Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Бригадир «вкусного» цеха

24.02.2017
Прадукцыю УП «Капыльскі кааппрам» любяць у раёне. Пакупнікі з задавальненнем набываюць смачныя пірагі, батоны, хлеб.  І гэта залежыць у большай частцы ад умення работнікаў працаваць. 620141 Яскравым прыкладам такой працавітасці можна назваць брыгадзіра-кандытара пятага разраду УП «Капыльскі кааппрам» Іну Чарнушэвіч, якая каля дваццаці гадоў таму прысвяціла сябе гэтай справе. Адміністрацыя прадпрыемства лічыць Іну Мікалаеўну адным з лепшых супрацоўнікаў — яна заўсёды шчыра зацікаўлена ў якасным выкананні сваіх абавязкаў. І дарэчы, такія поспехі пацвярджаюцца рознымі конкурсамі — напрыклад, у лістападзе мінулага года ў Мінску ў рамках Міжнароднага хлебнага салона прадукцыю Капыльскага кааппрама адзначылі высокімі ўзнагародамі. Гран-пры прысудзілі пляцёнцы «Малышка», залаты медаль — пірагу з макам «Каханай», бронза дасталася кексу «Разыначка». Іна Чарнушэвіч была галоўнай у той змене, якая выпякала вырабы для конкурсу. На дадзены момант на прадпрыемстве пачалі выпуск новага вырабу — здоба «Паўлінка» са смачным крэмам унутры. Разам з брыгадзірам-кандытарам працуе машыніст цестараздзелачнай машыны Кацярына Жук, якая раней з’яўлялася вучаніцай Іны Чарнушэвіч. Дарэчы, за вялікі працоўны стаж Іны Мікалаеўны праз яе рукі прайшло шмат вучняў, якія набралі неацэннага вопыту. — я ў асноўным працую на вырабе белабулачнай прадукцыі, — распавядае кандытар. — У маёй брыгадзе сем чалавек. План пастаянна выконваем, стараемся, каб вырабы паступалі на прылавак у тэрмін. Родам Іна Мікалаеўна з Баранавіцкага раёна, скончыла Баранавіцкае прафтэхвучылішча па спецыяльнасці «кандытар», выйшла замуж у Капылі. Мае дарослага сына, які служыць па кантракце ў адной з вайсковых часцей. Павел ШЭІН

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей