На свежым паветры часта гуляем і тут, і ў гарадскім парку, — распавядала бабуля хлапчукоў Святлана Цімашэнка. — Змянілася наша зона адпачынку, папрыгажэла. Вельмі падабаецца тут бываць дзецям. Практычна кожныя выхадныя сюды прыходзім. Зімой старэйшы ўнук Яраслаў разам з дзядулем Сяргеем спяшаліся сюды, каб на лыжах пакатацца, а яшчэ разам з малодшым Раманам часта і басейн наведваюць». Нягледзячы на тое, што пасля абеду крыху падняўся вецер і пацягнула прахалодай ад капыльскіх азёр, на лясных дарожках з’яўлялася ўсё больш людзей. Выдатнае вясновае надвор’е пасля доўгай зімы так і вабіла на прагулку ў гарадскую зону адпачынку. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Понедельник, 20 марта 2017 17:59

Прямая линия (CMigrator copy 143)

2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b8 Уважаемые жители Минской области! 22 марта 2017 года с 11:00 до 12:00 состоится прямая телефонная линия с начальником УГиМ УВД Минского облисполкома Александром Ивановичем Курнышом по вопросам, касающимся деятельности подразделений по гражданству и миграции. Свои вопросы вы можете задать, позвонив по телефону (8-017) 229-05-68
Пятница, 21 апреля 2017 12:56

Прямая линия (CMigrator copy 142)

2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b8 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 29 апреля 2017 года: Ирина Николаевна КИСЛЯК, председатель Копыльского районного Совета депутатов, по телефону 54-2-64.
Страница 4093 из 4891